Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


21.03.2015
Венгерская Грэка-Каталіцкая Царква атрымала статус мітраполіі свайго праваУ пятніцу, 20 сакавіка 2015 г. Рымскі Апостальскі Пасад абвясціў рашэнне Яго Святасці Папы Францішка аб кананічнай рэарганізацыі Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы ды наданне ёй статусу Царквы-мітраполіі свайго права.

Святы Айцец узвысіў грэка-каталіцкую епархію Хайдудорагу да ўзроўню мітраполіі (з катэдрай у горадзе Дэбрэцэн) прызначыўшы яе біскупа Філіпа (Кочыша) першым мітрапалітам.

Папа таксама ўзвысіў Апостальскі Экзархат Мішкальца да ўзроўню епархіі ў складзе мітраполіі і прызначыў яе першым біскупам былога экзарха ўладыку Атанаса (Ораса).
13.03.2015
Два гады Пантыфікату Папы Францішка: пад кіраваннем Святога ДухаСёння спаўняецца два гады з таго вясновага дня 13 сакавіка, калі арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Хорхе Марые Берголіо быў абраны Папам.

Прыйшоў вясною, каб сугучна вясноваму адраджэнню са зменамі, дынамікай адкрытасці і актыўнага дыялогу распачаць новыя старонкі гісторыі Каталіцкага Касцёла.

І распачаў, прывітаўшы народ, які сабраўся каля базылікі св. Пятра, словамі: «Добры вечар!». Проста, адкрыта і шчыра... папрасіўшы гэты ж народ аб благаслаўленні.

Услед за святым Францішкам, імя якога абраў для свайго Пантыфікату, прыйшоў, каб з асаблівай увагай нагадваць свету аб праблемах, пра якія не проста трэба гаварыць, але якія трэба вырашаць «учынкам любові», «учынкам, які поўніцца надзеяй і міласэрнасцю Хрыста».
13.03.2015
Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка прыбыў у Беларусь12 сакавіка ўвечары распачаўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка. Ватыканскі іерарх прыбыў па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны.

Кардынал П’етро Паралін прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» не спецыяльным, але звычайным рэгулярным рэйсам.

У аэрапорце Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці першымі прывіталі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік.
12.03.2015
Іераманах Тэадор - ігумен Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры прызначаны на біскупскае служэннеУ чацвер, 12 сакавіка 2015 году, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Святы Айцец Францішак, выказаў сваю згоду на кананічнае абранне Сінодам Біскупаў УГКЦ высокадастойнага айца Тэадора (Мартынюка), да сённяшняга дня Ігумена Свята-Успенскай Уніўскай Лаўры, на біскупскае служэнне ў Тэрнопальска-Збораўскай архіепархіі УГКЦ, надаючы яму тытулярны пасад Мопці.
11.03.2015
12 сакавіка ў Беларусь прыбывае Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка12 сакавіка пачынаецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка. Кардынал будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка.

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прыме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні.

Таксама кардынал П’етро Паралін наведае міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі, якое пройдзе 14-15 сакавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (пачатак у 20.00).

15 сакавіка ў 10.00 кардынал узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Паводле Catholic.by
11.03.2015
Айцец Аляксандр Надсан — пачатак дзейнасці і развіцця сучаснай Грэка-Каталіцкай Царквы ў БеларусіУ віншавальным лісце старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі ўзгадваецца пра значэнне асобы а. Аляксандра Надсана, які 11 сакавіка 25 гадоў назад цэлебраваў беларускамоўную службу ў Мінску.

Гады жыцця і дзейнасці гэтага святара, якому ў жніўні 2015 года споўніцца 89 гадоў, былі і ёсць напоўненыя справамі беларускасці.

Як і многія беларусы, не прыняўшыя таталітарнай сістэмы, а. Аляксандр быў вымушаны ў 1944 годзе выехаць з Бацькаўшчыны. Будучы ваяром у Французскім супраціўленні, што змагалася супраць фашыстаў у Італіі, быў паранены, узнагароджаны за мужнасць.
11.03.2015
"Жывая супольнасць, якая стараецца асэнсаваць каштоўнасць сваёй духовай спадчыны ды жыць ёй сёння"Інтэрв’ю, якое з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця грэка-католікаў Беларусі, архім. Сяргей (Гаек) даў рэдакцыі парталу Catholic.by

— З 1993 года Вы з’яўляецеся Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. Як змянілася Грэка-Каталіцкая Царква за гэты час?

— Ад моманту аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця грэка-католікаў Беларусі прайшло 25 гадоў.

Нам трэба ўзгадаць, што 12 лістапада 1989 года група моладзі і інтэлігэнцыі з Мінска прыехала ў Баруны, дзе тады ў былым базыліянскім храме, на рыма-каталіцкай парафіі і ў рыма-каталіцкім абрадзе (іншай магчымасці тады не было), служыў грэка-каталіцкі святар айцец Ян Матусевіч. Яны прасілі яго атуліць іх сваёй духоўнай апекай. Пазней ён ахрысціў шмат маладых людзей. Праз некаторы час айцец Ян пераехаў у Мінск і тут пачаў душпастырскае служэнне. Той час вызначаўся ростам зацікаўленасці Уніяцкай Царквой сярод студэнтаў і інтэлігенцыі Мінска і іншых гарадоў Беларусі.
11.03.2015
11 сакавіка 2015 г. - 25 год ад першай Боскай Літургіі ў МінскуГрэка-каталіцкіх вернікаў г. Мінска запрашаем на Літургію раней асвячаных Дароў
у капліцу на зав. Снежным д. 7. (ст. метро "Маладзёжная").
Літургія пачынаецца ў 18:30.


Такім чынам, у малітве ўзгадваем 25 гадоў адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
10.03.2015
25-год аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця БГКЦВіншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Дастойны Архімандрыт Сяргeй!


Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця.
9.03.2015
Прадстаўнік Святога Пасаду пра выклікі для ЕўропыВыступаючы 6 сакавіка 2015 г. у Браціславе на сустрэчы юрыдычных кансультантаў еўрапейскіх епіскапатаў, арганізаванай Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер казаў пра выклікі, якія стаяць перад Еўропай і Каталіцкім Касцёлам.

Ён узгадаў легенду пра выкраданне Еўропы, у гонар якой атрымаў назву наш кантынент. Зеўс прыняў аблічча белага быка і перанёс азіяцкую прыгажуню на Крыт. У гэтым міфе закладзена гістарычная праўда: калыска еўрапейскай культуры сапраўды знаходзіцца ў Азіі. Сёння гэта міфічная жывёла рэдка нагадвае нам пра выкраданне Еўропы. Хутчэй, у сучасным свеце фінансаў бык стаў сімвалам эканамічнага багацця. Дастаткова ўзгадаць бронзавыя скульптуры перад нью-ёркскай фондавай біржай: мядзведзь – сімвал эканамічнай рэцэсіі – лапай паніжае курс акцый, а бык рагамі ўздымае яго ўгору, абяцаючы багаты прыбытак. Нават у нашы дні, падкрэсліў арцыбіскуп Галахер, гэты бык усё яшчэ можа спакусіць і выкрасці Еўропу: грошы сталі важней за людзей.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.