Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


29.02.2016

«Я да сёння пад вялікім уражаннем»: у Мінску сустрэліся ўдзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую ЗямлюБеларускія вернікі, якія прымалі ўдзел у Нацыянальнай пілігрымцы на Святую Зямлю ў верасні 2015 года, падчас якой былі ўсталяваны памятныя дошкі з гімнам Марыі «Magnificat» і гімнам Захарыі «Benedictus», сабраліся ў Мінску на сустрэчы з адказным за пілігрымку кс. Раманам Факсінскім. У сустрэчы ўдзельнічалі некаторыя грэка-каталіцкія пілігрымы разам з айцом Андрэем Абламейкам.

 

Сустрэча прайшла ў доме епіскапату. Першай часткай стала святая Імша, якую кс. Раман Факсінскі для ўсіх сабраных цэлебраваў у капліцы Душпастырскага цэнтра. У другой частцы ўдзельнікі ў нефармальнай атмасферы за гарбатай дзяліліся сваімі ўражаннямі і пераглядалі фотаздымкі з пілігрымкі. 

29.02.2016

Хрысціянскае сёння: у Вільнюсе прэзентавалі фільм пра першы абраз Езуса Міласэрнага21 лютага ў Вільнюсе ў кінатэатры «Форум Сінема Вінгіс» быў прэзентаваны фільм «Першы абраз Божай Міласэрнасці. Нячутая гісторыя невядомага шэдэўра», прысвечаны асобам і гісторыі, звязанымі з культам Божай Міласэрнасці.

На прэзентацыі фільма прысутнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які распавёў Сatholic.by больш падрабязна пра гэты мастацкі праект, пра ўзнікненне і рэалізацыю ідэі, рэжысёра і некаторыя моманты кінастужкі.

Распачынаючы працу над гэтым фільмам, яго стваральнікі атрымалі благаслаўленне ад Папы Францішка. Падрыхтоўка праекта заняла каля года. 

26.02.2016

Грэка-каталіцкая моладзь запрашае на малітоўнае чуванне – 27 лютага 2016 г.Суботні вечар перад Надзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.

 

Моладзь грэка-каталіцкіх парафій горада Мінска запрашае ўсіх, хто жадае, (асабліва хрысціянскую моладзь), далучыцца да супольнай малітвы, якая пройдзе ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, што на зав. Снежным д. 7. (ст. метро “Маладзёжная”).

 

Субота, 27 лютага 2016 г. у 19:00 гадз.

-          Вячэрня са Старазапаветнымі чытаннямі (парэміі)

-          ліцця (благальныя малітвы)

-          пакланенне св. Крыжу Гасподняму

-          Вялікапосная катэхеза

26.02.2016

«Няспынная малітва за Беларусь» — сведчанне грэка-католікаВясной 2015 года пачалася кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь». Вернікі розных канфесій паступова далучаліся да малітвы, абіраючы свае малітоўныя 60 хвілін за Радзіму.

Малітва працягваецца ўжо больш за паўгода, і яе ўдзельнікі ў асноўным мужна трываюць у ёй, нават калі іх час выпадае на чатыры раніцы. Але ці так усё лёгка, ці сапраўды атрымліваецца не забыцца пра гэты час, ці няма знешніх або ўнутраных перашкод?

Часам некаторыя людзі адмаўляюцца ад малітвы, і на іх месца знаходзяцца новыя ахвотнікі.

У падтрымку і дзеля заахвочвання новых удзельнікаў гэтай ініцыятывы прапануем знаёмства з некаторымі людзьмі, якія трываюць у гэтым адказным абавязку.

 

Наступная асоба — Арцём Сітнікаў.

15.02.2016

“Мужна працягваць малітву аб добрых пладах сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла – праз заступніцтва Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода”1. У пятніцу, 12 лютага 2016 г., у Міжнародным аэрапорце ў Гаване (Куба) прайшла двухгадзінная сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая стала першай у гісторыі сустрэчай Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха.

 

Як вядома, на працягу мінулых дзесяцігоддзяў (ад ІІ-га Ватыканскага Сабору), Рымскія папы шмат разоў сустракаліся з патрыярхамі памесных праваслаўных Цэркваў. На гэты шлях хрысціянскага братэрства ўвайшоў у Гаване і Маскоўскі Патрыярхат Рускай Праваслаўнай Царквы. (Варта нагадаць, што ў мінулым першаіерарх Рускай (Кіеўскай) Царквы – мітрапаліт Ісідар, які меў прызначаную рэзідэнцыю ў Маскве, сустракаўся з першаіерархам Рымскай Царквы – папам Яўгенам IV у 1438–1439 гг. у Ферары, дзе пачаўся Ферара-Фларэнтыйскі Сабор - XVII Усяленскі).

11.02.2016

Пошук новых звесткак аб Скарыне вядзецца ў ВатыканеНовыя падрабязнасці аб жыцці Францішка Скарыны спрабуе знайсці сярод ватыканскіх архіўных дакументаў гісторык і мовазнаўца Алесь Жлутка. На працягу некалькіх дзён ён працаваў ў Ватыканскім сакрэтным архіве, каб пацвердзіць версію аб магчымай прысутнасці беларускага першадрукара на V Латэранскім Саборы, які праходзіў у 1512-1514 гг.

 

У каментары для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, Алесь Жлутка распавёў, што падобная гіпотэза належыць “маладому, але вядомаму перакладчыку і пісьменніку” Антону Францішку Брылю. Ён звярнуў увагу на існаванне дакументу, у якім цырымонімайстар папы Юлія ІІ кажа аб прысутнасці на Саборы пасольства караля Даніі Ханса, у сладзе якога мог быць і Скарына. Гаворка ідзе пра 1512 г.

10.02.2016
Айцец Тамаш Падзява – сапраўдны сведка веры

Касцёл у Беларусі ўспамінае айца Тамаша Падзяву – 110-гадовы юбілей з дня нараджэння святара адзначаецца менавіта ў лютым 2016 г. Тэолаг, таленавіты пастыр, аскет, чалавек моцнай веры – так пішуць аб айцы-марыяніне на старонках часопісаў, але нават самымі добрымі словамі нельга абагульніць тую спадчыну, якую пакінуў ён пасля сябе. 

 

Усе хто сустракаўся з ім асабіста, успамінае архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, заставаліся ў поўным захапленні. Сціплы і аскетычны чалавек меў заўсёды з сабой неацэннае багацце – кнігі на роднай мове і вялікую любоў да ўсходнеславянскай, у тым ліку беларускай, культуры, дзе б не давялося несці служэнне. 

10.02.2016

Місіянеры міласэрнасці – адмысловыя пасланнікі Папы10 лютага 2016 г., у Папяльцовую сераду, у ватыканскай базыліцы св. Пятра пройдзе адмысловы абрад, падчас якога Папа Францішак разашле па ўсім свеце Місіянераў міласэрнасці. Ініцыятыва, якая зыходзіць ад самаго Францішка, звязана са Святым Годам Міласэрнасці, які праходзіць у Каталіцкай Царкве. 

 

Місіянеры міласэрнасці – гэта святары з розных дыяцэзій у свеце. Папа даручыў ім быць прывілеяванымі сведкамі і абвяшчальнікамі Святога Года, часу сустрэчы з Божай міласэрнасцю. Яны павінны быць асобамі сціплымі і мудрымі, гатовымі да “вялікага прабачэння” адносна тых, хто наблізіцца да споведзі.

8.02.2016

Камень з Друі стаўся краевугольным для беларускай царквы ў ЛонданеУ Лондане 7 лютага адбылося асвячэння краевугольнага каменю грэка-каталіцкай царквы святога Кірыла Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа, перадае карэспандэнт Krynica.info.

 

Сімвалічна, што камень быў прывезены і закладзены ў падмуркі будучай святыні з беларускай Друі – з касцёла Святой Тройцы, у марыянскім кляштары пры якім у першай палове ХХ стагоддзя пачыналася служэнне шматлікіх рэлігійных дзеячоў, якое дасягнула сваёго плёну за мяжой.

 

Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніа Меніні і кіраўнік Украінскай каталіцкай епархіі Святой Сям’і ў Лондане Глеб Ланчына, а таксама іншыя святары, якія служаць у Англіі.

7.02.2016

І ТЫДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2016 г.У парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Вялікі Пост – духовая падрыхтоўка да Пасхі Гасподняй пачынаецца ў панядзелак – 8 лютага 2016 г.

 

Першы тудзень характэрызуецца вячэрняй малітвай, на якой чытаецца Вялікі пакаянны канон Пачэснага Андрэя Крыцкага - з зямнымі паклонамі.

У пятніцу служыцца Літургія раней асвячаных Дароў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.