Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


19.04.2011
Службы Вялікага тыдня Пакутаў Хрыстовых у МінскуРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА - 20.04.2011,
Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 17:00 – СПОВЕДЗЬ
гадз. 18:00 – Літургія раней асвячаных Дароў

Капліца на зав. Снежным д.7
гадз. 17:00 – СПОВЕДЗЬ
гадз. 18:00 – Літургія раней асвячаных Дароў
19.04.2011
Набажэнствы Вялікага тыдня з удзелам ПапыСвяты Айцец Бенядыкт XVI узначаліць усе літургічныя абрады Вялікага тыдня. Ахвяры, сабраныя падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на патрэбы пацярпелых ад землятрусу і цунамі ў Японіі.

У Вялікі чацвер, 21 красавіка, у 9.30 па італьянскім часе, Пантыфік узначаліць святую Імшу Хрызму. А ўвечары гэтага дня — літургію Вячэры Пана ў базыліцы св. Яна на Латэране.

22 красавіка, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец узначаліць літургію Мукі Пана ў ватыканскай базыліцы, а ў 21.15 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі.

23 красавіка, у Вялікую суботу, Святы Айцец будзе цэлебраваць літургію Пасхальнай вігіліі, а раніцай 24 красавіка ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Змёртвыхпаўстання Пана. Апоўдні Бенядыкт XVI прамовіць традыцыйнае пасланне «Urbi et Оrbi».

Набажэнства Крыжовага шляху з Калізея і папскае пасланне «Urbi et Оrbi» вы зможыце ўбачыць на каналах беларускага тэлебачання.

Паводле catholic.by
18.04.2011
Міжнародная канферэнцыя «25 год пасля Чарнобыля» распачалася экуменічнай малітвайСёлета спаўняецца 25 год з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З гэтай нагоды з 17 па 20 красавіка 2011 г. у мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB праходзіць Міжнародная партнёрская канферэнцыя «25 год пасля Чарнобыля». Распачалася канферэнцыя малітвай прадстаўнікоў розных канфесій. У набажэнстве прынялі ўдзел супрацоўнікі больш за 400 дабрачынных арганізацый, каля 600 ліквідатараў і перасяленцаў з заражанай зоны.
14.04.2011
Зварот Апостальскага Нунцыя архібіскупа Марціна Відавіча з прычыны тэрарыстычнага акту ў мінскім метрапалітэнеВыказваю мае глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая», калі падчас выбуху дзесяткі непавінных асобаў страцілі сваё жыццё і былі параненыя.

Шчыра і горача малюся за ўсіх, каго дакранулася трагедыя, няхай Добры Бог дасць вечнае жыццё памерлым, параненым адновіць здароўе, а для тых, хто застаўся ў горы і жалобе, удзеліць сваё бацькоўскае суцяшэнне.

Для ўсіх узрушаных трагедыяй прызываю Божае блаславенства і перадаю іх апецы Беззаганна зачатай Маці Божай, заступніцы сталіцы Беларусі.

Архібіскуп Марцін Відавіч
Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь
13.04.2011
Мінска-Магілёўскай мітраполіі — 20 годСёння спаўняецца 20 год з дня заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. 13 красавіка 1991 г. згодна з рашэннем Яна Паўла ІІ была ўстаноўлена гэта структурная адзінка, у склад якой увайшлі Мінска-Магілёўская архідыяцэзія (у межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей), Гродзенская дыяцэзія (у межах Гродзенскай вобласці) і Пінская дыяцэзія (у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей).
8.04.2011
Архімандрыт Сяргей Гаек прыме ўдзел у сімпозіуме, прысвечаным сакральнаму мастацтву УсходуУ сувязі з заканчэннем першага этапу рэстаўрацыйных прац у катэдральнай базыліцы ў Сандаміры (Польшча) з 7 па 9 красавіка праходзіць міжнародны сімпозіум, прысвечаны сакральнаму мастацтву Усходу і спалучаны з урачыстастым адкрыццём адноўленага інтэр’еру гістарычнай святыні.

Як паведамляе сайт Сандамірскай дыяцэзіі, ва ўрачыстай літургіі 9 красавіка, падчас якой будуць адкрыты адрэстаўраваныя часткі базылікі, прымуць удзел прадстаўнікі каталіцкага Епіскапата Польшчы а таксама іерархі Усходніх Цэркваў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Славакіі і Вугоршчыны. Сярод удзельнікаў таксама Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Літургію ўзначаліць Апостальскі нунцый у Польшчы арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ.

Паводле Catholic.by
5.04.2011
У Полацкай Парафіі свп. Язафата 1-3 красавіка адбыліся Вялікапосныя рэкалекцыіРэкалекцыі праводзіў вядомы ў беларускім хрысціянскім і інтэлектуальным асяродку багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст а. Пётр Рудкоўскі (манах з Ордэну братоў прапаведнікаў (дамініканаў)).

а. Пётр праз вобразы і асобы са Старога Запавету вельмі глыбока і данёсла расчыніў удзельнікам рэкалекцыяў духоўны шлях хрысціяніна да разумення свайго паклікання у супольнасным ды асабістым вымярэнні.
31.03.2011
Першаярарх УГКЦ Святаслаў з візітам у Папы Бэнэдыкта XVI«З вялікай радасцю вітаю сёння Уладыку Святаслава (Шаўчука), новага Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага, разам з біскупамі і вернікамі, якія яго суправаджаюць. Запэўніваю маю пастаянную малітву, каб Найсвяцейшая Тройца надавала паўнату дароў, захоўваючы ў міры і згодзе любы ўкраінскі народ». Такімі словамі пачаў сваё віншаванне для ярархіі і вернікаў УГКЦ Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду, 30 сакавіка ў Апостальскай сталіцы, паведамляе Радыё Ватыкан.
29.03.2011
Адыйшоў у вечнасьць Архімандрыт Раман Пентка26 сакавіка 2011 г. вечарам у Любліне (Польшча), пасьля цяжкой і працяглай хваробы, адыйшоў у вечнась Архімандрыт Раман Пентка, марыянін, даўгалетні пробашч адзінай ацалелай да сёньня нэа-унійнай парафіі ў Кастамлотах. Вялікі прыяцель і дабрачынца нашай Царквы.
26.03.2011
Віншуем новага Першаіерарха УГКЦІнтранізацыя новага Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага УГКЦ - Найблаславёнага Святаслава адбудзецца 27 сакавіка 2011 г. у 10:00 г. у Патрыяршым саборы Ўваскрасення Хрыстовага ў Кіеве.

Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на інтранізацыі будзе прадстаўляць Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.