Пошук

Каляндар

 


29.11.2022

"ХРЫСТОС - УЛАДАР СУСВЕТУ"Перадкалядныя рэкалекцыі  ў грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў г. Мінску  (вул. Арджанікідзе, д. 6) - праводзіць а. Зміцер Чарнель, іераманах-рэдэмптарыст.

 

2.12.2022 - ПЯТНІЦА:

18:30 – Пачатак рэкалекцый, Боская Літургія, духоўная навука, магчымасць споведзі

 

3.12.2022 - СУБОТА:

10:00 – Боская Літургія, духоўная навука, магчымасць споведзі

18:00 – Вячэрня, духоўная навука, магчымасць споведзі

 

4.12.2022 - НЯДЗЕЛЯ:

10:00 – Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем

28.11.2022

Свята СВ. АНДРЭЯ ПЕРШАПАКЛІКАНАГА: ГРЭКА-КАТАЛІЦКІЯ СЛУЖБЫ Ў МІНСКУ29.11.2022, Аўторак, гадз.18:30 - Боская Літургія ў храме Парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6);


30.11.2022, Серада, гадз. 18:30 - Боская Літургія ў храме Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны , д. 7).

 

Апостал Андрэй (стар.-грэцк. Ἀνδρέας, лац. Andreas), больш вядомы як апостал Андрэй Першапакліканы (Ἀνδρέας ὁ Πρωτόκλητος). Паводле Евангелля ад Яна, быў першым пакліканы Ісусам  Хрыстом.  У спісах апосталаў, якія прыводзяцца ў Евангеллях ад Матфея і Лукі, займае другое месца пасля свайго брата, апостала Пятра, але ў Евангеллі ад Марка — чацвёртае месца. Святы Праваслаўнай і Каталіцкай Царквы. Асаблівы Пакравіцель Цэркваў візантыйскай традыцыі.

28.11.2022

НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2022Хрыстос не толькі адзін раз прыйшоў у свет у чалавечым целе, але таксама ў кожную гадзіну і момант гатовы прыйсці да нас.

 

Менавіта ў час прыйсця свайго Адзінароднага Сына, у нязмернай любові да нас, грэшнікаў, Бог паслаў Таго, Хто павінен быў вызваліць нас ад насілля ўлады д’ябла, запрасіць і прывесці нас да нябеснай гасціны, паказаць нам праўду, навучыць праведным паводзінам, прышчапіць нам зачаткі дабрадзейнасцяў, шчодра адарыць нас скарбамі Сваёй ласкі і, нарэшце, усынавіў нас і зрабіў спадкаемцамі вечнага жыцця.

 

Прышэсце Хрыста дапамагло не толькі тым, хто жыў у час Збаўцы, але і дагэтуль Яго сіла павінна перадавацца нам, калі праз святую веру і таінствы мы ахвотна прымаем ласку, якую Ён удзяліў нам, і з паслухмянасцю кіруемся ёю ў сваім жыцці.

 

Хрыстос не толькі адзін раз прыйшоў у свет у чалавечым целе, але таксама ў кожную гадзіну і момант гатовы прыйсці да нас зноў, каб духоўна пасяліцца ў нашых душах з паўнатою ласкі, калі мы не будзем ставіць перашкодаў.

 

Св. Караль Барамей

27.11.2022

Два прышэсці Ісуса ХрыстаМы абвяшчаем прышэсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо першае пераважна сімвалізавала цярпенне, а другое прынясе дыядэму Божага Валадарства.

 

Бо шмат чаго дваякага ёсць у нашага Госпада Ісуса Хрыста. Дваякае нараджэнне: адно ад Бога перад вякамі, другое – ад Дзевы напрыканцы вякоў. Дваякае і прыйсце Ягонае: адно незаўважальнае, нібы расы на руно, а другое, якое настане, відавочнае.

26.11.2022

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!26 лістапада 2022 г. памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведаміла  БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.      

 

У вечар таго ж дня - паводле трыдыцыі Старажытнай Царквы «Oratio post acceptum mortis nuntium» - «Малітва пасля атрымання весткі аб смерці» - Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў у храме Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску Ліццю за супакой душы новаспачылага Уладзіміра.

25.11.2022
Папа Францішак: юдэі і хрысціяне могуць разам адкрываць шляхі міруЛюбая вайна заўсёды і ўсюды “з'яўляецца паразай для ўсяго чалавецтва”, - падкрэсліў Пантыфік у прамове да прадстаўнікоў Сусветнага яўрэйскага кангрэса.

 

22 лістапада 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Выканаўчага камітэта Сусветнага яўрэйскага кангрэса, які прадстаўляе яўрэйскія супольнасці ў больш за 100 краінах свету.

19.11.2022
Папа Францішак сустрэўся з Патрыярхам Асірыйскай Царквы УсходуПад час сустрэчы з Каталікосам-патрыярхам Асірыйскай Царквы Усходу Мар Авой III, Святы Айцец узгадаў агульнае сведчанне мучанікаў і падзякаваў за жаданне знайсці агульную дату святкавання Вялікадня.

 

19 лістапада 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі Каталікоса-патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Аву III. У сваёй прамове Святы Айцец падзякаваў высокаму госцю за сувязі паміж Касцёлам і Асірыйскай Царквой Усходу, якія спрыяюць крокам да адзінства, і заахвоціў да сустрэч у сумесным праслаўленні Бога.

19.11.2022

Імша па-беларуску адбудзецца ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме. Прамая трансляцыя з ВільніУ суботу 19 лістапада, у межах святкавання Апекаў Маці Божай, якія адзначаюцца ў Вільні на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме будзе цэлебравацца святая Імша на беларускай мове.


Як паведамлялася, 10 лістапада копіі цудадзейных абразоў Багародзіцы з беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню, дзе яны будуць знаходзіцца да 20 лістапада.

 

Перэгрынацыя прымеркавана да святкавання Апекаў Маці Божай, што адбываецца на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Вастабрамскай, Маці Міласэрнасці — найбольш славутага абраза Багародзіцы на землях колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая ўрачыстасць штогод адзначаецца 16 лістапада.

18.11.2022

Εις πολλά έτη - на многія леты!18 лістапада 2022 г. Яго Эмінэнцыя Кардынал Леанард Сандры (Leonardo Sandri), Прэфект Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў адзначае 79-ты год нараджэння. 


У тым жа 2022-гім годзе спаўняецца: 
55 гадоў ягонага святарскага пасвячэння - 2.12.1967;
25 гадоў біскупскай хіратоніі - 11.10.1997;
15 гадоў служэння прэфектам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў - 9.06.2007.


Шчыра віншуем нашага Архіпастыра: "ad multos annos prosperos!" - "на многія і шчасныя леты!"

14.11.2022

Нунцый і біскупы цэлебравалі Імшу з нагоды 30-годдзя з часу ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым ПасадамУ нядзелю 13 лістапада ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша з нагоды 30-годдзя з часу ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам.

 

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам былі ўсталяваныя 11 лістапада 1992 года.

 

З гэтай нагоды ў пятніцу ў Апостальскай нунцыятуры ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, а таксама адбылося гашэнне маркі пошты Беларусі, прысвечанай гэтай падзеі.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier