Пошук

Каляндар

 

ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ  


ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫУ НЯДЗЕЛЮ - 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабраліся на Боскай Літургіі ў 11:00 гадз. на традыцыйнае свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў. Свята стала нагодай узадаць шматлікіх Мучанікаў і Сведкаў веры, у тым ліку Ахвяры ВАВ - сярод якіх грэка-каталіцкі экзарх Антон Неманцэвіч (+1943), грэка-каталіцкая Мучаніца Бл. Мар'яна Бярнацкая (+13.07.1943), Росіцкія Мучанікі (+1943). 

 

На Боскай Літургіі прысутнічалі прадстаўнікі Полацкага райвыканкама - а таксама - працаўнікі Апостальскай Нунцыятуры Манс. Кшыштаф Сэрока і Дон Люанж, якія ў гэты нядзельны дзень - як паломнікі - наведвалі храмы Полацка: сабор св. Сафіі, манастыр св. Еўфрасінні, касцёл св. муч. Андрэя Баболі (дзе ўшанавалі яго мучаніцкі подзвіг).

 

ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


13.07.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.