Пошук

Каляндар

 


26.03.2024

Добры Разбойнік: сімвал Божай Міласэрнасці да ўсіх грэшнікаўУ дзень 25 сакавіка Рымскі Мартыралог — галоўны збор святых Каталіцкага Касцёла — успамінае Добрага разбойніка, які быў кананізаваны самім Езусам.


Святы Добры Разбойнік, якога апокрыфы называюць Дысмас (у старажытнарускай традыцыі Рах) — адзін з двух злачынцаў, павешаных на крыжах побач з Езусам. Ён — увасабленне таго, хто блукаў гадамі, каб перад самай смерцю прыняць найлепшае рашэнне ў сваім жыцці.

25.03.2024

25 сакавіка - Свята Дабравешчання БагародзіцыСёння – пачатак нашага збаўлення і спрадвечнае тайны аб’яўленне: Сын Божы стаецца Сынам Дзевы і Габрыэль ласку абвяшчае. Дзеля гэтага і мы разам усклікнем Багародзіцы: “Радуйся, Поўная ласкі, Госпад з Табою!”.


Трапар свята Дабравешчання вельмі яскрава раскрывае сутнасць падзеі, якая паклала пачатак нашаму збаўленню.

23.03.2024

Кардынал Шонбарн на Пальмовую нядзелю: варта быць вослікам, які нясе ЕзусаПра сімволіку Пальмовай нядзелі, якая сёлета прыпадае на 24 сакавіка, піша ў кароткім каментары Мітрапаліт Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.


Пачатак Вялікага тыдня. Уезд Езуса ў Ерузалем. Не на кані, але пакорна на восліку. Гэты вобраз глыбока адбіўся ў нашым уяўленні, таксама, як захапіў жыхароў Ерузалема і ў тыя часы. Юдэі з усяго свету пілігрымавалі ў Святы горад на свята Пасхі. Там, напэўна, быў вялікі натоўп. І штогод адно пытанне было нябачным цэнтрам фэсту: ці Месія прыйдзе сёлета? Гэтае чаканне было асабліва моцным у сэрцах людзей падчас юдэйскіх пасхальных святаў.

22.03.2024

РЭКАЛЕКЦЫІ ў МІНСКУ перад ПАСХАЙ ХРЫСТОВАЙ 2024У 2024 г. перадпасхальныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска - час духоўнага аднаўлення ды Споведзі.

 

У Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы

(храм на вул. Арджанікідзе, д. 6)

23 сакавіка 2024, СУБОТА, гадз. 18:00

-Вячэрня з рэкалекцыйным казаннем, Споведзь

 

24 сакавіка 2024, НЯДЗЕЛЯ ВЕРБНАЯ

-гадз. 10:00 - Боская Літургія з казаннем, Споведзь

-гадз. 15:00 - Боская Літургія з казаннем, Споведзь

 

25 сакавіка 2024, ПАНЯДЗЕЛАК,

свята ДАБРАВЕШЧАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ

-гадз. 18:30 - Боская Літургія з казаннем, Споведзь

Прапаведнік: протапрэзбітар Андрэй Абламейка

18.03.2024

18 сакавіка 2024 г. ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУ па Юліянскім календарыНашай малітвай  суправаджаем усіх, хто прытрымліваецца гэтага календара: грэка-католікаў (асабліва г. Полацка і тых, хто жыве ў Беларусі ва «ўнутранай дыяспары») ды Братоў праваслаўных. 

 

"Збаў, Госпадзе, народ Твой

і блаславі набытак Твой;

даруй мір святой Тваёй Царкве

і захавай верных Тваіх сілаю Твайго Крыжа".

16.03.2024

Субота, 16 сакавіка 2024 - Субота АкафістуУ суботу на пятым тыдні Вялікага посту святая Царква ўрачыста спявае Акафіст у гонар Багародзіцы або падзячныя  Пахвалы Найсвятой Багародзіцы. З прычыны гэтага і само свята называецца "Пахвала Найсвятой Багародзіцы" (такая назва знаходзіцца ўжо ў старажытнарускіх летапісах). 

 

Акафіст урачыста абвяшчае Таямніцу Дабравешчання і просіць апекі Багародзіцы - Магутнай Уладаркі.

15.03.2024

СВЕДКІ ВЕРЫ ЎСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ14 сакавіка 2024 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўпаўнаважыў гэта ведамства абнародаваць новыя дэкрэты, два з якіх адносяцца да святаслужыцеляў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Адзін Дэкрэт прызнае цуд, які адбыўся дзякуючы малітве праз заступніцтва ліванскага епіскапа Істыфана Дувэйхі (1630-1704), мараніцкага Патрыярха Антыёхіі (1630-1704); 

 

Іншы Дэкрэт прызнае гераічнасць цнот: індыйскага архіепіскапа Гіваргіса Томаса Панікарувітэла (1882-1953), святара сіра-малабарскай архіепархіі Трывандрум, заснавальніка мужчынскай і жаночай манаскай Супольнасці Наследавання Хрыста.

14.03.2024

10 цікавых фактаў з 11-гадовага пантыфікату Папы Францішка, якія запомняцца надоўга11 гадоў таму, 13 сакавіка 2013 года, аргентынскі кардынал Хорхэ Марыё Бэргольё быў выбраным Папам, прыняўшы імя Францішак.


Да гадавіны абрання Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ зрабіла выбарку з 10-і яскравых фактаў пантыфікату Папы Францішка.

13.03.2024

11-я ГАДАВІНА АБРАННЯ ПАПЫ ФРАНЦІШКА13 сакавіка 2024 г. — 11-я гадавіна абрання Папы Францішка. Ягонае служэнне ў складаны час даручаем заступніцтву Багародзіцы, Жыровіцкую Ікону Якой ён асабліва ўшаноўвае.

 

(Тон 6) Апякунка хрысьціян бездакорная,

Хадайніца да Тварца незаменная,

не пагардзі маленьнямі грэшнікаў,

але, як добрая, сьпешна прыйдзі на падмогу нам,

якія клічам Цябе даверліва.

Пачуй хутка малітвы,

адгукніся на просьбы, Багародзіца,

надзейная Заступніца тых, што шануюць Цябе.

11.03.2024

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці заклікаў да салідарнасці з хрысціянамі ў Святой ЗямліДыкастэрыя Усходніх Цэркваў заклікае католікаў ва ўсім свеце прыняць удзел у папскім зборы ахвяраванняў для Святой Зямлі, які штогод праводзіцца ў Вялікую пятніцу.

 

“Многія пілігрымы застаюцца далёка ад горада іх мар, у той час як жыхары Святой Зямлі працягваюць пакутаваць і гінуць. Па ўсім свеце разносіцца грукат смертаноснай зброі і не бачна перамір’я”, - гаворыцца ў пасланні кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі. Ён нагадаў, што Папа ніколі не пераставаў выказваць блізкасць да тых, каго закранула вайна ў Святой Зямлі, а таксама заклікаць людзей добрай волі працаваць на карысць міру і паважаць святасць кожнага чалавека.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier