Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


4.04.2017

“Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага” Велікапосны роздум беларускага грэка-каталіцкага брата-лекара

 

Хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?” Ісус адказаў: 

Ні ён не зграшыў, ні бацькі ягоныя, але сталася гэта дзеля таго, каб выявіліся праз яго справы Божыя.” Ев. Яна 9, 2-3

 

Працуючы лекарам, кожны дзень дакранаюся да вялікай таямніцы людскога цярпення, вялікіх пакутаў хворых, іх сем’яў і блізкіх. Дакранаюся – бо напэўна не перажываю таго самага, што і яны, але толькі па меры сваіх чалавечых здольнасцяў спачуваю і спадарожнічаю. Нярэдка фізічны боль не такі моцны як тыя ўнутраныя пакуты чалавека, пазбаўленага былых здольнасцяў, пастаўленага ў прыніжанае становішча, залежнага ад іншых у найменшых рэчах.

Шмат пытаньняў “ЧАМУ”: чаму менавіта гэты чалавек, чаму такія цярпенні, чаму нельга дапамагчы, чаму Бог гэта дапусціў?

4.04.2017

Папа Францішак: чым ёсць для мяне крыж?Крыж не можна насіць толькі як сімвал рэлігійнай прыналежнасці або аздобу, трэба глядзець на яго як на знак “Бога, Які стаў грахом” дзеля нашага збаўлення, звярнуў увагу Папа 4 красавіка 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.


Звяртаючыся да сённяшняга Евангелля (Ян 8, 21-30), Святы Айцец адзначыў, што Езус тройчы папярэджваў фарысеяў, “памрэце ў граху вашым”, таму што яны мелі закрытае сэрца і не разумелі Божай таямніцы. Затым у дыялогу з імі, Езус сказаў: “Калі ўзнімеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я і што нічога не раблю ад сябе”. Гэта была спасылка на падзеі ў пустыні, калі людзі страцілі цярпенне і наракалі на Майсея і на Бога і калі Пан, пасля спасланай кары, загадаў зрабіць меднага змея і змясціць яго на жэрдзі.

31.03.2017

Экуменічную абшчыну Тэзэ ўпершыню наведае Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей25 красавіка пілігрымкай у французскую вёску Тэзэ завершыцца візіт Патрырха Барталамея ў Швейцарыю з нагоды 50-годдзя праваслаўнага цэнтра ў Шамбезі.

Пра гэта са спасылкай на грэчаскае інфармагенцтва «Рамфея» паведамляе Седміца.Ru.

25 красавіка ў 12.00 Канстанцінопальскі іерарх прыме ўдзел у экуменічнай малітве абшчыны Тэзэ ў царкве Прымірэння. Малітва пройдзе ў прысутнасці братоў абшчыны і прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій і моладзевых арганізацый. 

28.03.2017
1 красавіка 2017 г. - СУБОТА АКАФІСТУГімн “Акафіст” у гонар Багородзіцы

Гімн “Акафіст” у гонар Багородзіцы, сапраўдная перла патрыстычнай Багародзічнай паэзіі, які не без падставы называецца “напрыгажэйшым і настарэйшым гімнам усёй хрысціянскай літаратуры”. Ён на працягу стагоддзяў ажыўляў і фармаваў Багародзічную пабожнасць хрысціян візантыйскага Ўсходу.

Народжаны хутчэй у сэрцы Царквы, чым у розумах навукоўцаў, ён на самай справе не мае сваёй назвы. Імя яму дала Царква. Яна назвала яго проста “Акафіст” (па-грэцку akáthistos), што азначае “гімн, які спяваецца стоячы”, на знак пашаны да Ўцелаўлёнага Слова і ўдзячнасці Ягонай Маці Найсвятой Дзеве.
28.03.2017

V ТЫДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2017 г. у грэка-каталіцкіх парафіях г. МІНСКАПарафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы 

ў капліцы Душпастырскага Цэнтра св. Язэпа (вул.Арджанікідзе, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

29 сакавіка 2017 г., Серада
19:00 — Літургія раней асвячаных Дароў
30 сакавіка 2017 г., Чацвер
19:00 — Вялікі канон св. Андрэя Крыцкага з паклонамі
31 сакавіка 2017 г., Пятніца
19:00 — Літургія раней асвячаных Дароў

і Акафіст Найсвяцейшай Багародіцы

28.03.2017

Новыя дадзеныя абвяргаюць “чорную легенду” пра Папу Пія ХІІКаля дзвюх трацін з дзесяці тысяч рымскіх яўрэяў былі выратаваны дзякуючы непасрэднаму або ўскоснаму ўдзелу Пія ХІІ і Каталіцкага Касцёла. Такія дадзеныя былі агучаны падчас канферэнцыі на тэму “Пій ХІІ: канец “чорнай легенды”. Яна прайшла ў Рыме з нагоды 100­годдзя біскупскай сакры Папы Пія ХІІ (3.03.2017)), якому было вызначана кіраваць Касцёлам у гады Другой сусветнай вайны. 


Паводле новых навуковых даследаванняў, каля 4 тыс. рымскіх яўрэяў укрываліся ў 235 кляштарах італьянскай сталіцы, 160 – у Ватыкане і структурах з экстратэрытарыяльным статусам, а яшчэ 1,6 тыс. чалавек збавіліся дзякуючы Дэлегацыі дапамогі яўрэйскім мігрантам (DELASEM), якая таемна фінансавалася Каталіцкім Касцёлам. 

27.03.2017

Заява Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча — старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі — адносна падзей 25-26 сакавіка 2017 г.Аэрапорт г. Франкфурт-на-Майне,
26 сакавіка 2017 г.


Знаходзячыся ў аэрапорце Франкфурта, па дарозе са Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусь, з вялікай занепакоенасцю я ўспрыняў сітуацыю, якая ўзнікла у Мінску і іншых гарадах падчас учарашніх і сённяшніх падзей. 

Недахоп часу не дазваляе цалкам асэнсаваць становішча, якое ўзнікла, але яно нагадвае пра складанасць выклікаў, якія сёння паўсталі перад нашай Бацькаўшчынай. 

Гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, што ён заўсёды вылучаўся сваёй разважлівасцю і знаходзіў мірныя шляхі для вырашэння ўзнікаючых праблем.

27.03.2017

“Нястомна працягваць велікапосную салідарную малітву”Беларускія грэка-католікі працягваюць малітву за Бацькаўшчыну

 

Свята Дабравешчання – 25 сакавіка, беларускія грэка-католікі традыцыйна адзначаюць як Дзень малітвы за Бацькаўшчыну.

 

“Гэта свята Уцелаўлення Ісуса Хрыста, які увайшоў у гісторыю чалавецтва ў канкрэтны час ды ў канкрэтным месцы. Па Божаму Провіду Ён атрымаў сваю зямную Бацькаўшчыну. Для нас гэта выклік, каб маліцца за нашую Бацькаўшчыну - Беларусь, за ўсіх яе жыхароў” – паясняў (шмат гадоў таму) значэнне гэтага свята протапрэзбітар беларускіх грэка-католікаў а. Ян Матусевіч.

19.03.2017

Кожны тыдзень храм наведваюць толькі 8,1% беларусаўРэлігійныя ўстановы (царкву, малітоўны дам, мячэць, сінагогу, у залежнасці ад веравызнання) раз у тыдзень і часцей наведваюць усяго 8,1% беларусаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага даследавання “Сацыяльная база праграм трансфармацый у Беларусі”, праведзенага ў траўні-кастрычніку 2016 года Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.

 

«Яшчэ каля чвэрці (25,5%) бываюць там, як мінімум, кожны месяц ці крыху радзей, 22,7% — 1-3 разы на год (хутчэй за ўсё, «па вялікіх святах», г.зн., умоўна кажучы, на Вялікдзень і Раство)», гаворыцца ў даследаванні.

17.03.2017

Грэка-католікі Мінска ўрачыста святкуюць Нядзелю КрыжапаклоннуюУ візантыйскім царкоўным каляндары ІІІ-я нядзеля Вялікага посту носіць імя “Крыжапаклоннай”. 


Нядзеля Крыжапаклонная – гэта сярэдзіна Вялікага посту, паколькі прайшло тры тыдні і засталося тры, але гэта яшчэ і кульмінацыя духоўнага перажывання Вялікага посту. Наша візантыйская традыцыя дае нам магчымасць “вырвацца на вяршыню”, азірнуцца, убачыць той шлях, які мы прайшлі за тры тыдні і паразважаць над тым, як прайсці наступныя тры. Убачыць Крыжовую дарогу нашага Збавіцеля і сам Крыж Гасподні, пакланіцца Яму, але ў перспектыве Ўваскрасення і Славы Хрыста” (а. Андрэй Абламейка).

 

Расклад Службаў Нядзелі Крыжапаклоннай у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.