Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


1.10.2016
Кастрычнік 2016 – “Месяц малітвы за Беларусь”У царкоўным каляндары Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы 1 кастрычніка прыпадае свята Пакрова Багародзіцы. У гэты дзень грэка-католікі Беларусі пачалі “Месяц малітвы за Беларусь”.

 

На пачатак гэтай малітоўнай ініцыятывы ў Мінску, у парафіях Праведнага Язэпа і св. Міколы Цудатворцы а так сама ў парафіі Святога Духа адмысловыя Службы з малітвай за Беларусь прайшлі ўжо ў пятніцу 30 верасня ўвечары.

30.09.2016

Выстаўка беларускіх ікон, якія экспанаваліся ў музеях Ватыкана, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстаўка «Свет нябесны на зямлі», у якой экспануюцца каталіцкія, праваслаўныя і ўніяцкія іконы, а таксама алтарныя карціны, мастацкае ткацтва і прадметы літургіі XVII-XXI стст.

Асаблівасць выстаўкі ў тым, што ў яе склад увайшла большая частка ікон, якія экспанаваліся ў музеях Ватыкана з 18 мая па 25 ліпеня 2016 г. Міжнародны выставачны праект стаў буйнейшай падзеяй ў гісторыі беларускай культуры.

20.09.2016

Дні малітвы за мір 18-20 верасня 2016Мінскія грэка-каталіцкія парафіі ўключыліся ў агульнацаркоўную эстафету 

 

Сусветны дзень малітвы за мір сабраў 18 верасня 2016 г. на трохдзённую сустрэчу ў Асізі каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры, якія прыбылі на запрашэнне Папы Францішка.

 

У духу сулучнасці з Яго Святасцю Францішкам малітвы за мір прайшлі ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі ў нядзелю 18 верасня 2016 г.

 

У тую ж нядзелю - 18 верасня ў Мінску, у парафіі Святога Духа, Боскую Літургію за мір ў свеце сасдыжылі архімандрыт Сяргей (Гаек), дэкан Цэнтральнага дэканата а. Андрэй Абламейка і канцлер курыіі Апостальскага візітатара БГКЦ а. Яўген Усошын.

15.09.2016

Паніхіда за памерлага Юрыя Хадыку пройдзе ў Мінску 16 верасня 201611 верасня 2016 г. у Дэнверы (ЗША) адышоў у вечнасць святой памяці Юры Хадыка -  вернік мінскай парафіі Праведнага Язэпа (ад самага пачатку адраджэння парафіі), доктар фізыка-матэматычных навук (1976), прафесар (1976), даследчык гісторыі беларускага мастацтва (асабліва ўніяцкага іканапісу).

 

Развітанне з памерлым і царкоўнае адпяванне паводле ўніяцкага абраду адбудзецца ў ЗША.

 

У пятніцу, 16 верасня 2016 г. а 19:00 гадз., у капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6; метро “Аўтазаводская”) будзе адслужаная заўпакойная Літургія з паніхідай за супакой душы спачылага Юрыя Хадыкі.

2.09.2016

Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з Уладзімірам МакеемМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. 

 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.

 

Паводле mfa.gov.by (MV), Catholic.byФота mfa.gov.by

21.08.2016

"Для духоўнага і культурнага развіцця чалавеку неабходнае Слова Божае на роднай мове"У Полацку два грэка-каталіцкія дыяканы былі пастаўленыя ў святары.


У Полацку, у грэка-каталіцкім храме Вялебнай Параскевы Полацкай, у нядзелю 21 жніўня 2016 г. святары і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прымалі высокага госця – Дастойнага Уладыку Ніла (Лушчака), дапаможнага біскупа Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі, у якой асабліва жывая традыцыя місіі святых Кірыла і Мятода.

 

Уладыка ўдзельнічаў у багаслужэнні, у рамках якога вернікі дзякавалі Богу за місійны подзвіг святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода і ўзгадвалі "евангелізацыйны" подзвіг Палаччаніна - Францішка Скарыны. На святочную Боскую Літургію прыехалі таксама вернікі з Івацэвічаў, Брэста, Мінска і Віцебска.

20.08.2016

Аб еднасці і братэрскім супрацоўніцтве хрысціянаў маліўся перад Браслаўскай Іконай біскуп-пілігрым з ЗакарпаццяДастойны Уладыка Ніл (Лушчак), дапаможны біскуп Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі (Русінская грэка-каталіцкая Царква), прыбыў з Ужгороду на штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Браслаўскай Маці Божай.

 

У суботу, 20 жніўня 2016 г. увечары, ён сустрэўся з Біскупам Віцебскім Дастойным Уладыкам Алегам Буткевічам і разам з беларускімі грэка-каталіцкімі святарамі і вернікамі праспяваў Акафіст у гонар Найсвяцейшай Багародзіцы перад Яе цудадзейнай Браслаўскай Іконай.

20.08.2016
У Браславе і Полацку грэка-католікі працягваюць душпастырскую праграму “Веру ў адзіную Царкву”Веру ў адзіную Царкву” – дэвіз грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк 2016 – надаль актуальны і натхняе душпастырскія мерыпрыемствы грэка-каталіцкіх парафій. Пад тым жа дэвізам вернікі пілігрымуюць ў Браслаў і Полацк.

 

Маліцца перад Браслаўскай Іконай Багародзіцы, асабліва спяваць Акафіст – гэта вялікая ласка і радасць. Мы працягваем традыцую нашых прадзедаў (лепш сказаць праайцоў у веры), якія прасілі Багародзіцу аб дар моцнай веру ды вернасці Каталіцкай Царкве” – сказаў пілігрым Андрэй.

20.08.2016

Новы Апостальскі Нунцый пасля прылёту ў Беларусь: «Папа Рымскі сказаў, што спадзяецца, што знойдзецца час і магчымасць для візіту сюды»18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Самалёт з іерархам на борце прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» удзень.  


Прывітаць Апостальскага Нунцыя ў залу чакання прыбылі ўсе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на чале з яе Старшынёй Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 

«Я вельмі рады ступіць нарэшце на беларускую зямлю. Было вельмі цікава назіраць з самалёта, якая ж прыгожая краіна Беларусь! У многім яна нагадала мне пра Венгрыю — так шмат палёў таксама і ў маёй краіне, — сказаў прадстаўнік Папы. — На гэты момант я на 100 працэнтаў гатовы да працы на карысць Касцёла ў Беларусі, для вашай краіны і для людзей у ёй. Але гэта не толькі заданне — гэта яшчэ і радасць для мяне». 

13.08.2016

З'явілася беларускае выданне кнігі Папы Францішка “Імя Бога – Міласэрнасць”Кніга-інтэрв’ю Папы Францішка “Імя Бога – Міласэрнасць” (Il nome di Dio è Misericordia) з’явілася па-беларуску. 


Ініцыятарам выдання выступілі: Віцебская дыяцэзія – менавіта ёй Ватыканскае выдавецтва і італьянскае выдавецтва “Piemme” перадалі правы на беларускі пераклад, – Грэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата ў Полацку (адказны за выпуск а. Аляксандр Шаўцоў, рэдактар выдання а. Андрэй Буйніч) і Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Пераклаў кнігу з італьянскай мовы супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Аляксандр Панчанка. Кніга выйшла ў выдавецтве “Медысонт” у Мінску накладам 950 асобнікаў. 

 

Падтрамаў выданне кнігі-інтэрв’ю Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.