Пошук

Каляндар

 

Казанне Высокадастойнага Архібіскупа Кірыла падчас святой Імшы ў Мінску – 9 траўня 2012 г. (касцёл святых Сымона і Алены)  


Казанне Высокадастойнага Архібіскупа Кірыла падчас святой Імшы ў Мінску – 9 траўня 2012 г. (касцёл святых Сымона і Алены)Некаторы час таму, ў сутарэннях гэтага храму, мы адчынілі выставу прысвячаную “уніяцкай” сакральнай архітэктуры, абазначыўшы гэтым гістарычным тэрмінам перыяд станаўлення і розквіту Грэка-Каталіцкай Царквы на Беларусі. Выявы гэтых цэркваў, старажытных або новых, узведзеных ці зруйнаваных, адноўленых, змененых і рэстаўраваных – усё гэта спанукае нас застанавіцца над глыбокай повяззю практычнай, але таксама і духоўнай, псіхалагічнай, сімвалічнай, што існуе паміж будынкам, прызначаным для богаслужэння і самім богаслужэннем, паміж месцам, дзе збіраецца хрысціянская супольнасць і самой супольнасцю. Гэтая застанова яшчэ больш натхняецца фактам, што мы знаходзімся ў такім прыгожым і важным для каталіцкай прысутнасці ў гэтым горадзе храме – у касцёле святых Сымона і Алены, які называецца таксама Чырвоным касцёлам. Гэты храм ёсць адным з сімвалаў і помнікаў горада Мінска, але таксама і ўсёй каталіцкай супольнасці беларускага народу. Сілаю факту, што пад аднім дахам суіснуюць дзве каталіцкія грамады – больш колькасная лацінскага абраду, як таксама і грэка-каталіцкая, набывае глыбокай духоўнай вартасці – як знак братэрскай гасціннасці з боку больш моцнай у адносінах да той, што ў гэтым моманце здаецца слабейшай, як таксама сілаю сімвалічнай і гістарычнай лучнасці. Грэка-каталіцкая супольнасць тут збіраецца ў ніжнім храме, і праз гэта ёсць менш бачная, але адназначна бліжэйшая да асноваў. Напраўду, гэтая царква злучана з глыбокім карэннем нацыянальнай і духоўнай ідэнтычнасці Беларусі, яе паўстанне звязана з нараджэннем ідэі Адзінства Цэркваў, з Уніі што паўстала ўласна на гэтых землях, якая ў тую эпоху, у момант яйнага падпісання ў Берасці, ўспрымалась у добрай веры як найлепшы спосаб для пераадолення трагічнага падзелу Хрысціянства.

У некаторых мовах, для прыкладу, італійскай, тое самае слова “chiesa”, царква – азначае як будынак, так і інстытуцыю. Гэта дзейсна для царкоўна-славянскай мовы, але таксама беларускай – “церковь”, “царква”, як таксама і ў іншых мовах, для прыкладу тэрмін “kosciół” у польскай. Пабудова, рэканструкцыя, аднаўленне і паверненне цэркваў ёсць адным з найбольш бачных і прамовістых элементаў аднаўлення духовага жыцця, царкоўнай дзейнасці. Маем тут на увазе архітэктуру і пабудову цэркваў з каменю, але нашмат больш нас цікавіць пабудова той асаблівай царквы, што абазначаецца як частка Народу Божага. Гэта пабудова пачынаецца ўспамінам словаў святога Паўла: “Вы – храм (царква) Бога Жывога”. У гэтым сэнсе кожная чалавечая істота заслугоўвае на ўласную, непараўнальную ні з чым годнасць, годнасць месца ў якім аб’яўляецца Бог – сапраўды, кожны чалавек носіць у сабе вобраз і падабенства Божае.

Бачым, такім чынам, што наша разважанне можа весці нас ад найбольш фармальных, знешніх, універсальных і інстытуцыянальных паняццяў, аж да найбольш індывідуальных, асабістых, унутраных. Гэта дазваляе нам весці размову пра розныя вымярэнні Царквы:

Царква як Містычнае Цела Хрыста,
Царква як мясцовая супольнасць,
тож бо, Памесная Царква, зфармаваная на ўзор універсальнай Царквы, у якой і праз якую існуе Царква паўсюдная, адна і адзіная (Lumen Gentium 23);
Царква як будынак, прызначаны для богаслужэння,
Царква як супольнасць верных,
Царква, якая ўцелаўляецца ў сямейнай царкве (ecclesia domestica) праз жыццё сям’і якая жыве хрысціянскімі каштоўнасцямі,
аж да асобнага чалавека, які ўспрымаецца як храм Святога Духа.

І ўсе мы пакліканы да будавання Царквы – дзеючы на кожным з вышэй названых узроўняў – канешне, ў меру ўласных кампетэнцый і ўласных магчымасцяў.

Дазвольце мне паставіць зараз націск (пачынаючы з канца вышэйпералічанага спісу) на вымярэнне, што яднае ўсіх нас – годнасць кожнага чалавека, якога бачым і якога ўшаноўваем як храм Святого Духа, як месца Эпіфаніі. Кожны з нас ёсць адказным за рэалізацыю чалавечай годнасці ва ўласным жыцці і ў сваіх адносінах з бліжнімі. Гэта дазваляе расці павазе да чалавечай годнасці, да неад’емных правоў чалавека які ўспрымаецца як Божы твор і праз гэта ёсць непарушны і недатыкальны ў сваёй годнасці – ўсе гэта заслугоўвае павагі, заслугоўвае і здабывае пахвалу перад Госпадам. Час са сваімі выпрабаваннямі спраўдзяць нашыя высілкі ў гэтым накірунку, спраўдзяць наша жаданне і здатнасць будаваць на трывалых асновах.

Святы Павал у сваім Пасланні да Карынцянаў выражае гэта ў яснай і моцнай форме: “Мы – Божыя супрацоўнікі, а вы ёсць Божая ніва, Божы будынак. Паводле атрыманай ласкі я, як мудры дойлід заклаў падмурак; нехта іншы на ім будуе. Але кожны няхай будзе ўважлівы, як будуе. Сапраўды, ніхто не можа пакласці іншага падмурку ад пакладзенага, тож бо, Ісуса Хрыста. І калі, нехта на гэтым падмурку будуе з золата, ці са срэбра, ці з дарагіх каміянёў, ці з дрэва, ці з сена, ці з саломы, – праца кожнага выявіцца; дзень бо Гасподні пакажа, бо ў вагні выявіцца, і праца кожнага, якая ёсць, будзе выпрабавана вагнём. Той, чыя праца выстаіць, атрымае ўзнагароду, а калі чыя праца згарыць, будзе мець шкоду; сам, аднак, будзе збаўлены, але так, быццам праз вагонь. Ці ж вы ня ведаеце, што вы – храм Божы, што Дух Святы жыве ў вас? Калі нехта знішчыць храм Божы, таго знішчыць Бог, бо храм Божы – святы, і гэта ёсць вы (1 Кар 3, 9)”.

Вось жа, Ісус Хрыстос, адзіны падмурак, адзіны ключ для разумення чалавечага жыцця, жыцця целага чалавецтва, нашых жыццяў. У гэтым ёсць логіка Царквы, калі яна абвяшчае годнасць і сакральнасць чалавека.

Нехта можа сказаць, што патрабаванне, прадстаўленае на такім высокім маральным узроўні ёсць нерэалістычнае, ёсць цяжкім для ажыццяўлення, асабліва, бачычы матэрыяльную слабасць знешніх сродкаў, даступных Царкве. Адзін дыктатар і пераследавальнік Царквы неяк з іроніяй і знявагай спытаў: “А сколько у неё танковых дивизий?”. Думаў знішчыць яе, выкарастаць для сваіх мэтаў. І ў пэўным сэнсе меў усё неабходнае, каб гэта зрабіць, і рабіў гэта з непараўнальнай жорсткасцю. Але нягледзячы на гэта, яму не ўдалося выкараніць Бога з сэрцаў нават ягоных “подданных”. Чаму? Папросту таму што Царкву ня можна знішчыць, таму что яна пабудавана на Камені, таму што Госпад ёй паабяцаў што пякельныя брамы яе не перамогуць. Сапраўды, гледзячы на гэты аспект гісторыі, сустракаемся з таямніцай.

Ідзецца пра таямніцу, якую адна показка называе парадоксам авечкі і ваўка. Парадокс ставіць пытанне: Як магчыма, што ў свеце да гэтага часу існуюць авечкі? Авечка ня ўмее бараніцца ад ваўка, ня мае зубоў і кіпцюроў. Авечка наражае штогод адно ягня, ваўчыца – некалькі ваўчанятаў. Як магчыма, што авечкі дагэтуль існуюць? Адказ: Таму што існуе Пастыр, які абараняе статак.

Гэту тэму разглядаў ўжо святы Ян Залатавусны, кажучы: “Да таго часу, дакуль будзем ягнятамі, будзем перемагаць, і нават аточаныя шматлікімі ваўкамі, зможам іх перемагчы. Але калі ператворымся на ваўкоў, будзем пераможаныя, таму што застанемся без апекі Пастыра. Яму падабаюцца не ваўкі, але ягняты. Таму, калі Ён адыходзіць, пакідаючы цябе самога, гэта таму, што ты перашкаджаеш Яму паказаць сваю сілу. Гэта як бы Хрыстос сказаў: “Не бянтэжцеся фактам, што пасылаючы вас сярод ваўкоў, я вам загадваю быць, як ягняты і галубы. Я мог бы сказаць вам супрацьлеглае і звольніць вас ад усякага цярпення, перашкодзіць вам быць як ягняты, аддадзеныя ваўкам, і зрабіць вас мацнейшымі за львоў. Але неабходна, каб так адбылося, таму што гэта вас праславіць і пакажа Маю сілу. Тое самае Ён кажа Паўлу: “Хопіць табе Маёй ласкі, бо мая сіла выяўляецца ў немачы (2 Kap 12, 9)”. Слова на Евангелле поводле Мацвея (Om. 33,1.2; PG 57, 389-390)

Вось гэтае разважанне прыводзіць нас да апошняга вобразу Царквы як статку, ведзенага Добрым Пастырам. Гэта статак, які Госпад заклікае “не баяцца”. “Не бойцеся, бо я перамог свет”. Матэрыяльныя цэрквы могуць быць адабраныя, могуць быць ператвораныя на свецкія будынкі, могуць быць зруйнаваныя, але Хрыстову Царкву зруйнаваць немагчыма. Не дзякуючы чалавечым сілам, не праз адвагу, розум ці хітрасць ейных вернікаў, але папросту сілаю факту, што яна збудавана на Хрысце. Ён, называючы нас храмам Божым, паабяцаў нам знак сваёй сілы, праўду Ягоных словаў, кажучы да юдэяў: “Зруйнуйце гэты храм, і Я ў тры дні адбудую яго!” Тады сказалі юдэі: “Сорак шэсць гадоў будавалі гэты храм, а Ты за тры дні адбудуеш яго?” Але Ён гаварыў пра храм цела Свайго. Дык калі ўваскрос з мёртвых, вучні Ягоныя прыпомнілі, што гэта казаў, і паверылі Пісанню і словам, якія сказаў Ісус (Ян 2, 19-22)”.

Мы знаходзімся тут, каб святкаваць Уваскрасенне Хрыста і Ягонай Царквы, таму што паверылі ў Ягоныя словы, таму што бачылі адраджэнне Ягонага гістарычнага цела, але таксама і цела містычнага, якім ёсць Царква тут у Беларусі. Гэты дослед і гэтае перакананне дае нам сілу прадаўжаць будаванне храма Божага ў сэрцах людзей, будаванне Царквы – Містычнага Цела Хрыста.

9.05.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier