Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


14.07.2012
“Евангелізаваць – азначае знайсці мужнасць і пакору”Чацвёрты дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

У суботу, 14 ліпеня, пілігрымы выходзяць з Гаранаў у Полацк. На іх шляху – Струнне.
Там яны затрымліваюцца на малітву каля крыжа, што стаіць на месцы разбуранай рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў.
Шлях пілігрымкі заканчваецца ў Полацку, малітвай у грэка-каталіцкай царкве св. Параскевы Полацкай.

У нядзелю, 15 ліпеня, у той жа царкве св. Параскевы Полацкай, у 10:30 Архімандрыт Сяргей узначаліць святочную Боскую Літургію. Гэта будзе асаблівы дзень малітвы за горад Полацк, які ў гэтым годзе святкуе свой юбілей.
13.07.2012
XVIII грэка-каталіцкая пілігрымкаНядзеля, 15 ліпеня 2012 г., Службы ў парафіях г. Мінска

XVIII-я грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск - Полацк 2012 завяршаецца ў Полацку ў нядзелю 15 ліпеня святочнай Боскай Літургіяй у храме св. Параскевы Полацкай у 10:30.

Для ўсіх грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска ў нядзелю 15 ліпеня 2012 г. будуць служыцца толькі 2 Боскія Літургіі:
у Чырвоным касцёле, у ніжнім храме, у 11:00 і у 18:00 гадз.

Гэта дзень, калі вернікі ўсіх парафіяў БГКЦ моляцца ў салідарнай сулучнасці з пілігрымамі ў Полацку.
13.07.2012
“Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”Трэці дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

Пятніца, 13 ліпеня 2012 г.
У гэты дзень паломнікі разважалі над тэмай “Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”.

Боскую Літургію ўзначаліў віцэ-дэкан Цэнтральна-Заходняга Дэканата БГКЦ, душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай ў Гародні, а. Андрэй Крот.
Ён звярнуў увагу, што Божая Міласэрнасць - гэта не нейкія падарункі з боку Бога, але сам Ісус Хрыстос, Які аддаў сваё жыццё на Крыжы, каб мы маглі жыць у новых адносінах з Богам, у свабодзе дзяцей Божых, сыноў і дачок Бога Айца.
12.07.2012
“Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”Другі дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

Чацвер, 12 ліпеня 2012 г.
Тэма другога дня Пілігрымкі: “Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”.

Евангелле Ісуса Хрыста – гэта вялікі дар, які перадае нам Царква, Адзіная, Святая, Паўсюдная і Апостальская.
Прыняўшы гэты дар, хрысціянін у натуральны спосаб (спосаб, згодны з натурай-прыродай духоўнага жыцця) пакліканы перадаць Евангелле іншым людзям – гэта значыць весці іх да жывых зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы.
11.07.2012
Евангелізаваць – азначае жыць слухаючы голас Ісуса Хрыста”Першы дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

Серада, 11 ліпеня 2012 г.
Дзень пачаўся Малебнам у грэка-каталіцкай капліцы Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.
Значная частка пілігрымаў (паломнікаў) прыехала начнымі цягнікамі з розных мясцінаў Беларусі і адразу ўключылася ў праграму Пілігрымкі.

Малебен узначаліў кіраўнік Пілігрымкі протапрэзбітар Усходняга Дэканата БГКЦ а. Зміцер Грышан.
Пасля Малебна паломнікі вырушылі ў чатырохдзённы шлях: Шуміліна – Обаль – Гараны – Полацак.

У гэты дзень паломнікі разважалі над тэмай “Евангелізаваць – азначае жыць слухаючы голас Ісуса Хрыста”. Гэтая тэма з’яўляецца і запрашэннем, каб увесь шлях Пілігрымкі выкарыстаць як асаблівы час “слухання Ісуса Хрыста”.
10.07.2012
У Мінску маліліся за ўдзельнікаў ПілігрымкіСтала ўжо традыцыяй, што напярэдадні Пілігрымкі з Віцебска ў Полацк, у аўторак увечары, калі пілігрымы адпраўляюцца цягніком з Мінска ў Віцебск, вернікі парафіі Святога Духа ў Мінску моляцца за ўсіх пілігрымаў.

10 ліпеня, увечары, Боскую Літургію ў ніжнім храме Чырвонага касцёла служыў а. Пахомій, які разам з вернікамі маліўся аб Божым блаславенні ды шчодрых ласках для ўсіх удзельнікаў XVIII Пілігрымкі. А таксама для жыхароў тых мясцінаў, праз якія будзе праходзіць Пілігрымка.

Віцебшчына ды Полаччына ёсць вельмі блізкімі для а. Пахомія, які ў мінулым нёс душпастырскае служэнне на тых тэрыторыях.
10.07.2012
"Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу"Біскуп Уладзіслаў Блін блаславіў пілігрымаў

У аўторак, 10 ліпеня ўвечары, напярэдадні XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі, Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін сустрэўся з групай арганізатараў і лідэраў пілігрымкі. Ім ды ўсім пілігрымам ён перадаў сваё блаславенне разам са словамі любові і подзіву адносна розных душпастырскіх ініцыятываў грэка-католікаў.

Малітоўная сустрэча прайшла каля помніка Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ, што пры віцебскай рыма-каталіцкай катэдры.
10.07.2012
«Шукайце найперш Божага Валадарства»Размова з а. Андрэем Буйнічам – напярэдадні XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі.

- Паважаны а. Андрэй, 11 ліпеня гэтага году з Віцебска ў Полацак вырушыць вось ужо 18-я грэка-каталіцкая пілігрымка. Для чалавека 18 год – гэта ўзрост паўналецця. Ці можна тое ж самае сказаць пра пілігрымку? Якой ступені развіцця, так бы мовіць, дасягнула гэта душпастырская ініцыятыва?
9.07.2012
ХVIII грэка-каталіцкая Пілігрымка Віцебск – Полацк 2012У сераду 11 ліпеня 2012 г. раніцай у 6:30 з Віцебска вырушыць XVIII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк. Тэма пілігрымкі: «Евангелізацыя — пакліканне сям’і».

Для пілігрымаў, якія прыедуць у Віцебск 10 ліпеня, — увечары Малебен.
4.07.2012
Апостальскі Нунцый на фестывалю "Магутны Божа"28 чэрвеня 2012 года Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прысутнічаў на гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве. Перад пачаткам канцэрта, на якім прысутнічаў таксама міністр культуры РБ спадар Павел Латушка, нунцый скіраваў некалькі словаў да прысутных.

У сваёй прамове арцыбіскуп адзначыў, што прысутнасць міністра на гэтым фестывалі мае значэнне сімвалічнае і незвычайнае, калі ўзяць пад увагу тое, што яшчэ дваццаць гадоў таму было забаронена нават вымаўляць імя Бога, а тых, хто верылі ў Яго, лічылі ворагамі культуры. Сапраўднай жа лічылася тая культура, якая не дапускала нават ідэю Бога.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.