Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


22.08.2012
З каталіцкімі іерархамі сустрэўся Мітрапаліт Філарэт21 жніўня Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт сустрэўся з арцыбіскупам Вашынгтона на пенсіі кардыналам Тэадорам Маккарыкам, які цяпер прабывае ў нашай краіне, і Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.

Іерархі наведалі царкву Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар сабора беларускіх святых, пасля чаго для іх была арганізавана экскурсія па будынку адміністрацыйнага цэнтра Беларускага Экзархату.

Затым, як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, адбылася гутарка Мітрапаліта Філарэта з каталіцкімі іерархамі. Падчас яе бакі казалі пра актывізацыю сумеснага сведчання пра Хрыста ў сучасным свеце.

Кардынал Тэадор Маккарык прыбыў у Беларусь на ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. У межах візіту іерарх цэлебраваў літургію ў касцёле Іказні (з нагоды 100-й гадавіны святыні) і прамовіў да вернікаў мінскай архікатэдры.

Паводле Catholic.by
15.08.2012
Успенне Найсвяцейшай БагародзіцыСлова "Успенне" азначае сон і разам з тым мірны, падобны сну, спачын.

Для хрысціяніна смерць – не азначае знішчэнне чалавечай істоты, а пераход да вечнага жыцця з Богам.
Божая Маці, як ніхто з людзей і анёлаў, дасягнула здзейсненага яднання з Богам і апраўдала мэту, дзеля якой быў створаны гэты свет і чалавек – абагаўленьне тварэння.

У Сваім Успенні Багародзіца перайшла ад свету, які яшчэ ўдасканальваецца, да шчаслівай вечнасці. Яна стала па той бок смерці, ўваскрасення і Страшнага Суду.
2.08.2012
Кангрэс Новай Евангелізацыі адбыўся ў ПольшчыНацыянальны Кангрэс Новай Евангелізацыі прайшоў у днях 28 – 31 ліпеня 2012 г. у мястэчку Костшынь, што на мяжы Польшчы і Нямеччыны. Ягонай тэмай было “Новыя евангелізатары для Новай Евангелізацыі”.

Кангрэс быў арганізаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Польшчы, пры падтрымцы Папскай Рады па справах Новай Евангелізацыі, старшыня якой – Архібіскуп Рына Фізікела ўзначаліў св. Імшу на адкрыццё Кангрэса ды прачытаў уводны даклад.
25.07.2012
Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку прыняла Летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і валанцёраўГрэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата ў Полацку ў днях з 16 па 22 ліпеня гасціла летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця і валанцёраў. Арганізаваны ён быў Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая.

Назва летніка была незвычайнай і нават інтрыгуючай: “Касмічны злёт недаследаваных вандруючых планет 2” 012’ ”. А галоўнай мэтай летніка было навучыцца бачыць і пазнаваць іншага чалавека такім, якім ён ёсць, яго ўнутраны свет, думкі і прагненні.
17.07.2012
Пілігрымка – школа  хрысціянскага братэрстваНекалькі рэфлексіяў удзельнікаў

15 ліпеня 2012 году завяршылася XVIII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацак.
Азіраючыся назад, хочацца зрабіць кароткі агляд таго вопыту, які быў дадзены перажыць удзельнікам у гэтым годзе.
16.07.2012
“Супольна сведчыць пра Ісуса Хрыста”Завяршылася XVIII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

У нядзелю, 15 ліпеня 2012 г. у Полацку, Боскай Літургіяй, што была адслужаная на падворку грэка-каталіцкага храма св. Параскевы Полацкай, завяршылася XVIII-я пілігрымка Віцебск-Полацк.
Саборную Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Ён перадаў усім удзельнікам свята пастырскае Блаславенне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё (Гуджэроцці).

Гэта быў дзень асаблівай малітвы грэка-католікаў за горад Полацк, які ў гэтым годзе святкуе свой юбілей 1150-годдзя, і за ўсю Беларусь.
14.07.2012
“Евангелізаваць – азначае знайсці мужнасць і пакору”Чацвёрты дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

У суботу, 14 ліпеня, пілігрымы выходзяць з Гаранаў у Полацк. На іх шляху – Струнне.
Там яны затрымліваюцца на малітву каля крыжа, што стаіць на месцы разбуранай рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў.
Шлях пілігрымкі заканчваецца ў Полацку, малітвай у грэка-каталіцкай царкве св. Параскевы Полацкай.

У нядзелю, 15 ліпеня, у той жа царкве св. Параскевы Полацкай, у 10:30 Архімандрыт Сяргей узначаліць святочную Боскую Літургію. Гэта будзе асаблівы дзень малітвы за горад Полацк, які ў гэтым годзе святкуе свой юбілей.
13.07.2012
XVIII грэка-каталіцкая пілігрымкаНядзеля, 15 ліпеня 2012 г., Службы ў парафіях г. Мінска

XVIII-я грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск - Полацк 2012 завяршаецца ў Полацку ў нядзелю 15 ліпеня святочнай Боскай Літургіяй у храме св. Параскевы Полацкай у 10:30.

Для ўсіх грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска ў нядзелю 15 ліпеня 2012 г. будуць служыцца толькі 2 Боскія Літургіі:
у Чырвоным касцёле, у ніжнім храме, у 11:00 і у 18:00 гадз.

Гэта дзень, калі вернікі ўсіх парафіяў БГКЦ моляцца ў салідарнай сулучнасці з пілігрымамі ў Полацку.
13.07.2012
“Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”Трэці дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

Пятніца, 13 ліпеня 2012 г.
У гэты дзень паломнікі разважалі над тэмай “Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”.

Боскую Літургію ўзначаліў віцэ-дэкан Цэнтральна-Заходняга Дэканата БГКЦ, душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай ў Гародні, а. Андрэй Крот.
Ён звярнуў увагу, што Божая Міласэрнасць - гэта не нейкія падарункі з боку Бога, але сам Ісус Хрыстос, Які аддаў сваё жыццё на Крыжы, каб мы маглі жыць у новых адносінах з Богам, у свабодзе дзяцей Божых, сыноў і дачок Бога Айца.
12.07.2012
“Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”Другі дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

Чацвер, 12 ліпеня 2012 г.
Тэма другога дня Пілігрымкі: “Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”.

Евангелле Ісуса Хрыста – гэта вялікі дар, які перадае нам Царква, Адзіная, Святая, Паўсюдная і Апостальская.
Прыняўшы гэты дар, хрысціянін у натуральны спосаб (спосаб, згодны з натурай-прыродай духоўнага жыцця) пакліканы перадаць Евангелле іншым людзям – гэта значыць весці іх да жывых зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.