Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ЛІСТАПАДА |
сьвятога Яна Міласьцівага, патрыярха Александрыйскага; вялебнага Ніла |
| 17.12.2023 |
ДЗЕНЬ IV (17 снежня) - Ікас 4
Пастухі пачулі галасы анёлаў, якія славілі прыйсьце Хрыста ў целе, і пабеглі да Яго, як да Пастыра; убачыўшы, як Ён, быццам беззаганнае Ягнё, спачываў на руках Марыі, уславілі Яе, клічучы:
Радуйся, Маці Ягняці і Пастыра! Радуйся, Двор статку духоўных авечак! Радуйся Ты, што праганяеш нябачных зьвяроў! Радуйся, Ключ да райскай брамы!
Радуйся, бо ў Табе ўсё нябеснае цешыцца з зямным! Радуйся, бо Табе зямля і неба разам пяюць! Радуйся, незмаўкальны Голас апосталаў! Радуйся, непераможная Адвага мучанікаў!
Радуйся, непахісная Аснова веры! Радуйся, сьветлае Аб’яўленьне ласкі! Радуйся, бо праз Цябе пекла апусьцела! Радуйся, бо дзякуючы Табе мы апрануліся ў славу! *Радуйся, Дзева Маці!
Кандак 5 Мудрацы ўгледзелі зорку, што вяла да Бога, і пайшлі за ёю. Зьзяньне яе, быццам ліхтар, асьвятляла ім шлях да магутнага Ўладара, і яны, знайшоўшы Недасяжнага, усклікнулі: Алілуя! |
| 16.12.2023 |
| 16.12.2023 |
ДЗЕНЬ ІІІ (16 снежня) - Ікас 3
Маючы ва ўлоньні сваім Бога, Дзева сьпешна пасьпяшыла да Альжбеты, сын якое ва ўлоньні яе, пачуўшы прывітаньне, усьцешыўся і ўзварухнуўся, быццам хацеў уславіць Багародзіцу песьняю:
Радуйся, Галінка неўвядальнага куста! Радуйся, Набытак несьмяротнага плоду! Радуйся, бо Ты ўзрасьціла чалавекалюбнага Земляроба! Радуйся, бо Ты нарадзіла Садоўніка жыцьця нашага!
Радуйся, Ніва, што прыносіць багаты плод ласкаў! Радуйся, Стол, поўны багацьця спагады! Радуйся, бо праз Цябе рай зноў зацьвітае! Радуйся, бо Ты рыхтуеш супакаеньне душам!
Радуйся, духмяны Пах малітвы! Радуйся, Ачышчэньне ўсяго сьвету! Радуйся, Божая Спагадлівасьць да людзей! Радуйся, Адвага нас, сьмяротных, зьвяртацца да Бога! *Радуйся, Дзева Маці!
Кандак 4 Праведны Язэп сумеўся, гледзячы на Цябе, Бязьвінная, і, спакусіўшыся, усумніўся ў Тваім дзявоцтве. Калі ж ён даведаўся, што гэта сталася праз Духа Сьвятога, усклікнуў: Алілуя! |
| 15.12.2023 |
| 15.12.2023 |
ДЗЕНЬ ІІ (15 снежня) - Ікас 2
Хочучы спазнаць непазнавальнае, Дзева сказала анёлу: «Скажы мне, як можа сын нарадзіцца ад дзевы?» А той у адказ са страхам усклікнуў:
Радуйся, Удзельніца тайніцы провіду Божага! Радуйся, Вера ў тое, што застаецца таемным! Радуйся, Пачатак цудаў Хрыстовых! Радуйся, Спаўненьне навучаньняў Ягоных! Радуйся, Лесьвіца нябесная, па якой Бог зышоў! Радуйся, Мост, які вядзе людзей да неба! Радуйся, Подзіў шматгалосны анёлаў! Радуйся, Плач пераможаных бесаў!
Радуйся, бо Ты ў невыказны спосаб народзіш Сьвятло! Радуйся, бо Ты не аб’явіла тайніцы нікому! Радуйся, вышэйшая за мудрасьць усіх вучоных! Радуйся, Заранка, што асьвятляе розумы верных! * Радуйся, Дзева Маці!
Кандак 3 Сіла Ўсявышняга ацяніла тады Бязьвінную, і Яна зачала. Ён явіў дабраплоднае ўлоньне Яе, быццам ніву ўрадлівую для ўсіх, што жадаюць жаць збаўленьне і клічуць: Алілуя! |
| 15.12.2023 |
| 14.12.2023 |
| 9.12.2023 |
| 1.12.2023 |
| 30.11.2023 |






Сёньняшняе чытаньне:

