Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


11.07.2012
Евангелізаваць – азначае жыць слухаючы голас Ісуса Хрыста”Першы дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

Серада, 11 ліпеня 2012 г.
Дзень пачаўся Малебнам у грэка-каталіцкай капліцы Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.
Значная частка пілігрымаў (паломнікаў) прыехала начнымі цягнікамі з розных мясцінаў Беларусі і адразу ўключылася ў праграму Пілігрымкі.

Малебен узначаліў кіраўнік Пілігрымкі протапрэзбітар Усходняга Дэканата БГКЦ а. Зміцер Грышан.
Пасля Малебна паломнікі вырушылі ў чатырохдзённы шлях: Шуміліна – Обаль – Гараны – Полацак.

У гэты дзень паломнікі разважалі над тэмай “Евангелізаваць – азначае жыць слухаючы голас Ісуса Хрыста”. Гэтая тэма з’яўляецца і запрашэннем, каб увесь шлях Пілігрымкі выкарыстаць як асаблівы час “слухання Ісуса Хрыста”.
10.07.2012
У Мінску маліліся за ўдзельнікаў ПілігрымкіСтала ўжо традыцыяй, што напярэдадні Пілігрымкі з Віцебска ў Полацк, у аўторак увечары, калі пілігрымы адпраўляюцца цягніком з Мінска ў Віцебск, вернікі парафіі Святога Духа ў Мінску моляцца за ўсіх пілігрымаў.

10 ліпеня, увечары, Боскую Літургію ў ніжнім храме Чырвонага касцёла служыў а. Пахомій, які разам з вернікамі маліўся аб Божым блаславенні ды шчодрых ласках для ўсіх удзельнікаў XVIII Пілігрымкі. А таксама для жыхароў тых мясцінаў, праз якія будзе праходзіць Пілігрымка.

Віцебшчына ды Полаччына ёсць вельмі блізкімі для а. Пахомія, які ў мінулым нёс душпастырскае служэнне на тых тэрыторыях.
10.07.2012
"Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу"Біскуп Уладзіслаў Блін блаславіў пілігрымаў

У аўторак, 10 ліпеня ўвечары, напярэдадні XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі, Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін сустрэўся з групай арганізатараў і лідэраў пілігрымкі. Ім ды ўсім пілігрымам ён перадаў сваё блаславенне разам са словамі любові і подзіву адносна розных душпастырскіх ініцыятываў грэка-католікаў.

Малітоўная сустрэча прайшла каля помніка Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ, што пры віцебскай рыма-каталіцкай катэдры.
10.07.2012
«Шукайце найперш Божага Валадарства»Размова з а. Андрэем Буйнічам – напярэдадні XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі.

- Паважаны а. Андрэй, 11 ліпеня гэтага году з Віцебска ў Полацак вырушыць вось ужо 18-я грэка-каталіцкая пілігрымка. Для чалавека 18 год – гэта ўзрост паўналецця. Ці можна тое ж самае сказаць пра пілігрымку? Якой ступені развіцця, так бы мовіць, дасягнула гэта душпастырская ініцыятыва?
9.07.2012
ХVIII грэка-каталіцкая Пілігрымка Віцебск – Полацк 2012У сераду 11 ліпеня 2012 г. раніцай у 6:30 з Віцебска вырушыць XVIII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк. Тэма пілігрымкі: «Евангелізацыя — пакліканне сям’і».

Для пілігрымаў, якія прыедуць у Віцебск 10 ліпеня, — увечары Малебен.
4.07.2012
Апостальскі Нунцый на фестывалю "Магутны Божа"28 чэрвеня 2012 года Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прысутнічаў на гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве. Перад пачаткам канцэрта, на якім прысутнічаў таксама міністр культуры РБ спадар Павел Латушка, нунцый скіраваў некалькі словаў да прысутных.

У сваёй прамове арцыбіскуп адзначыў, што прысутнасць міністра на гэтым фестывалі мае значэнне сімвалічнае і незвычайнае, калі ўзяць пад увагу тое, што яшчэ дваццаць гадоў таму было забаронена нават вымаўляць імя Бога, а тых, хто верылі ў Яго, лічылі ворагамі культуры. Сапраўднай жа лічылася тая культура, якая не дапускала нават ідэю Бога.
3.07.2012
Пахавальная Служба за Сяргея Вітушку“Са святымі супакой, Хрысце, душу заснулага слугі Твайго”.

Пахавальная паніхіда за слугу Божага Сяргея і малітоўнае развітанне з ім адбудзецца ў Мінску ў сераду 4 ліпеня 2012 г. у 12:00 гадз.
у грэка-каталіцкім храме ў душпастырскім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м. «Аўтазаводская»).

Спачылы Сяргей належаў да той групы беларускай моладзі, якая ў 1990 г. ініцыявала рэгістрацыю першай адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску. Памёр у Вільні 2 ліпеня 2012 г. на 47 годзе жыцця.

Вечная памяць!
2.07.2012
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬАдышоў у вечнасць Сяргей Вітушка

2 ліпеня 2012 г. раніцай у лякарні ў Вільні памёр Сяржук Вітушка. Яму было 47 гадоў.

Сяргей належаў да той групы беларускай моладзі, якая ў 1990 г. ініцыявала рэгістрацыю першай адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску.
Жывучы ўжо ў Вільні, калі бываў у Мінску, наведваў набажэнствы ў нашай парафіі Праведнага Язэпа.
Падчас доўгай і цяжкай хваробы наведаў яго ў лякарні ў Вільні архімандрыт Сяргей і а. Андрэй Абламейка.

Пахавальная паніхіда за Слугу Божага Сяргея адбудзецца 4 ліпеня ў Мінску, у грэка-каталіцкім храме ў Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м. «Аўтазаводская»).

Пасля службы Сяргей Вітушка будзе пахаваны ў родавай вёсцы Рагава.

Вечная яму памяць!
30.06.2012
У Мінску адбыўся прыём у гонар папы Бэнэдыкта XVI29 чэрвеня 2012 г. у Мінску адбыўся прыём з нагоды 7-годдзя Пантыфікату і 85 гадоў з дня нараджэння Яго Святасці Бэнэдыкта XVI. Па запрашэнні Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці адзначыць гэту падзею сабраліся каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі гарадской улады, дыпламатычных місій, Міністэрства Замежных спраў, ААН.

На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Францыі, Італіі, Германіі, Балгарыі, Сірыі, Ірака, Еўрапейскага Саюза, Турцыі, Румыніі, Ірана, Чэхіі, Ізраіля, Казахстана, Арменіі, Польшчы, Швейцарыі, Японіі, Малдовы, Палестыны, Літвы, Паўднёвай Афрыкі.

Падчас адкрыцця цырымоніі прагучалі гімны Ватыкана і Беларусі.
8.06.2012
Мінск стане экуменічнай сталіцай Еўропы ў 2014 г.Падчас III Каталіцка-праваслаўнага форуму, які праходзіць 5–8 чэрвеня 2012 г. у сталіцы Партугаліі Лісабоне, было прынята рашэнне аб правядзенні наступнага форуму ў Мінску. Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прымае ўдзел у працы сёлетняй экуменічнай сустрэчы, прысвечанай тэме «Эканамічны крызіс і беднасць: выклікі для Еўропы».

Падобныя форумы праводзяцца раз на два гады па чарзе ў краінах з каталіцкай і праваслаўнай большасцю па запрашэнні адпаведнага біскупа. На гэты раз такое запрашэнне прыйшло ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.