Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


31.03.2016

Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць форум аб міласэрнасціАпостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць канферэнцыю, прысвечаную буле папы Францішка “Misericordiae Vultus”, якой быў абвешчаны Год Міласэрнасці. Двухдзённы форум пачаўся ў Рыме 31 сакавіка 2016 г. У першую чаргу, ён адрасаваны святарам, законнікам і законніцам, навучэнцам тэалагічных факультэтаў, душпастырскім супрацоўнікам і свецкім вернікам, якія прымаюць актыўны удзел у парафіяльным жыцці, сказаў Ватыканскаму радыё кс. Кшыштаф Ныкель, рэгент Пэнітэнцыярыі.

 

Падчас канферэнцыі падкрэслівалася, што міласэрнасць “гэта рака, якая спрадвеку і няспынна арашае ўсё поле Касцёла, а праз яго, увесь свет”. Галоўнае пасланне булы ў тым, што міласэрнасць – гэта сэрца Евангелля. Менавіта таму Касцёл павінен несці яе людзям, нагадаў святар.

30.03.2016

Напярэдадні свята Божай МіласэрнасціФранцішак: “Імя Бога – Міласэрнасць”.

 

У кнізе “Імя Бога – Міласэрнасць” Папа рымскі Францішак у простых і непасрэдных словах звяртаецца да кожнага чалавека, будуючы з ім асабісты, братэрскі дыялог.

 

На кожнай старонцы гэтай кнігі адчуваецца яго прагненне дайсці да ўсіх. Папа з любоўю адносіцца да людзей, якія дазналі крыўды і адвярнуліся ад Царквы, разарвалі сувязь з Богам. Таксама, нагадвае, што кожны, нават Папа, мае патрэбу ў Божай Міласэрнасці, таму што з’яўляецца грэшнікам. Ніхто не можа устанавіць межаў Міласэрнасці Бога, які прабачае.

 

Састарэлі і сцёрліся сёння такія словы, як узаемнае паразуменне, спачуванне і міласэрнасць. Спрабуе асвяжыць іх Папа Францішак.

27.03.2016

Відэавіншаванне з Вялікаднем Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея ГаекаПасха Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста.

 

Святая Царква вяла нас праз вечар Вялікага Чацвярга, Вялікую Пятніцу і Пасхальную Ноч да светлага Уваскрасення Гасподняга. Вялікую Пятніцу ў гэтым годзе грэка-католікі спалучалі і Дабравешчанне і вечар пахавання Госпада нашага Ісуса Хрыста.

 

Пасха дае нам дар міру, прымірэння, веры, надзеі, любові.

25.03.2016

25 сакавіка 2016 году: Дабравешчанне Багародзіцы і Вялікая Пятніца Пакутаў ХрыстовыхГрэка-католікі традыцыйна моляцца за Беларусь

 

У гэтым годзе ўрачысты ўспамін Хрыстовых пакутаў і смерці ў Вялікую Пятніцу супадае ў календары са святкаваннем Дабравешчання Багародзіцы. (У візантыйскай літургічнай традыцыі ў такім выпадку свята Дабравешчання не пераносіцца).

 

Яго Святасць Папа Францішак напісаў у буле Misericordiae Vultus, што Багародзіца, якая праз ”найвышэйшы акт прабачэння таго, хто Хрыста ўкрыжаваў, паказвае нам, як далёка можа сягаць Божая Міласэрнасць. Дзева Марыя пацвярджае, што міласэрнасць Божага Сына не ведае межаў і даходзіць да ўсіх без выключэння”.

24.03.2016

Дні Пакутаў Хрыстовых  і Пасха Гасподняя 2016 г.Расклад грэка-каталіцкіх пасхальных службаў у Мінску

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: 
вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 24.03.2016
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых
Споведзь

ДАБРАВЕШЧАННЕ БАГАРОДЗІЦЫ - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 25.03.2016
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – ніжні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Яна Залатавуснага

Вынос Плашчаніцы і Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга, Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 26.03.2016
гадз. 
10.00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. Асвячэнне велікодных страваў

23.03.2016
Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Гасподняй 2016 годуПасхальныя святкаванні сёлета з’яўляюцца асаблівымі для Царквы Хрыстовай. Яны праходзяць у рамках Году Божай Міласэрнасці, які быў абвешчаны Святым Айцом Францішкам. Як адзначаў ягоны папярэднік святы папа Ян Павел ІІ, «Пасхальны містэрыум гэта найвышэйшая кропка… у якой міласэрнасць становіцца рэальнасцю». Смерць і ўваскрасенне Ісуса Хрыста з’яўляюцца найвышэйшымі з магчымых праяваў Божай Міласэрнасці, выяўленай да чалавека.

Любоў Божая, якая праявілася ў тым, што Ён не пашкадаваў свайго Сына для збаўлення людзей, дазваляе чалавеку паверыць у прысутнасць любові ў свеце, паверыць у яе магутнасць. Паверыць у міласэрнасць і адкрыць глыбокі, праўдзівы сэнс любові,міласэрнасці і салідарнасці ў адносінах між людзьмі, між народамі, між Цэрквамі.

У гэтай пасхальнай перспектыве Божай Міласэрнасці беларускія грэка-католікі далучаюцца да словаў Дэкларацыі, якую ў лютым падпісалі ў Гаване Папа Францішак і Патрыярх Кірыл: «Прыносім падзяку славімаму ў Тройцы Богу за гэтую сустрэчу». Абдымкі высокіх першаіерархаў – гэта каштоўны знак сапраўднага братэрства ў Хрысце.

21.03.2016

Напярэдадні Вербнай нядзелі дзеткі з прытулку адведалі грэка-каталіцкі Цэнтр Праведнага Язэпа ў Мінску19 сакавіка 2016 г., у Лазараву суботу грэка-каталіцкі Цэнтр Праведнага Язэпа адведалі дзеткі з сацыяльнага прытулку.

У гэты дзень Царква ўзгадвае цуд Ісуса Хрыста, які ўваскрасіў аднаго добрага чалавека, Лазара. Дзеці, якія ўжо з самага дзяцінства згубілі свае сем'і, атрымалі глыбокія псіхалагічныя траўмы, адчулі сваю непатрэбнасць для самых блізкіх людзей, расчараваліся ў людзях... , ці змогуць яны паверыць у Любоў і ўваскрэснуць для Бога?

16.03.2016

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых  і Пасха Гасподняя 2016 г.Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

Парафія Праведнага Язэпа 
і Парафія святога Міколы Цудатворцы

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: 
вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК – 21.03.2016
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
Духоўнае настаўленне, Споведзь

ВЯЛІКІ АЎТОРАК – 22.03.2016
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
Духоўнае настаўленне, Споведзь

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА – 23.03.2016 
гадз. 17:30 – Споведзь
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
Міраванне

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 24.03.2016
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых
Споведзь

Дабравешчанне Багародзіцы - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 25.03.2016
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Яна Залатавуснага

Вынос Плашчаніцы і працэсія
Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга, 
Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 26.03.2016
гадз. 
10.00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў

15.03.2016

“Міласэрнасць - Імя Бога”Дзень велікапоснай адновы святароў БГКЦ


У панядзелак, 14 сакавіка 2016 г., у Душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, прайшоў дзень велікапоснай духовай адновы святароў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія нясуць пастырскае служэнне ў Беларусі.

 

Гэта быў таксама Дзень малітвы за Святога Айца Францішка – з нагоды трэцяй гадавіны ягонага выбару на Пасад святога Пятра.

14.03.2016
13 сакавіка — гадавіна абрання Папы Рымскага ФранцішкаСёлета прыпадае трэцяя гадавіна з моманту абрання Папам Рымскім аргенцінскага кардынала Хорхе Марыо Берголіо. Тры гады пантыфікату — час хоць і кароткі, але ў выпадку з Папам Францішкам дастаткова прадуктыўны. За тры гады быў праведзены шэраг рэформ і змен як у вялікім, так і ў малым. Прыгадаем некаторыя факты з пантыфікату Папы.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.