Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


19.10.2016

Яго Святасць Папа Рымскі Францішак атрымаў пераклад сваёй кнігі на беларускую мовуКніга Папы Францішка “Імя Бога – Міласэрнасць” вярнулася да самаго аўтара. Яе беларускую версію Пантыфіку перадалі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек, ініцыятары першага перакладу кнігі Святога Айца на беларускую мову. Гэта адбылося 19 кастрычніка 2016 г. у рамках агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа падпісаў два асобнікі кнігі. Адзін з іх будзе захоўвацца ў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а другі паедзе ў Беларусь. 

 

Думкі, разважанні, парады: кніга хоць і з’яўляецца адказам на 40 пытанняў, заданых Пантыфіку італьянскім журналістам Андрэа Тарньелі, але, вядома, гэта не проста інтэрв’ю і больш, чым размова паміж двума асобамі. Гэта – пасланне міласэрнасці ўсім, хто прагне яе.  

18.10.2016

Беларускі іерарх будзе дакладчыкам на ватыканскім форумеТэма душпастырства пакліканняў будзе абяркоўвацца ў Ватыкане. Ёй будзе прысвечана міжнародная канферэнцыя, якая 19-21 кастрычніка 2016 г. адбудзецца па ініцыятыве Кангрэгацыі па справах Духавенства. У форуме прымуць удзел каля 300 дэлегатаў з розных краін свету. З дакладам, прысвечаным задачам пастыраў адносна пакліканняў, удзельнікаў форума пазнаёміць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі.

 

Тэма канферэнцыі спасылаецца на маючы адбыцца ў кастрычніку 2018 г. Сінод Біскупа, які будзе прысвечаны пытанням моладзі, веры і распазнання паклікання, заўважыў сакратар Кангрэгацыі па справах Духавенства, арцыбіскуп Хорхэ Карлас Патрон Вонг.

15.10.2016

“Літургічныя і духовыя традыцыі – усходняя і заходняя – узбагачаюць духовае жыццё вернікаў”Віншавальнае Слова Старшыні Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі

14.10.2016
“Быць сведкамі Евангелля любові для кожнага чалавека”Пасланне Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды 420-годдзя падпісання Брэсцкай уніі
10.10.2016
У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве працягваецца малітоўная эстафета Малітвы за БеларусьІІ-гі тыдзень кастрычніка 2016 г. мае характар агульнацаркоўны.

У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях Мінска прыняты наступны графік:

ПАНЯДЗЕЛАК, 10.10.16 - Малітва за "Карытас" Беларусі і ўсе службы сацыяльнай дапамогі - царкоўныя і дзяржаўныя:
Прадстаўнікі духавенства Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы ўдзельнічаюць у св. Імшы, якую ў Бараўлянах узначальвае Апостальскі Нунцый Архібіскуп Габар Пінтэр, (храм у Бараўлянах - у 12:00 гадз.)


АЎТОРАК, 11.10.16 - Малітва моладзі за моладзь Беларусі: Экуменічная Вячэрня ў парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) - гадз. 19:00.


СЕРАДА, 12.10.16 - Малітва за ўстановы адукацыі, навукі і культуры: Акафіст і Боская Літургія ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны д. 7) - гадз. 18:15. 

10.10.2016

Мітрапаліт Кандрусевіч: «Касцёл у Беларусі зробіць усё магчымае, каб пасяджэнне РБКЕ у Мінску было арганізавана на найлепшым узроўні»8 кастрычніка ў Манака, дзе з 6 па 9 кастрычніка праходзіць пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ), было названа месца правядзення наступнага пасяджэння РБКЕ.

Сталіцай пленарнага пасяджэння РБКЕ быў абвешчаны Мінск, які прыме ў сябе каталіцкіх біскупаў Еўропы з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. Адразу пасля зацвярджэння беларускай сталіцы ў новай якасці Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў перад удзельнікамі пасяджэння РБКЕ.

9.10.2016

Сустрэча біскупаў Усходніх Каталіцкаіх Цэркваў Еўропы пройдзе у Фаціме20-23 кастрычніка 2016 г. у Фаціме (Партугалія) пройдзе чарговая, штогадовая сустрэча іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Галоўнай тэмай сустрэчы будзе абмеркаванне праблемаў неабходнай душпастырскай апекі над вернікамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія як мігранты (часцей за ўсё дзеля працы) знаходзяцца ў краінах, традыцыйна звязаных з Царквой (Касцёлам) лацінскага (рымскага) абраду. Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на сустрэчы іерархаў у Фаціме будзе прадстаўляць архімандрыт Сяргей (Гаек).

 

Кожны год сустрэчы іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE) прымае іншая Усходняя Каталіцкая Царква. У гэтым годзе сустрэча пройдзе ў Фаціме - пры падтрымцы Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Гэта дасць дадатковую нагоду абмеркаваць пытанні душпастырскай апекі над католікамі Усходніх Цэркваў, якія прыбылі як імігранты ў Партугалію, Іспанію, Італію і не маюць там поўных царкоўных структур (якія маюць усходнія католікі ў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі).

 

У Еўропе існуюць царкоўныя структуры Армяна-Каталіцкай Царквы, Мараніцкай Царквы ды Грэка-Каталіцкіх Цэркваў розных традыцый.

9.10.2016

Мінск абраны сталіцай пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы 2017 г.Наступнае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка пасля вечаровага галасавання біскупаў.

Мінск стане сталіцай Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы (ККБЕ) ужо ў другі раз. 14-16 чэрвеня 2007 г. у Мінску праходзіла 35-я сустрэча Генеральных сакратароў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міграцыя — выклік для Еўропы». 

2.10.2016

Новы Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам29 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам. 

Аб гэтым паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У сустрэчы прыняў удзел кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч).

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемаадносін паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Ватыканам.

Фота афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы, Catholic.by

1.10.2016

Яго Святасць Папа Францішак сустрэўся з Каталікосам Грузінскай Праваслаўнай Царквы Яго Святасцю Ільёй ІІПерад абліччам свету, які прагне міласэрнасці, адзінства і міру, Божы Провід жадае, каб сувязь, якая існуе паміж Грузінскай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкай Царквой, атрымала новы запал, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Ільёй ІІ. Сустрэча адбылася 30 верасня 2016 г. у Патрыяршым палацы ў Тбілісі.

 

Грузінская Праваслаўная Царква, “укаранёная на апостальскім вучэнні і прыкладзе апостала Андрэя", і Каталіцкая Царква, “заснаваная на мучаніцтве апостала Пятра”, атрымалі ласку аднавіць “прыгажосць апостальскага братэрства”, сказаў Францішак. “Пётр і Андрэй сапраўды былі братамі: Ісус заклікаў іх пакінуць рыбацкія сеткі і разам стаць “рыбакамі людзей”, - нагадаў Папа.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.