Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
| 2.02.2006 |
Парафія віншуе свайго пробашча а. Андрэя Абламейку з прызначэньнем яго на пасаду протапразбітара Цэнтральна-Заходняга протапразбітарату, якое адбылося на падставе дэкрэту Апостальскага Візітатара Дастойнага Архімандрыта Сяргея Гаека 3 лютага 2006 году. Дарагі Ойча! Віншуем Цябе ад усяго сэрца! Жадаем, каб гэта новае прызначэньне прыносіла Табе радасьць ды было на карысьць для ўсёй нашай Царквы. |
| 30.12.2005 |
У 2005/2006 літургічным годзе нашае патранальнае сьвята Сьвятога Язэпа прыпала на панядзелак 26 сьнежня. Сьвяткаваньне мела асаблівы характар – парафія распачала свой Юбілейны год. Менавіта 15 год таму, 20 верасьня 1990 года адбыўся сход “дваццаткі”, а 19 кастрычніка таго ж года Мітрапаліт Уладзімір Стэрнюк выдаў нам грамату і гэта сталася кананічным адраджэньнем нашай парафіі. Сьвяткаваньне адбылося ў касьцёле салезыянаў сьв. Яна Хрысьціцеля. Літургію ўзначальвалі Апостальскі Нунцый Найдастойны архібіскуб Марцін Відавіч разам з нашым Уладыкам Апостальскім Візітатарам для грэка-каталікоў Беларусі Дастойным архімандрытам Сяргеем Гаекам. Ім саслужылі сьвятары візантыйскага ды лацінскага абрадаў з розных гарадоў Беларусі. Прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў. |






Сёньняшняе чытаньне:
