Пошук

Каляндар

 


27.03.2021

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і ВЯЛІКДЗЕНЬ – 2021+РАСКЛАД БАГАСЛУЖБАЎ у Парафіі Сьвятога Духа – Чырвоны касьцёл (ніжні храм)


28.03 - Вербная нядзеля, Уваход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім

11:00 Боская Літургія, асьвячэньне вербачак


29.03 Вялікі панядзелак

18:30 Літургія раней асьвячаных Дароў


30.03 Вялікі аўторак

18:30 Літургія раней асьвячаных Дароў


31.03 Вялікая серада

18:30 Літургія раней асьвячаных Дароў, 

асьвячэньне алея, малітва за хворых і міраваньне


01.04 Вялікі чацьвер, Успамін Тайнай вячэры

18:30 Вячэрня з Боскай Літургіяй, 

малітва за сьвятароў і новыя пакліканьні


02.04 Вялікая пятніца, Укрыжаваньне і сьмерць Госпада нашага Ісуса Хрыста

18:30 Вячэрня і пакланеньне Плашчаніцы


03.04 Вялікая субота

18:30 Вячэрня з Боскай Літургіяй, асьвячэньне пасхальных страваў


04.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ, Уваскрасеньне Госпада нашага Ісуса Хрыста

11:00 Боская Літургія, асьвячэньне пасхальных страваў


 +++ ХРЫСТОС УВАСКРОС! +++
27.03.2021

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2021+РАСКЛАД БАГАСЛУЖБАЎ У МІНСКУ+


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы


29.03.2021 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

30.03.2021 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


31.03.2021 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА  

гадз. 17:30 - Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


1.04.2021 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй


2.04.2021 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 


3.04.2021 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА) 

гадз. 21:30 - Пасхальная Ютрань

і  Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў


4.04.2021 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 10:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга


5.04.2021 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія
23.03.2021

10 год служэння Першаіерарха УГКЦ - Яго Блаславенства Святаслава23 сакавіка 2011 года, на сінодзе Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Уладыка Святаслаў (Шаўчук) быў абраны Вярхоўным архібіскупам Кіеўскім і Галіцкім - Першаіерархам УГКЦ.


25 сакавіка 2011 г. Папа Бенедыкт XVI зацвердзіў новавыбранага Першаіерарха Святаслава (Шаўчука) на пасадзе вярхоўнавога архібіскупа. 27 сакавіка 2011 г. на інтранізацыі новага Патрыярха УГКЦ ў Кіеве (сярод запрошаных) быў і архімандрыт Сяргей (Гаек) Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. 


Шчыра віншуем Яго Блаславенства Святаслава - "на многія і шчасныя леты!"

20.03.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 21.03.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

18.03.2021

25-27 сакавіка 2021: ВЯЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ  ў YouTube"Напамінаю вам, браты, тое Евангелле..." (1 Кар 15:1а)

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў г. Мінску ЗАПРАШАЕ на ВЯЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ  ў YouTube.

 

Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч з Ліды: 25-27 САКАВІКА 2021. Пачынацца рэкалекцыйныя навукі будуць а 18:00 гадз.

 
Пачаткам рэкалекцый будзе святочная Служба 25 сакавіка а 18:00 гадзіне са словам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека). Для удзелу ў рэкалекцыях абавязкова рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна даслаўшы паведамленне якое будзе утрымліваць імя і прозвішча удзельніка на:профіль Facebook Яўген Усошын, або ў Whatsapp або  Vіber на  нумар +375 29 312 28 26. Зарэгістраваным удзельнікам будзе выслана спасылка на прамую трансляцыю.

17.03.2021

НАПЯРЭДАДНІ СВЯТА СВ. ЯЗЭПА ў КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЕ - 19 сакавікаЯк вядома, 8 снежня 2020 г. Яго Святасць Папа Францішак апублікаваў Апостальскі ліст "Patris corde" – "Бацькоўскім сэрцам", у якім з нагоды 150-годдзя прызнання св. Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы, абвясціў  Юбілейны Год св. Язэпа:  з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г.

На час Юбілейнага Года Святы Айцец Францішак удзяліў спэцыяльныя адпусты (індульгенцыі) - між іншымі за пабожнае чытанне "Акафісту Прведнаму Язэпу" (нават яго часткі) - у духу малітвы за Царкву. 

 
Да асаблівага ўшанавання св. Язэпа 19 сакавіка 2021 запрашаем усіх вернікаў БГКЦ. Св. Язэпа - Апякуна Паўсюднай Царквы просім аб Заступніцтве і Апецы над БГКЦ і над Беларуссю. 

17.03.2021

Папа Францішак: Дух Святы – унутраны Настаўнік хрысціянскай малітвыГісторыю Касцёла і свету піша Дух Святы, а мы з’яўляемся “разгорнутымі старонкамі, гатовымі на прыняцце Яго запісаў”, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 17 сакавіка 2021 г.

 

Францішак завяршыў цыкл катэхетычных разважанняў аб малітве як адносінах з Найсвяцейшай Тройцай.

 

Дух Святы, падкрэсліў Папа, з’яўляецца “першым дарам кожнага хрысціянскага жыцця”: не адным са шматлікіх дароў, але “фундаментальным Дарам”. “Без Духа Святога няма стасункаў з Хрыстом і Айцом, таму што Дух Святы адкрывае нашыя сэрцы на Божую прысутнасць і прыцягвае іх у вір любові, якім з’яўляецца сэрца самога Бога”, - сказаў Францішак.

16.03.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 14.03.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

16.03.2021

Вялікапосныя рэкалекцыі 2021 у грэка-каталіцкай парафіі ў Гродне Вялікапосныя рэкалекцыі “Пакаянне. Любоў. Сведчанне” у гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай правёў  кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.

Гэта былі дні інтэнсіўнай малітвы ды разважання Слова Божага.
- 12 сакавіка, пятніца, 18.00 – Літургія раней асвячаных Дароў з рэкалекцыйным навучаннем;
- 13 сакавіка, субота, 10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага з рэкалекцыйным навучаннем;
- 14 сакавіка, нядзеля, 10.00 – Літургія св. Базыля Вялікага з рэкалекцыйным навучаннем. Ружанец. 

 

+ + +

 

Айцу Настаяцелю і вернікам гарадзенскай парафіі жадаем шчодрага Божага блаславення на дарозе да Святой Пасхі Хрыстовай!

15.03.2021

У РПЦ не падтрымалі ідэю ўстанаўлення агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкавання Вялікадня12 сакавіка намеснік кіраўніка справамі Маскоўскай патрыярхіі епіскап Зеленаградскі Сава (Тутуноў) у сваім канале Telegram выказаў думку, што чарговы зварот да каляндарнага пытання з прапановай аб’яднасць тэрміны пасхаліі будзе лішнім для дыялогу праваслаўных з католікамі.


Праваслаўны іерарх бачыць у гэтай прапанове большую зацікаўленасць Канстанцінопальскага патрыярхату ў адзінстве з католікамі, чым з праваслаўнымі.

 

Каментар намесніка кіраўніка справамі Маскоўскай патрыярхіі прыводзіць рускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier