Вернікі парафіі Праведнага Язэпа адсвяткавалі Пяцідзесятніцу
У нядзелю, 15 мая 2016 г. у парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ўрачыста святкавалі адно з самых старажытных і самых важных царкоўных святаў — Пяцідзесятніцу. Вядома, што на радаснае свята Зыходу Святога Духа храм упрыгожваецца зелянінай. Але сутнасць свята не ў прыгажосці і атмасферы ўбранства, але ў тым, што Госпад паслаў Духа Святога сваім верным, каб тыя не засталіся самі.
Пяцідзясяты дзень пасля Пасхі святкавалі яшчэ ў Старым Запавеце. Сэнс таго свята — падзяка Богу за атрыманыя дары. Але менавіта тады, калі ў дзень Пяцідзесятніцы вогненыя языкі сышлі на апосталаў і Дзеву Марыю, нарадзілася Царква Хрыстова. Евангелле сканчваецца на ўзыходзе Хрыста на неба, а жыццё Царквы пачынаецца з Зыходу Духа Святога.