Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


12.12.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 13.12.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

12.12.2020

Пантыфік унёс змены ў Кодэкс Канонаў Усходніх ЦэркваўПасля паправак у Кодэкс кананічнага права, які рэгулюе жыццё Касцёла лацінскага абраду, адносна заснавання манаскіх кангрэгацый, у Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў таксама былі ўнесены адпаведныя змены.

 

“З самага пачатку Касцёла некаторыя вернікі былі пакліканы прысвяціць сваё жыццё асаблівым чынам служэнню Богу і бліжнім, сведчачы перад супольнасцю сваю аддаленасць ад свету”, - нагадаў Францішак у Апостальскім лісце Ab initio.

 

Гэтым дакументам у форме motu proprio ён унёс змены ў каноны Усходніх Цэркваў 435 §1 і 506 §1 аб стварэнні новых кляштараў і манаскіх кангрэгацый. Цяпер епархіяльны епіскап можа заснаваць кляштар на тэрыторыі Патрыяршай Царквы з пісьмовага дазволу Патрыярха або ў іншых выпадках – Апостальскай Сталіцы. Таксама епархіяльны епіскап можа ствараць кангрэгацыі з пісьмовага дазволу Апостальскай Сталіцы і пасля кансультацый з Патрыярхам на тэрыторыі Патрыяршай Царквы.

11.12.2020
Папа Францішак абвясціў індульгенцыю ў Год св. ЯзэпаНасуперак пашыранай памылковай думцы, індульгенцыя, або адпуст гэта зусім не адпушчэнне грахоў. Гэта прабачэнне кары за грэх, які ўжо прабачаны чалавеку ў споведзі. Для атрымання адпушчэння кары за прабачаныя грахі неабходна выканаць пэўныя ўмовы. 

8 снежня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Францішка Patris corde («Бацькоўскім сэрцам»), прысвечаны 150-годдзю прызнання святога Язэпа апекуном Каталіцкай Царквы. Пантыфік, ушаноўваючы рашэнне блаславёнага Папы Пія IX, выражанае ў дэкрэце Quemadmodum Deus 1870 г., абвясціў у Царкве адмысловы Год святога Язэпа. Ён будзе працягвацца з 8 снежня 2020 г. да 8 снежня 2021 г.

11.12.2020

Папа Францішак: захаваць хрысціянскую прысутнасць на Блізкім УсходзеДзейнасць каталіцкіх дабрачынных арганізацый павінна быць канкрэтным знакам любові Касцёла, - падкрэсліў Папа ў відэапасланні да ўдзельнікаў нарады аб гуманітарнай сітуацыі ў Сірыі і Іраку.

 

Форум прайшоў 10 снежня 2020 г. у анлайн-фармаце па ініцыятыве Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. У ім, між іншым, прынялі ўдзел Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі, прадстаўнікі каталіцкіх дабрачынных структур і Касцёла на Блізкім Усходзе, апостальскія нунцыі з рэгіёна і Генеральны сакратар Caritas Internationalis.

10.12.2020

Папа Францішак запрошаны ў КазахстанЯк сказаў пасол Казахстана пры Апостальскай Сталіцы, існуе «вялікая надзея», што Папа Францішак наведае гэтую краіну ў наступным годзе, калі дазволіць сітуацыя, звязаная з пандэміяй каранавірусу.


Па інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва КАІАлібек Бакаеў адзначыў, што яго радзіма плануе арганізаваць сёмае пасяджэнне Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у чэрвені 2021 г. і чакае, што Папа Францішак возьме ў ім удзел.

 

«Мы вельмі спадзяемся, што ў праграме Папы знойдзецца магчымасць наведаць Казахстан», — сказаў Бакаеў.

 

Ён дадаў, што гэта будзе гістарычны візіт, які супадзе з 20-годдзем першага візіту Папы ў гэтую краіну (Яна Паўла ІІ, з 22 па 25 верасня 2001 г.).

9.12.2020

У Віцебску святароў Віктара Жука і Аляксея Варанко вызвалілі - да часу судаУ другой палове дня 8 снежня 2020 г. ў Віцебску былі затрыманыя айцец Віктар Жук, езуіт, пробашч мясцовай парафіі св. Уладзіслава, а таксама айцец Аляксей Варанко, вікарый грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага.


Святары былі затрыманыя і дастаўленыя ў Першамайскі РАУС г. Як паведамілі родныя аднаго з затрыманых святароў, суд будзе праходзіць па скайпе. Яны таксама распавялі, што а. Віктара і а. Аляксея абвінавачваюць па артыкулах Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

 

Сёння, 9 снежня, з Віцебска прыйшла звестка, што святароў Аляксея і Віктара вызвалілі - да суда а справа на дапрацоўцы. Суд прызначаны на пятніцу 11 снежня. 

 

9.12.2020

Папа Францішак абвясціў Год св. Язэпа8 снежня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Patris corde – Бацькоўскім сэрцам, прысвечаны 150-годдзю прызнання св. Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла.

 

Ушаноўваючы рашэнне бл. Пія IX, агучане ў дэкрэце Quemadmodum Deus з 1870 г., Францішак абвясціў у Касцёле адмысловы Год св. Юзафа. Ён будзе працягвацца з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г.

 

Пандэмія COVID-19 прымусіла нас зразумець важнасць звычайных людзей, тых, хто далёка не ў цэнтры ўвагі, кожны дзень праяўляе цярпенне і ўсяляе надзею, сеючы сумесную адказнасць, - напісаў у сваім Лісце Папа. Яны бяруць прыклад з св. Юзафа, “чалавека, які застаецца незаўважаным, чалавека штодзённай прысутнасці, стрыманай і схаванай”, “беспрэцэдэнтнага героя ў гісторыі збаўлення”.

6.12.2020

МІЖНАРОДНЫ І МІЖКАНФЕСІЙНЫ ЎСПАМІН СВ. МІКАЛАЯ Ў АМСТЭРДАМЕ Сустрэча запланаваная на сёння (6 снежня  2020) перад рыма-каталіцкай Базылікай св. Мікалая Мірлікійскага,  што стаіць на беразе мора.  

Basiliek van de Heilige Nicolaas (асвячаная 7 лютага 1887) - гэта месца міжнароднай сустрэчы. 


Раніцай вернікі маліліся ў храме (які па прычыне пандэміі зачыняецца ў 14:00 гадз.).Успамін вялікага Іерарха - добрая нагода да малітвы за супольнасці і парафіі, што носяць імя св. Мікалая, асабліва ў Беларусі, Эстоніі, Украіне і Расеі - між іншымі за Мінскую грэка-каталіцкую парафію св. Міколы Цудатворцы.


Час пасля абеда - гэта час духовай сулучнасці on-line і малітвы за лекараў і хворых на каранавірус.  


Пад вечар чакаецца ўдзел архімандрыта Сяргея (Гаека) і групы беларусаў ды сяброў Беларусі з Нідэрландаў і Германіі.

5.12.2020

Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу БагародзіцыМітрапаліт Тадэвуш (Кандрусевіч) - у сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама з працягам вельмі небяспечнага грамадска-палітычнага крызісу ў нашай краіне - звярнуўся з просьбай, каб 8 снежня 2020 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (у рыма-каталіцкім каляндары), ва ўсіх касцёлах і капліцах пасля кожнай святой Імшы прачытаць Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Дзевы Марыі. 

У грэка-католікаў успамін Зачацця Багародзіцы 9 снежня - гэта працоўны дзень - ТАМУ будзе мэтазгодным гэты АКТ (малітву) прачытаць пасля Боскай Літургіі ў Нядзелю - 6 снежня 2020 г. 

+Архім. Сяргей 

5.12.2020

"Чувайце, будзьце стойкімі ў веры, трымайцеся мужна, будзьце дужымі" (1 Кар 16, 13).

 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier