Пошук

Каляндар

 

16 студзеня - Ушанаванне пачэсных кайданаў святога Апостала Пятра  


16 студзеня - Ушанаванне пачэсных кайданаў святога Апостала ПятраДзень малітвы за нявінна зняволеных

 

У царкоўным каляндары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца "Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра" (царкоўнаслав.: Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме у san Pietro in vincoli ў Рыме.


Гэтае свята асабліва блізкае грэка-каталіцкім вернікам Беларусі. У мінулым яно напамінала ўніятам, што за Еднасць з Рымскім Пасадам Апостала Пятра часто прыходзіць плоціць кайданамі. Што і мела месца ў час пераследу ўніятаў у царскай Расеі ды ў Савецкім Саюзе.


Склалася багаслужбова традыцыя, што гэтае свята стала днём малітвы і посту за зняволеных, асабліва нявінна зняволеных.


Акрамя трапара і кандака свята, якія запісаныя ў Мінеі на месяцц студзень, у багаслужэннях спяваецца адмысловы трапар:


ТРАПАР (тон 2)
Як некалі Ты, усядобры Божа, пачуў гарачыя малітвы Царквы за святога апостала Твайго Пятра і вывеў яго з вязніцы, так і цяпер прымі гэтыя пакорныя нашыя малітвы за слугыў Тваіх,якія нявінна мучацца ў зняволенні, захавай іх ад усякога благога і хутка пашлі ім вызваленне, адзіны Чалавекалюбча.

Адначасова ў яктэніях дадаюцца адмысловыя прашэнні:
- Каб Госпад Бог пачуў нашыя просьбы за слугаў сваіх, як некалі пачуў малітвы святой Царквы, якая малілася за вызваленне Пятра,
- Каб Госпад Бог пачуў голас нашага пакорнага малення, і вызваліў з вязніцы нявінна зняволеных.


16.01.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier