Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


20.01.2016
Папа Францішак: дзяленне міласэрнасцю – агульная місія хрысціянПадчас агульнай аўдыенцыі у Ватыкане 20 студзеня 2016 г. папа Францішак казаў аб асаблівасцях сёлетняга Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць 18-25 студзеня. Пантыфік пахіліўся над ўрыўкам з Першага паслання св. Пятра, які быў абраны для разважання экуменічнай групай з Латвіі, што рыхтавала тэксты для сёлетняга “экуменічнага” Тыдня: “Вы ж – выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, люд, узяты Богам ва ўласнасць, каб абвяшчаць цноты таго, хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае сваё святло; калісьці не народ, а цяпер народ Божы; калісьці вы не былі памілаваныя, а цяпер памілаваныя.” (1 Пт 2, 9-10).
20.01.2016
У Ватыкане прадставілі Кангрэсы Міласэрнасці18 студзеня 2016 г. у Ватыкане адбылася прэс-канферэнцыя, на якой прэзентавана бліжайшыя Апостальскія Кангрэсы Міласэрнасці. Прамоўцамі на прэс-канферэнцыі былі кардынал Крыстаф Шонборн, архібіскуп Рына Фізікеля ды а. Патрыс Хахольскі (з санктуарыя ў францускім Арс).

Еўрапейскім Апостальскі Кангрэс Міласэрнасці адбудзецца ў Рыме, з 31 сакавіка па 4 красавіка 2016 г., у рамках святкавання Юбілейнага Году. IV Сусветны Апостальскі Кангрэс Міласэрнасці пройдзе на Філіпінах, з 16 па 20 студзеня 2017 г.
19.01.2016

Праграма «Існасць» распавяла пра Год Міласэрнасці ў КасцёлеБеларускае тэлебачанне прысвяціла Году Міласэрнасці выпуск праграмы «Існасць» з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 

У праграме распавядаецца пра сэнс і сімволіку юбілейных гадоў у Касцёле, а таксама пра тое, чым адметны і важны Год Міласэрнасці.

 

Catholic.by прапануе вашай увазе поўны запіс праграмы.

17.01.2016

Экуменічныя набажэнствы пройдуць у БеларусіУ Беларусі пройдзе чарговы Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Па традыцыі ў Каталіцкім Касцёле ён праводзіцца з 18 па 25 студзеня і сёлета будзе арганізаваны ў 49-ы раз.

Беларусь ужо доўгія гады далучаецца да гэтай ініцыятывы, і з цягам часу заклік да адзінства не губляе сваёй актуальнасці, а наадварот, толькі вастрэй адчуваецца неабходнасць такой малітвы.

Сёлета Тыдзень малітваў адбудзецца пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9).

Кульмінацыяй Тыдня малітваў заўсёды з’яўляецца экуменічнае набажэнства. 

17.01.2016

17 студзеня 2016 г. - Дзень «людзей у дарозе»З нагоды Дня мігрантаў - «людзей у дарозе», увазе і малітве чытачоў прапануем тэкст падрыхтаваны рэдакцыяй Catholic.by


17 студзеня ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень мігранта і бежанца пад дэвізам «Мігранты і бежанцы — выклік для нас. Адказ — у Евангеллі міласэрнасці».

Сёння, калі бачна, што адбываецца ў свеце і як шмат людзей знаходзіцца ў дарозе, Касцёл звяртае ўвагу на праблему людзей, якія перамяшчаюцца з аднаго месца ў іншае ў пошуках працы, лепшых умоў жыцця, сховішча або адукацыі.

Праз устаноўлены каля 100 гадоў таму Дзень мігранта і бежанца супольнасць Касцёла ўключаецца ў клопат і дапамогу ўсім мігрантам. Мэта гэтага дня — звярнуць увагу на актуальныя праблемы мігрантаў і абудзіць пачуццё адказнасці за духоўную і матэрыяльную дапамогу «людзям у дарозе».

15.01.2016

Грэка-каталіцкі хор "Прасфара" прыме ўдзел у падзячнай службе ў Чырвоным касцёле ў МінскуУ нядзелю, 17 студзеня 2016 г., на св. Імшы а 17:00 гадз., у касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску будзе спяваць грэка-каталіцкі міжпарафіяльны хор "Прасфара". Будуць маліцца разам рыма-католікі і грэка-католікі - гэта будзе набажэнства падзякі за свята Богаз'яўлення а таксама малітва за служэнне Папы Францішка.


У царкоўным каляндары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра (царкоўнаслав.:Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме ў san Pietro in vincoli у Рыме.

15.01.2016

Пасол Беларусі Алейнік пагутарыў з Папам Рымскім на навагодняй аўдыенцыі ў ВатыканеУ беларускім МЗС паведамілі, што 10-13 студзеня амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі, а таксама пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік зрабіў рабочую паездку ў Ватыкан.

 

Ён удзельнічаў у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпкорпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе. У ходзе аўдыенцыі адбылася кароткая размова пасла з Пантыфікам, паведамілі ў МЗС.

14.01.2016

100-годдзе з дня нараджэння айца Уладзіслава ЧарняўскагаВатыканскае радыё пра айца Уладзіслава Чарняўскага

 

14 студзеня 2016 г. у Беларусі ўспамінаюць айца Уладзіслава Чарняўскага, якому ў гэты дзень магло б споўніцца 100 гадоў. Святара называюць вялікай і гістарычнай асобай не толькі для духоўнага, але і культурна-асветніцкага жыцця Беларусі, краіны, якая 2016 год абвясціла Годам культуры. 

 

Айцец Чарняўскі амаль адразу пасля заканчэння ІІ Ватыканскага Сабору пачаў перакладаць літургічныя тэскты і Біблію на беларускую мову, а благаслаўленне на гэту працу ён атрымаў ад самаго папы Паўла VI, нагадаў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек. “Ён сапраўды скончыў пераклад асноўных тэкстаў імшалу і потым Бібліі. Я памятаю, што на пачатку 90-х гг. у Мінску служылі першыя імшы на беларускай мове на Залатой Горцы менавіта па перакладзе Чарняўскага. У гэтым сэнсе ён быў вялікім піянерам. Канешне, ён карыстаўся перакладамі, якія рабіліся яшчэ да вайны. Але ўсё роўна высілак айца Уладзіслава – гэта вялікі ўклад у культуру. І цікава, што ён быў прызнаны на дзяржаўным узроўні: святар атрымаў узнагароды ад прэм’ер-міністра Беларусі і мясцовых уладаў”, - адзначыў архімандрыт Сяргей Гаек у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

14.01.2016

Мінск: соль і вада – сімвалы экуменічнай малітвыБеларусь рыхтуецца да чарговага Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян. Па традыцыі, у Каталіцкім Касцёле яна праводзіцца з 18 па 25 студзеня, з 1968 года, і сёлета, атрымліваецца, будзе арганізавана ў 49 раз. 

 

Беларусь ужо доўгія гады далучаецца да гэтай ініцыятывы, і з цягам часу заклік да адзінства не траціць сваёй актуальнасці, а наадварот, толькі вастрэй адчуваецца неабходнасць такой малітвы, адзначыў кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.  “Езус маліўся, каб усе былі адзінымі. І вось адсутнасць гэтага адзінства хрысціян – вялікі боль і для католікаў, і для іншых хрысціян. Гэты грэх падзелу ўжо цягнецца тысячу гадоў ці нават больш. Можна казаць аб нейкіх сумесных праектах ці планах, але, на жаль, да адзінства – яшчэ вельмі доўгая дарога, але мы не губляем надзеі”, - сказаў святар у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

13.01.2016

Да стагоддзя з дня нараджэння а. Уладзіслава Чарняўскага14 студзеня 2016 г. спаўняецца сто год ад нараджэння а. Уладзіслава Чарняўскага, беларускага рыма-каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру.


На пачатку Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь прапануем увазе чытачоў некалькі звестак з ягонай біяграфіі (адрэдагаваных на аснове розных крыніцаў а. Андрэем Абламейкам).


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.