Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.03.2013
“Вялікдзень – доказ усеабдымнай  Божай любові да людзкога роду”Велікодны зварот Апостальскага Візітатара для Беларсаў Замежжа
мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана


Першыя крокі папы Францішка выклікалі шмат камэнтараў у сусьветнай прэсе.
Не абышлося і без крытыкі, асабліва з боку некаторых царкоўных дастойнікаў, якім ня вельмі быў даспадобы ягоны сьціплы спосаб жыцьця, а таксама ягоная любоў бедных, якая не сканчаецца толькі словамі, і ў якой некаторыя хацелі бачыць паказуху.

А між іншым папа ня зрабіў і ня робіць нічога, чаго не рабіў Той, чыім намесьнікам на зямлі ён зьяўляецца, і які сказаў: “Лісы маюць норы, птушкі нябесныя – гнёзды свае, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць” (Лк 9:58).
Ягоная асоба і навучаньне не супадалі з уяўленьнем чаканага Збаўцы сярод тых, якія ўважалі сябе духоўнымі праваднікамі і настаўнікамі свайго народу.
Сапраўды, “Прыйшоў да сваіх, і свае Яго не пазналі”(Ян 1:11); і ня толькі не пазналі, але адкінулі і ўзьненавідзелі, і сталі прычынаю Ягонай крыжовай сьмерці.
І ў гэтым вялікая трагэдыя абранага народу.
30.03.2013
30 сакавіка 2013 г. – Вялікая Субота – ушанаванне Плашчаніцы ГасподняйРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
гадз. 10.00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.;
Асвячэнне велікодных страваў
30.03.2013
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышла ў вечнасць Маці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі

Увечары Вялікай пятніцы – 29 сакавіка 2013 г. у Вероне (Італія) адышла ў вечнасць слуга Божая Ілка Джавана Малані Гуджэроцці – Маці Архібіскупа Клаўдзія Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Маці прадстаўніка Святога Айца было 99 гадоў.

Архібіскупу Ўладыцы Клаўдзію прыносім шчырыя спачуванні.

Раніцай, 30 сакавіка, заўпакойную паніхіду за супакой спачылай Ілкі ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек) перад Плашчаніцай Гасподняй у храме Душпастырскага цэнтра святога Язэпа ў Мінску.

“Супакой, Госпадзе, душу спачылай слугі Тваёй Ілкі Джаванны і ўчыні ёй вечную памяць”.
28.03.2013
29 сакавіка 2013 г. – Вялікая Пятніца – Успамін мукаў і смерці Ісуса ХрыстаРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
гадз. 18:30 – Вячэрня з выносам Плашчаніцы
і Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга
27.03.2013
28 сакавіка 2013 г. - Вялікі Чацьвер – Успамін Тайнай ВячэрыРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых

Споведзь
27.03.2013
Расклад велікодных перадач на каналах беларускага ТБСёлета католікі ўсяго свету адзначаць Вялікдзень 31 сакавіка. Гэтае свята яны перажывуць з новым Пантыфікам — папам Францішкам. Вашай увазе прадстаўляем расклад велікодных перадач з удзелам беларускіх іерархаў і трансляцый з Ватыкана на каналах беларускага ТБ.
25.03.2013
Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя 2013 г.Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, 
ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК – 25.03.2013
гадз. 18:30 – Дабравешчанне Найсв. Багародзіцы
Вячэрня з Літургіяй св. Яна Залатавуснага

ВЯЛІКі АЎТОРАК – 26.03.2013
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА – 27.03.2013 
гадз. 17:30 – Споведзь
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 28.03.2013
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых

Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 29.03.2013
гадз. 18:30 – Вячэрня з выносам Плашчаніцы
і Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга

Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 30.03.2013
гадз. 10.00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў
21.03.2013
"НЕСЦІ ЦЕПЛЫНЮ НАДЗЕІ"Начное чуванне і малітва за Папу Францішка.

У мінскім грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры па вул. Арджанікідзе д. 6,
у ноч з 23 на 24 сакавіка 2013 г. пройде начное чуванне моладзі і малітва за Папу Францішка.

"Несці цеплыню надзеі" - гэта словы якія Папа Францішак накіраваў да вернікаў 19 сакавіка 2013 г.
- у дзень інаўгурацыі свайго служэння як Біскуп Рыму.
Гэтыя словы будуць інспірацыяй малітоўнага чування.
20.03.2013
Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе і кардынал Тарчызіа Бэртонэ абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва20 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргея Алейніка з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Тарчызіа Бэртонэ і прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры.

Як паведамілі агенцтву «Интерфакс» у прэс-службе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе сустрэч былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва ў розных сферах.
20.03.2013
Парафіяльныя рэкалекцыіВялікапостныя рэкалекцыі ў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях Праведнага Язэпа і св. Мікалая пройдуць у Душпастырскім цэнтры па вул. Арджанікідзе д. 6, з 23 па 25 сакавіка 2013 г.
Рэкалекцыі будзе праводзіць а. Васіль Ягораў з Магілёва.

Пад час рэкалекцыяў будзем духоўна рыхтавацца да перажывання Вялікага Тыдня і Свята Уваскрасення Хрыстова. Будзе магчымасць прыступіць да споведзі.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.