Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


14.10.2011
Даклад пра Экзарха Антона Неманцэвіча будзе зачытаны на канферэнцыі ў Маскве15-17 кастрычніка 2011 г. у Маскве пройдзе навукова-асветніцкая канферэнцыя на тэму: “Каталіцкая Царква ў СССР у 20-30-ыя гаду ХХ ст.”
Канферэнцыю арганізуе каталіцкая Асацыяцыя “Una Voce Russia” пры падтрымцы Рыма-каталіцкай Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.
Ад імя БГКЦ у канферэнцыі ўдзельнічае грэка-каталіцкі гісторык-даследчык протапрэзбітар Яўген Усошын, які зачытае даклад на тэму «Антон Неманцэвіч – экзарх грэка-католікаў Беларусі».

Канферэнцыя па гісторыі Каталіцкай Царквы ў СССР мае сваёй мэтай захаванне гістарычнай памяці пра жыццё каталікоў у Савецкім Саюзе ў перадваенныя дзесяцігоддзі, гэта значыць у перыяд нарастання антырэлігійных пераследаў і «вялікага тэрору». Захаванне гістарычнай памяці, на думку арганізатараў, уключае ў сябе: абмен вынікамі навуковых пошукаў паміж спецыялістамі; папулярызацыю новых і ўжо вядомых навуковых дадзеных сярод каталікоў, хрысціян іншых канфесій і ўсіх людзей, якія цікавяцца гісторыяй хрысціянства ў краінах СССР.
13.10.2011
415-ыя ўгодкі Берасцейскай царкоўнай Уніі16-18 кастрычніка 2011 г. усе грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці ў Беларусі адзначаюць 415-ыя ўгодкі Берасцейскай царкоўнай Уніі, якая была абвешчана на царкоўным саборы ў Берасці 6-8 кастрычніка 1596 г. (гэта значыць 16-18 1кастрычніка 1596 г. паводле грыгарыянскага каляндара).

На Боскай Літургіі ў нядзелю, 16 кастрычніка 2011 г., вернікі будуць дзякаваць Богу за 415 гадоў адноўленай царкоўнай Cулучнасці з Рымскім Апостальскім Пасадам ды ўсёй Паўсюднай Царквой.
Гэта будзе дзень малітвы за Святога Айца Бенядыкта XVI-га ды за ягонага Прадстаўніка ў Беларусі Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
12.10.2011
V Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў МінскуЧарговая, ужо пятая, Нацыянальная пілігрымка сем’яў сёлета адбудзецца ў суботу 15 кастрычніка 2011 г. у мінскай рыма-каталіцкай архікатэдры.
На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» запрашаюцца сем’і ўсіх дыяцэзій краіны. Групу прадстаўнікоў сем’яў БГКЦ узначальваць будзе а. Алесь Шыбека.
11.10.2011
«Аnima»  - новая кніга Рыгора БарадулінаВыйшла ў свет новая кніга Рыгора Барадуліна: «Anima» — на латыні «душа». У новай кнізе Народнага паэта Рыгора Барадуліна, выдадзенай рыма-каталіцкай парафіяй Св. Сымона і св. Алены, пад аднайменнай назвай вялікі мастак слова прадстаўляе сутнасць жыцця, спробу сам-насам пагутарыць з Нябёсамі.

Кніга «Аnima» — дзясятая кніга Рыгора Барадуліна, якую парафія Чырвонага касцёла ў Мінску выдала за апошнія пяць гадоў. Як адзначаюць яе ўкладальнікі кс. Уладзіслаў Завальнюк і Ала Сакалоўская, сімвалічна, што «Anima» не толькі юбілейнае выданне, але і выходзіць у стогадовы юбілей святыні.

«Усё прыходзіць і праходзіць, узнікае і знікае. Неўміручая толькі душа. Яна падуладна адно Усявышняму, — піша Народны паэт. — Незлічоныя бачныя і нябачныя, рознааблічныя чорныя сілы са дня Стварэння свету цікуюць за душой. Чалавек, каб заставацца сабой, мусіць берагчы сваю душу».

Набыць кнігу можна ў Чырвоным касцёле, аб часы і месцы прэзентацыі выдання будзе паведамлена пазней.

Паводле Catholic.by
11.10.2011
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцыйУ панядзелак - 10 кастрычніка 2011 г. у Мінск прыляцеў новы Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адразу пасля прылёту Іерарх выказаў сваю радасць з таго, што будзе працаваць як прадстаўнік Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Беларусі. Архібіскуп адзначыў, што з самалёта любаваўся прыгажосцю нашай зямлі, дзе так шмат зелені і лясоў.

У аэрапорце «Мінск-2» Іерарха сустракалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар епіскапату Біскуп Антоні Дзям’янка, Апостальскі візітатар БГКЦ Архімадрыт Сяргей Гаек, сакратар Нунцыятуры кс. Прэлат Крыспін Дубель і прадстаўнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнік Ватыкана перадаў біскупам найлепшыя пажаданні ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Кардынала Тарчызіо Бертонэ.

Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 г. Да гэтага Іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Паводле Catholic.by
1.10.2011
Адкрыццё ІІ Сусветнага Кангрэсу Божай Міласэрнасці ў КракавеДзве тысячы вернікаў, што асабліва шануюць Хрыста Міласэрнага, якія прыехалі з амаль 70 краін свету, сабраліся ў суботу, 1-га кастрычніка, у Базіліцы Божай Міласэрнасці на ўрачыстае адкрыццё ІІ Сусветнага Кангрэсу Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды над цэлым Кракавам гучалі звоны храмаў, каб абвясціць пра пачатак Кангрэсу.
30.09.2011
ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці ў Кракаве1 кастрычніка 2011 г. у Кракаве (Польшча) распачынаецца ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці.
У працы форуму, які працягнецца да 5 кастрычніка, Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе прадстаўляць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Афіцыйную дэлегацыю БГКЦ узначальвае Архім. Сяргей Гаек.

У Кангрэсе ўдзельнічае таксама малая грэка-каталіцкая пілігрымка Парафіі Хрыста Чалавекалюбца (Хрыста Міласэрнага) з Маладзечна і 3 беларускіх грэка-каталіцкіх святароў.

Урачыстае адкрыццё кангрэса ўзначаліць Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш. У межах форуму ўдзельнікі наведаюць канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў і Вадавіцы (горад, у якім нарадзіўся Караль Вайтыла).

Паводле Catholic.by
11.09.2011
Архімандрыт Сяргей узначаліў літургію на заканчэнне фестывалю «Magnificat»10 верасня 2011 г. удзельнікі VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» сабраліся ў глыбоцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на малітву. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Яе саслужылі святары рымскага абраду ды настаяцель грэка-каталіцкай парафіі святапакутніка Язафата ў Полацку а. Аляксандр Шаўцоў.

Падчас набажэнства прысутныя дзякавалі Богу за кожны «Magnificat» і маліліся аб далейшым развіцці фестывалю.

«Субота — гэта дзень ушанавання Маці Божай, — нагадаў архімандрыт Сяргей Гаек, разважаючы над словамі Евангелля. — Арханёл Габрыэль прыходзіць да Марыі з радаснай весткай, але адначасова і з заданнем — прыняць Слова Божае ў сваім улонні».
9.09.2011
Малітва за горад Мінск8 верасьня Царква адзначае сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы. Ужо некалькі год сьвята горада Мінска адзначаецца акурат паміж сьвяткаваньнямі Нараджэньня Багародзіцы паводле грыгарыянскага і юльянскага календароў.

Для горада, на гербе якога выяўлена Багародзіца гэта сімвалічна. І яшчэ больш сімвалічна для хрысьціянаў гораду.

8 верасьня 2011 г. у капліцы Грэка-каталіцкага Цэнтра сьв. Язэпа ў Мінску вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў маліліся разам за горад Мінск, за ўсіх жыхароў горада, за кіраўніцтва ды працоўнікаў Мінгарвыканкама ды раёнаў горада.

Боскую Літургію за горад Мінск узначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Ахімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні душпастыраў мінскіх парафіяў: протапразьбітара Яўгена Усошына ды ераманаха Пахомія (Кавалёва).

Гэта была Літургія падзякі Богу і Багародзіцы за апеку над нашым горадам ды Літургія просьбы аб далейшым блаславеньні.
9.09.2011
СДМ Мадрыд 2011: рэтраспектывы і перспектывыЧарговы Сусветны Дзень Моладзі (СДМ) 2011 адбыўся ў Мадрыдзе 16 – 21 жніўня 2011 г. Дэвізам гэтага СДМ сталіся словы -- "укаранёныя і збудаваныя на Хрысце, умацаваныя ў веры".

СДМ - гэта вялікае свята веры, якое кожны раз збірае вялікую колькасць людзей з розных куткоў свету. Так, папярэднія Дні Моладзі прайшлі ў Буэнас-Айрэс (каля 1 мільёна пілігрымаў), Санцьяга-дэ-Кампастэла (звыш 500 тысячаў), Чэнстахова (1,6 мільёна), Маніла (4 мільёны), Парыж (1,2 мільёны), Рым (2 мільёны), Таронта (800 тыс.), Кёльн (1,1 мільён), Сіднэй (400 тыс.).

У гэтым годзе Мадрыд прыняў каля 2 мільёнаў пілігрымаў з розных краінаў свету. Сярод іх было і больш за 600 пілігрымаў з Беларусі.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.