Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
| 13.05.2020 |
Віншуем Грэка-каталіцкую парафію ў Гродна.
Моманты з жыцця. Гімн «Дай, добры Божа» — вершаваны твор сьв. Кірылы Тураўскага. Пераклад на сучасную беларускую мову айца Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага). Музыка Гая Пікарды. Сьпявае беларускі менскі хор.
|
| 12.05.2020 |
Што значыць для нас дыялог Ісуса і самаранкі? Адказ на гэта пытанне ў кароткім казанні айца Андрэя Буйніча. Ліда, 10 траўня 2020.
|
| 9.05.2020 |
Запрашаем на анлайн-трансляцыю Боскай Літургіі з парафіі св. Язафата! |
| 7.05.2020 |
| 5.05.2020 |
| 5.05.2020 |
Адпаведнае паведамленне з’явілася ў нядзелю на рэсурсе Святога Пасаду Vatican.va.
Ксяндзу Генрыху Ягадзінскаму 51 год, ён паходзіць з Келецкай дыяцэзіі ў Польшчы.
З 2001 па 2005 год святар працаваў як сакратар Апостальскай нунцыятуры і Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь. |
| 5.05.2020 |
Казімір Велікаселец нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна, што на Брэстчыне, у пабожнай каталіцкай сям’і. Пасля службы ў войску працаваў на будоўлі ў Вільні. Там пазнаёміўся з Ордэнам Прапаведнікаў (дамінканаў), у які пажадаў уступіць.
Гэтыя мары здзейсніліся падчас навучання ў Рыжскай духоўнай семінарыі, куды быў залічаны ў 1981 годзе. Паколькі атэістычныя ўлады доўга не давалі яму дазволу на паступленне ў гэтую адну з двух каталіцкіх семінарый, што дзейнічалі ў Савецкім Саюзе, душпастырскую фармацыю Казімір Велікаселец распачаў у тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі ксяндза Вацлава Пянткоўскага. |
| 4.05.2020 |
Гамілія пробашча парафіі святога Язафата а. Андрэя Буйніча на Нядзелю Раслабленага, Ліда, 3 траўня 2020.
|
| 2.05.2020 |
Запрашаем на анлайн-трансляцыю Боскай Літургіі з парафіі св. Язафата! |
| 30.04.2020 |
Хрыстос уваскрос! Сёння - 30 красавіка 2020 - а. Андрэй Абламейка, протапрэзбітар Цэнтральнага Дэканата БГКЦ адзначае 50 год жыцця і 30 год дзейнасці ў БГКЦ. Нагода памаліцца за яго і павіншаваць! Віншуем а. Андрэя як стваральніка і пачынальніка нашага сайта: www.svjazep.org Viber а. Андрэя: +375-29-6504714. |






Сёньняшняе чытаньне:

