Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


10.01.2012
Статыстычныя дадзеныя МУС па наведанні набажэнстваў на Раство: каталікі і праваслаўныяКаля цэркваў і касцёлаў на святы заўсёды стаяць міліцыянты. Яны не толькі ахоўваюць парадак, але і вядуць падлік тых, хто пераступае ганак храму. Наколькі можна гэтым дадзеным давяраць, пытанне адкрытае. 

Паводле дадзеных Міністэрства унутраных спраў, Раство паводле новага стылю ў каталіцкіх храмах адзначылі каля240 тыс. чалавек (летась гэтая лічба складала 236 тыс., у т.л. 7 тыс. у г. Мінску), а Раство паводле юліянскага календара ў праваслаўных храмах на начной імшы - каля 254 тыс. чалавек (летась адпаведная колькасць удзельнікаў была 134 тыс. чалавек, у т.л. 9 тыс. у г. Мінску).
7.01.2012
Пяцігоддзе дзейнасці Хора “ПРАСФАРА”НЯДЗЕЛЯ, 8 студзеня 2012 – Нядзеля пасля Богаз’яўлення

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа – вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 10:00 – Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
гадз. 11:30 – Калядны канцэрт Хора ПРАСФАРА
мастацкі кіраўнік Марыся Янушкевіч

*****
Міжпарафіяльны грэка-каталіцкі хор “Прасфара” (кіраўнік Марыся Янушкевіч) быў створаны ў Мінску ў снежні 2006 г. з ініцыятывы маладых вернікаў грэка-каталіцкай Царквы.
Сваім служэннем удзельнікі хору імкнуцца наблізіць вернікам прыгажосць і глыбіню бізантыйскіх богаслужбаў.

“Прасфара” ў перакладзе з грэцкай мовы – прынашэнне.
Спеў – гэта свядомая ахвяра ў служэнні Богу, Царкве і людзям.
4.01.2012
Віншуем Апостальскага Нунцыя з 10-годдзем біскупскай хіратоніі6 студзеня 2012 споўняецца 10 год ад біскупскай хіратоніі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, якую ён атрымаў у Рыме ў свята Богаз'яўлення 2002 г. з рук Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га.

Адмысловыя малітвы за Уладыку Архібіскупа Клаўдыё пройдуць у грэка-каталіцкаі парафіях Беларусі ў свята Богаз'яўлення - 6 студзеня 2012 г.

5 студзеня 2012 г. у 17:00 гадз. будзе адслужаная ў Чырвоным касцёле ў Мінску падзячная Імша.

Яе ўзначаліць Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдыё ў саслужэнні ўсіх каталіцкіх ерархаў Беларусі.

Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі 15 ліпеня 2011 г. а 10 кастрычніка 2011 г. Ерарх прыбыў у Мінск.
2.01.2012
БОГАЗ’ЯЎЛЕННЕ (Хрышчэнне Гасподняе) - 2012Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

ЧАЦВЕР, 5 студзеня 2012 – Чаканне Богаз’яўлення
Дзень посту


Капліца парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі – зал. Снежны д. 7

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Базыля Вялікага
(для ўсіх парафіяў г. Мінска)
31.12.2011
У Новы Год 2012 з асаблівым блаславеннем Кардынала Тарчызіо БэртонэВернікам, што вечарам 31 снежня сабраліся ў капліцы нашага Цэнтра св. Язэпа на Боскую Літургію на заканчэнне 2011 г., ахімандрыт Сяргей (Гаек) перадаў “шчодрае пастырскае Блаславенне” ад Яго Эмінэнцыі Кардынала Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржсакратара Яго Святасці Бенядыкта XVI.

Кардынал выказаў удзячнасць усім, хто збіраецца на малітву перад Іконай Праведнага Язэпа, якую ён асвяціў у 2008 г.

Да свайго пастырскага Блаславення Яго Эмінэнцыя дадаў найлепшыя віншаванні з нагоды Новага 2012 Году Гасподняга.
30.12.2011
Бенядыкт ХVI да еўрапейскай моладзі: “Адкрыйце шляхі даверу ва ўсім свеце”У 34-й Еўрапейскай сустрэча моладзі у Берліне прымае ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей. Супольнасць з Тэзэ на гэты раз запрасіла 700 маладых беларусаў, 6000 палякаў, 2000 харватаў, украінцаў і французаў, 1800 італьянцаў, сотні літоўцаў, румын, партугальцаў.

Да ўдзельнікаў Сустрэчы маладых еўрапейцаў прыёр Супольнасці брат Алойс накіраваў спецыяльнае пасланне «На шляху да новай салідарнасці», асновай якой ён лічыць давер між вернікамі розных рэлігій і няверуючымі. 
30.12.2011
НОВЫ ГОД ГАСПОДНІ - 2012Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

СУБОТА, 31 снежня 2011 – Адданне свята Раства Хрыстовага,
Заканчэнне 2011-га году


Капліца парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі – зал. Снежны д. 7

гадз. 10:00 – Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
(для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафіі Святога Духа)
Акафіст падзякі за 2011 год
парафіяльная Калядная куцця

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа – вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 18:00 – Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
(для парафіі Праведнага Язэпа і парафіі св. Мікалая Цудатворцы)
Малітва падзякі за 2011 год
30.12.2011
БЕРЛІН – 34-я еўрапейская сустрэча моладзі TAIZE’ З 28 снежня б. г. па 1 студзеня 2012 г. на тэрыторыі 160 берлінскіх парафій (розных хрысціянскіх канфесій) праходзяць сумесныя малітвы, семінары, разважанні на разнастайныя сацыяльныя і духоўныя тэмы, у якіх прымае ўдзел моладзь з розных краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краінаў СНД.

Міжнародная сустрэча моладзі пад эгідай Супольнасці Тэзэ ўпершыню праходзіць у аб’яднаным Берліне. У 1986 г. падобная сустрэча была арганізавана ва Ўсходнім Берліне. Улады ГДР дазволілі яе правесці пры ўмове, што “ніхто не прыдзе з Захаду”. Тады ў Сустрэчы прынялі ўдзел 6 тысяч чалавек.
27.12.2011
УСПАМІН ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА – ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТАУ гэтым годзе Сабор (гр. synaxis) Найсвяцейшай Багародзіцы і Памяць Праведнага Язэпа святкаваліся ў той самы дзень – 26 снежня. Такім чынам свята нашай парафіі мела асаблівы характар.

Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ, у саслужэнні душпастыраў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў: протапрэзбітара Яўгена Усошына, ераманаха Пахомія (Кавалёва) ды а. Аляксандра Шыбекі. Асаблівым госцям Свята быў ераманах ЛявонціЙ (Тумоўскі), актуальна дактарант у Рыме. Ён жа прамовіў святочнае казанне.
26.12.2011
МАЛАДЗЕЧНА, 20-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙГрэка-каталіцкая парафія адзначае 20 год аднаўлення адкрытай душпастырскай дзейнасці.

25 снежня 2011, у першы дзень Свята Раства Хрыстовага, Боскую Літургію ў парафіяльным храме Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладзечне адслужыў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Пасля Літургіі Архімандрыт раздзяліў святочную прасфору з парафіянамі. Гэта была служба падзякі Богу за 20-годдзе аднаўлення душпастырскай дзейнасці Маладзечанскай грэка-каталіцкай парафіі.

У рамках падрыхтоўкі да Юбілею ў нядзелю - 18 снежня 2011 г. адбылася перадкалядная сустрэча-катэхеза дзяцей і бацькоў, да якіх завітаў святы Мікалай. Сустрэчу правёў парафіяльны душпастыр а. Алесь Шыбека.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.