Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


3.04.2013
У Чырвоным касцёле ў Мінску змешчаны рэліквіі бл. Яна Паўла ІІУрачыстае ўнясенне рэліквій благаслаўлёнага Яна Паўла II у мінскі касцёл св. Сымона і св. Алены адбылося 2 красавіка 2013 г., у 8-ю гадавіну смерці Вялікага Пантыфіка. Рэліквіі будуць захоўвацца ў правым бочным алтары святыні.

Рэлікварый з крывёю благаслаўлёнага па просьбе пробашча парафіі кс. Уладзіслава Завальнюка перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II.
1.04.2013
Святы Айцец падзяляе жалобу Апостальскага НунцыяСвяты Айцец Францішак наступнаю тэлеграмаю, падпісанаю Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіё Бэртонэ, далучыўся да жалобы Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў сувязі з адыходам у вечнасць яго маці.

«Даведаўшыся пра адыход у вечнасць Вашай дарагой матулі спадарыні Ілкі Джаванны, Святы Айцец жадае даслаць Вам выразы свайго глыбокага спачування, запэўніваючы ў сваёй духоўнай блізкасці, а таксама ўзносячы да Пана гарачыя малітвы аб вечным супакоі для дарагой спачылай, і просіць для Вашай Эксцэленцыі і Вашых родных падтрымкі ў хрысціянскай надзеі і дасылае з вераю ва ўваскрашэнне ў Хрысце як падтрымку сваё Апостальскае благаслаўленне.
30.03.2013
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2013 годаРадасць Уваскрасення Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста вянчае шлях Вялікага Посту. Спеў пакланення Ўваскросламу завяршае нашае маўчанне і роздум над хрысціянскім пакліканнем.
У “Годзе веры” радасным спевам узвялічваем пасхальную перамогу Ўваскрослага Хрыста ды ў святле Ўваскрасення асэнсоўваем таямніцы нашай веры. З глыбіні сэрца кажам: “Веру, Госпадзе, і вызнаю”.
У духу глыбокай веры прымаем служэнне новага Біскупа Рыму, Папы Францішка, і дзякуем яму за заклік “несці цеплыню надзеі” людзям.
У пасхальны час разумеем, што крыніцай гэтай нязгаслай надзеі ёсць праўда, якую радасна абвяшчаем:
“Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!”
30.03.2013
НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА – 31.03.2013Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Чырвоны касцёл – галоўны храм
гадз. 00:00 – Пасхальная працэсія і Пасхальная Ютрань, 
Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга
(для ўсіх парафіяў г. Мінска)
Асвячэнне велікодных страваў

Капліца на зав. Снежным д. 7
гадз. 10:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга

Капліца на вул. Арджанікідзэ д. 6 
гадз. 12:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга (для дзяцей)

Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 18:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга
30.03.2013
“Вялікдзень – доказ усеабдымнай  Божай любові да людзкога роду”Велікодны зварот Апостальскага Візітатара для Беларсаў Замежжа
мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана


Першыя крокі папы Францішка выклікалі шмат камэнтараў у сусьветнай прэсе.
Не абышлося і без крытыкі, асабліва з боку некаторых царкоўных дастойнікаў, якім ня вельмі быў даспадобы ягоны сьціплы спосаб жыцьця, а таксама ягоная любоў бедных, якая не сканчаецца толькі словамі, і ў якой некаторыя хацелі бачыць паказуху.

А між іншым папа ня зрабіў і ня робіць нічога, чаго не рабіў Той, чыім намесьнікам на зямлі ён зьяўляецца, і які сказаў: “Лісы маюць норы, птушкі нябесныя – гнёзды свае, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць” (Лк 9:58).
Ягоная асоба і навучаньне не супадалі з уяўленьнем чаканага Збаўцы сярод тых, якія ўважалі сябе духоўнымі праваднікамі і настаўнікамі свайго народу.
Сапраўды, “Прыйшоў да сваіх, і свае Яго не пазналі”(Ян 1:11); і ня толькі не пазналі, але адкінулі і ўзьненавідзелі, і сталі прычынаю Ягонай крыжовай сьмерці.
І ў гэтым вялікая трагэдыя абранага народу.
30.03.2013
30 сакавіка 2013 г. – Вялікая Субота – ушанаванне Плашчаніцы ГасподняйРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
гадз. 10.00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.;
Асвячэнне велікодных страваў
30.03.2013
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышла ў вечнасць Маці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі

Увечары Вялікай пятніцы – 29 сакавіка 2013 г. у Вероне (Італія) адышла ў вечнасць слуга Божая Ілка Джавана Малані Гуджэроцці – Маці Архібіскупа Клаўдзія Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Маці прадстаўніка Святога Айца было 99 гадоў.

Архібіскупу Ўладыцы Клаўдзію прыносім шчырыя спачуванні.

Раніцай, 30 сакавіка, заўпакойную паніхіду за супакой спачылай Ілкі ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек) перад Плашчаніцай Гасподняй у храме Душпастырскага цэнтра святога Язэпа ў Мінску.

“Супакой, Госпадзе, душу спачылай слугі Тваёй Ілкі Джаванны і ўчыні ёй вечную памяць”.
28.03.2013
29 сакавіка 2013 г. – Вялікая Пятніца – Успамін мукаў і смерці Ісуса ХрыстаРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
гадз. 18:30 – Вячэрня з выносам Плашчаніцы
і Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга
27.03.2013
28 сакавіка 2013 г. - Вялікі Чацьвер – Успамін Тайнай ВячэрыРасклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых

Споведзь
27.03.2013
Расклад велікодных перадач на каналах беларускага ТБСёлета католікі ўсяго свету адзначаць Вялікдзень 31 сакавіка. Гэтае свята яны перажывуць з новым Пантыфікам — папам Францішкам. Вашай увазе прадстаўляем расклад велікодных перадач з удзелам беларускіх іерархаў і трансляцый з Ватыкана на каналах беларускага ТБ.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.