Пошук

Каляндар

 


12.09.2021
Упаўнаважаны па справах рэлігій і Міністэрства інфармацыі далі ацэнку правакацыйнай публікацыі ў «Мінскай праўдзе» і прынялі мерыУпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак скіраваў ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Алегу Буткевічу, у якім запэўніў, што нядаўняя правакацыйная публікацыя, што выклікала абгрунтаваную рэакцыю епіскапату, не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Касцёла, а таксама паведаміў пра прынятыя ў сувязі з гэтым меры.
11.09.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 12.09.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

11.09.2021

Нунцый Ёзіч па выніках сустрэчы з міністрам Макеем: улады не хочуць канфрантацыі з рэлігійнымі супольнасцяміУ першай палове дня 9 верасня Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч па запрашэнні беларускіх уладаў наведаў Міністэрства замежных спраў, дзе сустрэўся з міністрам Уладзімірам Макеем.


У ходзе сустрэчы былі «абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у рамках міжнародных арганізацый», — паведамляецца на сайце МЗС Беларусі mfa.gov.by.

9.09.2021

Эўхарыстыя - школа любові і салідарнасціБоскай Літургіяй у візантыйскі абрадзе завяршыўся ў Будапешце Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Эўропы.


Канвент Іерархаў (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE) праходзіў у Будапешце 4-8 верасня 2021 - у час 52-га  Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Гэта была добрая нагода ўзгадаць удзел іерархаў Усходніх каталіцкаіх Цэркваў у мінулых Міжнародных Эўхарыстычных Кангрэсах, у тым ліку і біскупскую хіратонію Уладыкі Чэслава Сіповіча, 4 жніўня 1960 г., на 37-ым Міжнародным Эўхарыстычным Кангрэсе ў Мюнхене.

4.09.2021

"ЭЎХАРЫСТЫЯ і СІНАДАЛЬНАСЦЬ" Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы праходзіць у Будапешце.

Па запрашэнні першаіерарха Венгерскай Грэка-каталіцкай Царквы Мітрапаліта Філіпа (Кочыша) Сустрэча (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE) ў гэтым годзе праходзіць ў Будапешце 4-8 верасня 2021 ды адбываецца ў час 52-га  Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Патранат над Канвентам маюць Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў і Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы (Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae CCEE).


У рамках сустрэчы іерархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (сірыйскай, армянскай ды візантыйскай традыцый) будуць абмяркоўваць тэалагічныя, душпастырскія і кананічныя аспекты праграмы "Эўхарыстыя і Сінадальнасць". 

4.09.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 05.09.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

2.09.2021

Шлях св. Кірыла і Мятода стаў Еўрапейскім культурным маршрутамСаветам Еўропы ўнёс Шлях святых Кірыла і Мятода ў спіс Еўрапейскіх культурных маршрутаў. Ён стаў адным з 45 афіцыйных еўрапейскіх маршрутаў, найбольш вядомы з якіх – Шлях св. Якуба.

 

"Апосталы славян з'яўляюцца сімваламі дыялогу і адукацыі, каштоўнасцей, важных для Еўропы", - сказаў Стэфана Дамініёні, кіраўнік Еўрапейскага інстытута культурных маршрутаў.

Эксперт заўважыў, што культ двух святых стаў падмуркам еўрапейскай ідэнтычнасці славянскіх народаў і ўскосна паўплываў на фарміраванне і арганізацыю еўрапейскіх краін ранняга Сярэднявечча. “Яны сталі сімваламі агульначалавечых каштоўнасцей, якія прынесла тады хрысціянства, людзьмі дыялогу паміж рэлігіямі, культурамі і народамі", - дадаў ён.

25.08.2021

Кардынал П’етро Паралін наведаў Украіну, дзе ўзяў удзел у святкаванні Дня НезалежнасціЗ 23 па 25 жніўня з афіцыйным візітам ва Украіне знаходзіўся Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, які па запрашэнні дзяржаўных уладаў узяў удзел у святкаванні 30-годдзя аднаўлення Незалежнасці краіны.


Як паведаміў Дэпартамент інфармацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, у кіеўскім міжнародным аэрапорце «Барыспаль» высокага госця праводзілі кіраўнік УГКЦ Першавярхоўны Арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук, выконваючы абавязкі Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, Мітрапаліт Львоўскі, а таксама біскуп Кіева-Жытомірскі Віталь Крывіцкі SDB.

24.08.2021

У Кіеве: Сустрэча Патрыярха Варфаламея з прадстаўнікамі Цэркваў і рэлігійных арганізацыйУсеўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый, пад старшынствам Яго Блажэнства Святаслава - Першаіерарха Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, сустрэлася з Яго Святасцю Усяленскім Патрыярхам Варфаламеем, архіепіскапам Канстанцінопаля - Новага Рыму, які знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Украіне з нагоды 30-годдзя незалежнасці Украіны.

 

Сустрэча адбылася 23 жніўня 2021 г. у Кіеўскай праваслаўнай духоўнай акадэміі - па ініцыятыве Патрыярха Варфаламея.

 

8.08.2021

8 жніўня 2021 г. - 95 год ад дня нараджэння  а. Аляксандра НадсанаУ грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у малітве ўзгадана мітрафорнага протаіерэя Александра Надсана ды ягонае служэнне для дабра Царквы і беларускага народа.

 
У МІНСКУ падзячну Літургію ў парафіі Святога Духа (у ніжнім храме Чырвонага касцёла) у 11:00 гадз. адслужыў дэкан Цэнтральнага Дэканата протапрэзбітар Андрэй Абламейка.

У ВІЦЕБСКУ Боскую Літургію ў храме парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў 10:00 г. узначаліў архім. Сяргей (Гаек) у саслужэнні кліра віцебскіх парафій.     

У ВАРШАВЕ супольнасць беларускіх грэка-католікаў дзякавала Госпаду за служэнне а. Аляксандра на ніве духоўнай, культурнай і грамадскай у малітве Акафісту ў храме Айцоў Базыльянаў. 

У ЛОНДАНЕ, у грэка-каталіцкім храме св. Кірылы Тураўскага, Боскую Літургію ўзначаліў Уладыка Кэнэт (Kenneth), біскуп украінскай грэка-каталіцкай Епархіі св. Сям'і ў Вялікабрытаніі, у прысутнасці Апостальскага Нунцыя ў Злучаным Каралеўстве Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Пасля Літургіі з дакладам выступіла Н. Гардзіенка.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier