Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


3.01.2016

70-я угодкі мучаніцкай смерці архімандрыта Фабіяна АбрантовічаУ Рыме завяршыўся Міжнародны Семінар, прысвечаны мучаніцкаму подзвігу Слугі Божага.

 

2 студзеня 2016 г. споўнілася 70 год ад мучаніцкай смерці Слугі Божага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча.

 

З гэтай нагоды ў Рыме быў арганізаваны Міжнародны кансультацыйны семінар, прысвечаны служэнню ды мучаніцкай смерці гэтага вялікага беларускага іерарха, які пасля служэння ў якасці Апостальскага Адміністратара Усходняй місіі ў Харбіне (у Маньчжурыі), у 1939 г., на пачатку ІІ-й сусветнай вайны, быў арыштаваны савецкімі органамі на польска-украінскім памежжы ды пасля доўгага следства ў Львове і Маскве быў пакінуты ў маскоўскоўскай турме Бутыркі, дзе і памер 2 студзеня 1946 г. (Рэабілітаваны ў 1992 г.).

 

29.12.2015

Святы Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога ЯзэпаПадчас Святаў Божага Нараджэння 2015 г. Святы і Праведны Язэп аказаў шчодрую гасціну ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры (у Мінску, па вул. Арджанікідзе д. 6), які носіць ягонае імя.

 

Найперш 20 і 21 снежня 2015 г. тут прайшлі перадкалядныя рэкалекцыі, якія для вернікаў двух мінскіх грэка-каталіцкіх парафій (парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Святога Мікалая Цудатворцы) праводзіў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка.

 

24 снежня 2015 г. у 18:30 у капліцы цэнтра Праведнага Язэпа распачалася ўрачыстая Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага, якую служыў а. Аляксандр Шыбека – душпастыр абоіх парафій.

27.12.2015

Пасланне Папы Францішка да ўдзельнікаў сустрэчы «Taize»: «стаць аазісам міласэрнасці»Стаць «аазісам міласэрнасці», асабліва для шматлікіх мігрантаў, якія «маюць патрэбу ў тым, каб быць прынятымі», заклікаў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў экуменічнай сустрэчы, арганізаванай супольнасцю з Тэзэ ў Валенсіі (Іспанія).

 

Моладзевы форум пройдзе з 28 снежня па 1 студзеня, у ім прымуць удзел каля 30 тыс. маладых людзей з усёй Еўропы.

23.12.2015
“У міласэрнасці Бога найбольш выяўляецца Ягоная ўсемагутнасць”Раство Хрыстовае - Бог працягвае руку і чакае.


Хрыстос нараджаецца! 


1. Хрыстос нараджаецца, калі прыйшла поўня часу для гэтага свету, які блукаў у цемры і ценю смерці. Бог, вялікі педагог, прывёў людзей да мэты, якую яны згубілі на пачатку свайго існавання, – да Бога. Доўгія стагоддзі Божага заахвочвання, падтрымкі, ухвалы, але таксама папярэджання і пакарання ў адносінах да прадстаўніка Чалавецтва – народу Ізраіля -- дабеглі да канца. Пачалася новая гісторыя чалавецтва. Гісторыя, дзе чалавецтва атрымала Абяцанае калісьці. І хоць навокал яшчэ пануе грэх, але Святло Вялікае, пра якое гаворыць прарок Ісая, заззяла на Зямлі. Святло таксама як магчымасць Прасвятлення для ўсіх, хто захоча пранікнуць у сутнасць Быцця, створанага Богам. 

23.12.2015

"Дзеля  пашырэння веры ў Бога багатага на Міласэрнасць"420 год ад прыняцця ў Рыме Папам Кліментам VIII Вызнання каталіцкай веры ад нашых Біскупаў.


Пачэсныя Айцы,Шаноўныя Браты і Сёстры!
Вам, Вашым Сем'ям, вернікам парафіяў, у якіх жывеце - зычэнні БЛАСЛАВЁНЫХ СВЯТАЎ РАСТВА ГАСПОДНЯГА!
Заканчваем год Гасподні 2015 - 25-ты год адкрытай дзейнасці БГКЦ. Хачу ўзгадаць словы з Царкоўнага каляндара 2015 г., з месяца снежня:

Асэнсаваць духовую спадчыну мінулых 25-ці гадоў - значыць дзякаваць Госпаду за любоў сьвятароў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцка Царквы да Беларусі.
Дзякуй вам - вернікам БГКЦ - за вашу любоў да роднай Царквы ды да Беларусі. Хай Госпад прыме нашыя духовыя ды арганізацыйныя высілкі мінулых гадоў - несці сведчанне Евангелля - на Беларускай Зямлі.
22.12.2015

Расклад  грэка-каталіцкіх багаслужбаў  на свята Раства Хрыстовага 2015 г. ў г. МінскуЧАЦВЕР, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе д. 6

 

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Дзяленне каляднай прасфорай

17.12.2015

З Днём нараджэння, Папа Францішак!17 снежня 1936 года ў сям’і італьянскіх імігрантаў у Аргенціне нарадзіўся хлопчык, які праз 76 гадоў узначаліў Каталіцкі Касцёл. Бацька будучага Пантыфіка працаваў звычайным чыгуначнікам.


«Не імкнуцца да зямных рэчаў, не шукаць эфемернай выгоды, пазбягаць дробнай пахвалы, ахвотна прымаць ўсю пагарду свету дзеля нябеснай славы, быць карысным для ўсіх, любіць знявагі і нікому імі не адплачваць, з цярпеннем зносіць атрыманыя крыўды, заўсёды шукаць славы Творцы і ніколі — сваёй уласнай. Жыць усім гэтым і іншым падобным азначае ісці па слядах Хрыста», — адны з першых словаў на пачатку пантыфікату Папы Францішка, дзень нараджэння якога адзначаецца сёння.

Словы, якія шмат у чым носяць адценне духоўнасці святога з Асізі, імя якога абраў адзін з найбольш вядомых аргенцінцаў у свеце, каб пад іменем святога ўсіх бедных і свабоднага ад гэтага свету несці сваю місію ў сучасны свет.

16.12.2015

Мансеньёр Марынка Антолавіч — Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў БеларусіЧасовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры да прыезду новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.

 

Пра гэта 15 снежня паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Да прыезду новага Апостальскага Нунцыя Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.

16.12.2015
Перадкалядная дабрачынная акцыяУ пошуках святога Мікалая

 

12 снежня 2015 г. грэка-каталіцкі Душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску прымаў маладых гасцей. Да яго завіталі дзеці з мясцовага сацыяльнага прытулку каб сустрэцца са святым Мікалаем.

Але іх чакала разчараванне! Святога Мікалая там не было. Што ж рабіць? Дзеці пачалі шукаць святога Мікалая, даследуючы яго жыццё і дзейнасць. У нейкі момант нарадзілася думка, што ён можа быць проста ў сябе на Радзіме, у горадзе Патары (Малая Азія). Вырашылі ляцець да яго ў госці. Пералёт у антычны горад арганізавалі валанцёры руху св. Мікалая. З дапамогай жыхароў гораду пасля доўгіх пошукаў святы Мікалай усё ж такі знайшоўся. І нават не адзін, а разам з падарункамі і пачастункам.

9.12.2015

Папа Францішак адчыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра8 снежня 2015 г., пасля ўрачыстай Літургіі на ватыканскай плошчы Папа Францішак адчыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра, распачынаючы такім чынам Год Міласэрнасці ў Каталіцкай Царкве.


Год Міласэрнасці будзе доўжыцца да 20 лістапада 2016 г. У гэты час у Рыме чакаецца прыбыццё мільёнаў пілігрымаў з усяго свету. 

8 снежня таксама адзначаецца 50-годдзе завяршэння Другога Ватыканскага Сабору. Таму падчас абраду чыталіся фрагменты чатырох саборных канстытуцый.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.