Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


1.07.2016
Святы Айцец Францішак скіраваў ліст да свайго надзвычайнага пасланніка на ўрачыстасці ў Будславе кардынала Крыстафа ШонбарнаПапа Францішак скіраваў ліст да кардынала Крыстафа Шонбарна, арцыбіскупа Мітрапаліта Венскага — свайго надзвычайнага пасланніка на ўрачыстасці ў Будславе 1-2 ліпеня 2016 г.

«Мітрапалітальны Мінска-Магілёўскі Касцёл лацінскага абраду, які наш Папярэднік, святы Ян Павел ІІ, заснаваў у 1991 годзе для забеспячэння духоўных патрэбаў вернікаў гэтага рэгіёна, з удзячнасцю святкуе 25-ю гадавіну свайго існавання. Для дастойнага брата Тадэвуша Кандрусевіча, руплівага біскупа вернікаў усіх касцёльных супольнасцяў архідыяцэзіі, згаданая падзея з’яўляецца перадусім духоўным падарожжам, якое супала з Надзвычайным Юбілеем Міласэрнасці і якое трэба глыбока перажыць, верна ідучы за голасам Пана. На працягу гэтага часу было зроблена вельмі многае, не толькі ў мітрапалітальным Касцёле, але і ва ўсёй краіне для таго, каб усе маглі славіць Божую веліч, а таксама атрымаць  стымул для аднаўлення жыцця, аддана ідучы за святлом Хрыста.
1.07.2016

Папскі пасланнік на ўрачыстасці ў Будславе — кардынал Крыстаф Шонбарн OP — прыбыў у Мінск30 чэрвеня вечарам у міжнародным аэрапорце «Мінск-2» прызямліўся самалёт, на борце якога быў арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн OP. Іерарх прызначаны Папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня. 

У Будславе кардынал Крыстаф Шонбарн OP разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прыме ўдзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў цэнтральнай святой Імшы 2 ліпеня, падчас якой прамовіць гамілію.

30.06.2016

«У Будславе мы нясём знак радасці Евангелля і духоўнай перамогі»Пра ўдзел грэка-католікаў ва ўрачыстасцях Маці Божай Будслаўскай і атрыманне з Вены рэліквіі святамучаніка Язафата распавёў рэдакцыі Catholic.by Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.


— Чым для беларускіх грэка-католікаў і Вас асабіста з'яўляецца ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай? 

— Для нас, беларускіх грэка-католікаў, штогадовае свята ў Будславе — гэта ўшанаванне абраза Багародзіцы, які быў перададзены мінскаму ваяводу Папам Кліментам VIII, тым самым Папам Рымскім, у час пантыфікату якога была падпісаная царкоўная Берасцейская унія ў 1596 г.

Сёлета спаўняецца 420 гадоў з той духоўнай падзеі. Гэта дадатковая нагода для ўдзячнасці Богу і Багародзіцы.

У гэтым годзе, зразумела, мы цешымся разам з братамі рыма-католікамі з нагоды аднаўлення царкоўных рыма-каталіцкіх структур і заснавання 25 гадоў таму Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Асабліва віншуем са святам высокадастойнага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

26.06.2016

Сустрэча Святога Айца з армянскімі каталіцкімі біскупаміПершым пунктам трэцяга дня візіту папы Францішка ў Арменію, які праходзіць пад дэвізам: “Візіт у першую хрысціянскую краіну”, 26 чэрвеня 2016 г. была сустрэча ў Эчміядзінскім палацы з армянскімі каталіцкімі біскупамі. На сустрэчы было прысутных 14 епіскапаў. Святы Айцец асабіста паразмаўляў з кожным іерархам, як таксама з некаторымі святарамі, якія працуюць у краіне.

 

Католікі складаюць больш за 9 працэнтаў усіх жыхароў Арменіі. Паводле статыстык іх амаль 280 тыс. Душпастырскую паслугу для іх выковае 3-ы біскупы і 27-м святароў. Да прыняцця сакраманту святарства падрыхтоўваецца 6-ць клерыкаў.

26.06.2016
Сабор на Крыце ўхваліў тэксты па аўтаноміі і дыяспарыСабор Праваслаўных Цэркваў, які праходзіць на Крыце пад кіраўніцтвам Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, ухваліў два тэксты — па аўтаноміі і спосабах яе абвяшчэння і па праваслаўнай дыяспары. Пра гэта паведаміў архіепіскап Тэлміскі Іоў, прадстаўнік Патрыярха Канстанцінопальскага ва Усеправаслаўным сакратарыяце.
22.06.2016

XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 12-16 ліпеня 2016Дэвіз ХХІІ пілігрымкі:

 

Веру ў адзіную Царкву, 1596 - 2016

 

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

19.06.2016
Яго Святасць Папа Францішак заклікаў маліцца за Усеправаслаўны СаборМаліцца ў інтэнцыі Усеправаслаўнага Сабору, заклікаў папа Францішак пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 19 чэрвеня 2016 г. у Ватыкане. “Сёння, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа па юліянскім календары, якога прытрымліваецца Праваслаўная Царква, цэлебрацыяй Боскай Літургіі, на Крыце пачаўся Усеправаслаўны Сабор. Злучымся ў малітве за нашых братоў праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам сабраным на Саборы”, - сказаў Папа.
17.06.2016

Спадчына святых Кірыла і Мятода – падмурак грэка-каталіцкага душпастырстваУ грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі духовая спадчына Апосталаў Славянаў – святых Роўнаапостальных Кірыла і Мятода з’яўляецца каштоўнай крыніцай натхнення ў розных душпастырскіх праграмах. Так было і ў першай палове 2016 г.

 

Беларускія грэка-каталіцкія святары, семінарысты ды прадстаўнікі вернікаў удзельнічалі ў кірыла-мятодыеўскіх багаслоўска-пастырскіх кансультацыях і святкаваннях у розных краінах Еўропы: у Празе, Вільні, Кастамлотах, Варшаве, Любліне, Вене, Падуі, Рыме, Бары (Італія).

 

У гэтым годзе беларускія грэка-католікі звяртаюць увагу на асаблівы працяг традыцыі святых Кірыла і Мятода, якім была выдавецкая дзейнасць беларускага першадрукара – Францішка Скарыны.

16.06.2016
Праграма ўрачыстасцяў у Будславе 1-2 ліпеня 2016 г.Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаны 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
4.06.2016
“Міласэрны Хрыстос Чалавекалюбец яднае святароў і вернікаў”У мінулыя дні святары і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ўключыліся ў сумеснае з рыма-католікамі святкаванне ўрачыстасці Божага Цела ды ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

 

Як вядома, 10 дзён пасля ўрачыстасці Зыходу Святога Духа (Пяцідзесятніцы) ў каляндары лацінскага абраду прыпадае ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела) – у гэтым годзе гэта быў чацьвер 26 траўня.

 

У гэты дзень у Гродне заканчваўся Нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс прысвячаны Божай Міласэрнасці. Вечарам ў рыма-каталіцкім катэдральным саборы спецыяльны папскі пасланнік – кардынал Зянон Грахалеўскі ўзначаліў св. Імшу, пасля якой працэсія са Святымі Дарамі прайшла па вуліцах гораду да францішканскага касцёла за Нёманам.

У працэсіі Божага Цела ў Гродне 26 траўня 2016 г., побач рыма-каталіцкіх біскупаў, духавенства і вернікаў, побач архімандрыта Сяргея (Гаека) удзельнічалі прадстаўнікі грэка-каталіцкага духавенства Заходняга дэканата (а. Андрэй Крот з Гродна, а. Андрэй Буйніч з Ліды, дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў), якія разам з вернікамі адмыслова прыбылі ў паломніцтве ў Гродна.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.