Канклаў кардыналаў пачнецца 7 траўня 2025 года – гэта свята Маці Божай Жыровіцкай. Грэка-католікі Беларусі моляцца за выбар новага Папы словамі “Акафісту перад Жыровіцкай іконай Маці Божай”. Гэта першая ікона на Землях Беларусі, якая 19 верасня 1730 г. была каранаваная папскімі каронамі.
Малітвай гэтага Акафісту грэка-каталікі Беларусі далучаюцца да глабальнай ініцыятывы "Малітоўная падтрымка кардыналаў", якая 30 красавіка 2025 выстартавала ў розных краінах, каб падтрымаць кожнага з кардыналаў-выбаршчыкаў у выбары новага Папы Рымскага.
Гэтая ініцыятыва згуртавала ўжо больш за 200 000 вернікаў, сведчыць рэсурс praycardinal.com.
Тэкст Акафісту: https://casasloviec.co.uk/index.php-newsid=856.htm