Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


26.06.2020

Біскуп Мікалай (Чарнецкі) - блаславёны мучанік за Хрыстовую ВеруЛітургічны ўспамін 27 чэрвеня

 

1.Уніяцкая Царква, якая была ліквідаваная расійскім урадам у Беларусі ў 1839 г., а пазней на Холмшчыне і Падляшшы ў 1874-75 гадах, працягвала існаваць і дзейнічаць на землях Галічыны, што адышлі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да Аўстрыі. Пасля завяршэння савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў паводле ўмоў Рыжскага міру ў склад Польскай дзяржавы ўвайшлі землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

З пачатку ХХ стагоддзя на чале Грэка-Каталіцкай Царквы ў Галічыне быў мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі, які праводзіў мэтанакіраваную дзейнасць па адраджэнні уніі на тэрыторыі Валыні і Беларусі. Каталіцкая Царква разглядала некалькі варыянтаў адраджэння уніі на гэтых землях. У той жа час польскія дзяржаўныя ўлады негатыўна ставіліся да ідэі адраджэння самастойнай Грэка-Каталіцкай Царквы за межамі Галічыны. У такіх умовах Святы Пасад быў вымушаны разгледзець іншыя варыянты.

25.06.2020

Падрыхтоўка да грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020Рабочая кансультыцыя ўдзельнікаў праграмы PRODROMOS

 

У аўторак 23 чэрвеня 2020 г., напярэдадні свята св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга, у Мінску прайшля рабочая кансультацыя удзельнікаў праграмы PRODROMOS адносна формаў удзелу ў XXVI грэка-каталіцкай пілігрымцы Віцебск – Полацк.

 

Св. Ян Хрысціцель у візантыйскай літургічнай традыцыі называецца “Прадвеснік” (царк.-слав. Предтеча), на грэцкай мове Πρόδρομος [Prodromos] – той, хто рыхтуе дарогу (δρομος).

 

Па прычыне эпідэміі, на малітву і размову ў Цэнтры Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6), сабраліся толькі мінскія каардынатыры праграмы PRODROMOS; іншыя ўдельнікі – у тым ліку і замежныя – далучыліся да кансультыцыі ан-лайн, у Telegram, WhatsApp і эмэйл.

24.06.2020

"СВЯТЛО ЎСХОДУ"XXVІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2020

 

Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да XXVІ Пілігрымкі: 8-12 ліпеня 2020.

 

Дэвіз пілігрымкі “Orientale Lumen - Святло Ўсходу”. 

Гэта тытул Апостальскага Паслання Папы Яна Паўла ІІ, выдадзенага 25 год таму.

Пілігрымка будзе нагодай ўшанаваць 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ.

24.06.2020

У літургічным жыцці Царквы: Час звычайны – Час нармальны…

але гэта і час пытанняў, якія вернікі ставяць.

Рабі, хто зграшыў: ён ці бацькі яго...?" (Ян 9,1-38)

 

Сёння прапануем вам мікра-катэхезу СТРЭЛ #2: .

 

21.06.2020

Віншуем расійскіх грэка-католікаўАрхімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў Ардынарыя Расійскай Грэка-Каталіцкай Царквы Высокадастойнага Епіскапа Іосіфа (Верта) з святам Сабору Ўсіх святых Землі Расійскай (церк.-слав. Собо́ръ всѣ́хъ ст҃ы́хъ, въ землѝ рѡссі́йстѣй просїѧ́вшихъ) — якое святкуецца ў РФ 21 чэрвеня 2020.

 

“Высокадастойны Ўладыка, Вас, клір і вернікаў Расійскай Грэка-Каталіцкай Царквы вельмі шчыра віншуюць грэка-католікі Беларусі ў гэты святочны дзень. Малітвамі Ўсіх Святых хай шчодра блаславіць вас Госпад Чалавекалюбец і ўмацоўвае вашае каштоўнае сведчанне глыбокай і мужнай веры ў Супольнасці Каталіцкай Царквы”.


+Архім. Сяргей (Гаек), Мінск, 21 чэрвеня 2020 г.

21.06.2020

Дзень медыцынскага працаўніка 2020 г.Дзень ўдзячнасці і малітвы.

 

Беларускія грэка-католікі працягваюць эстафету малітвы за медыкаў і медработнікаў Беларусі. Эстафета пачалася 7 чэрвеня 2020, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку – горадзе славутага беларускага лекара Францішка Скарыны. Да гэтай малітоўнай акцыі далучыліся не толькі грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі але і хрысціяне іншых краінаў, асабліва “скарынаўскіх” гарадоў Падуі ды Прагі.

 

У нядзелю, 21 чэрвеня 2020, калі адзначаецца ў Беларусі Дзень медыцынскага працаўніка, вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў малітве да Госпада выказалі падзяку і духовую падтрымку беларускім медыкам і медработнікам.

21.06.2020

Казанне на Нядзелю 3-ю па Пяцідзесятніцы а. Андрэя Буйніча. Ліда, 21 чэрвеня 2020. 

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

19.06.2020

Кіравацца агульным дабром грамадства19 чэрвеня 2020г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

 

У казанні гаварыў пра неабходнасць дыялогу ў вырашэнні складаных праблемаў грамадства.

 

У супольнай малітве вернікі, сабраныя ў галоўнай каталіцкай святыні сталіцы і тыя, хто духоўна да іх далучыўся з дапамогай анлайн-трансляцыі, дзякавалі Сэрцу Езуса за Яго бязмежную любоў, якая прывяла Збаўцу на Крыж дзеля збаўлення чалавека. Разам са сваім пастырам яны маліліся ў інтэнцыі святароў, пакліканняў да святарства і аб духоўнай і пастырскай дасканаласці слугаў алтара.

18.06.2020

Пад выглядам барацьбы з голадам камісія ААН прапагандуе аборты і амаральнае палавое выхаваннеАпошняе пасяджэнне Камісіі ААН па справах насельніцтва і развіццю па пытаннях харчавання і размеркавання прадуктаў харчавання ў бедных краінах было выкарыстана для прапаганды абортаў.


Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, пасяджэнне было склікана ў экстранным парадку, што тлумачылася неабходнасцю барацьбы з наступствамі каранавіруснай пандэміі. Сесія павінна была стаць працягам рэалізацыі палажэнняў выніковага дакумента леташняй канферэнцыі ў Найробі. Тады была здзейснена спроба ўвесці ў міжнароднае права радыкальныя пастулаты і ідэалагічныя паняцці.

 

Пасяджэнне не адбылося ў першапачаткова вызначаную дату (канец сакавіка – красавік) з-за эпідэміі каранавірусу. Падчас тэрміновай сустрэчы камісія абмяркоўвала прыняцце спрэчнага дакумента, у якім, акрамя мэт размеркавання прадуктаў харчавання, што ні ў каго не выклікаюць сумневаў, з’явіліся патрабаванні фінансавання і распаўсюджвання «рэпрадукцыйых і сексуальных правоў».

18.06.2020

Час звычайны – час нармальны… Час мікра-катэхезыУ жыцці Хрыстовай Царквы Нядзеля Святой Тройцы – Зыход Святога Духа заканчвае Час Пасхальны: ад св. Пасхі да Пяцідзесятніцы (св. Тройцы). 

Гэты час яшчэ працягваецца ў 2 наступныя нядзелі: Нядзеля Ўсіх Святых і Нядзеля Святых Беларускай Зямлі (Беларускага Народу). 

А далей пачынаецца Час звычайны – Час нармальны. 

 

Каб гэты час быў сапраўды “нармальны” – прапануем “нармалізаваць” яго рознымі формамі катэхезы (мікра-катэхезы).

Сёння прапануем вам мікра-катэхезу СТРЭЛ #1.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier