Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


20.04.2017

«Скарына пераклаў Біблію з чэшскай мовы»: 5 фактаў пра пераклады Бібліі, якія здзіўляюць (частка 2)Адкуль Біблія трапіла на Беларусь? Якую Біблію перакладаў Скарына? Чаму на Беларусі часцей за ўсё перапісвалі Евангеллі і Псалтыр? 

Cёння мы змяшчаем другую частку даклада бібліста і дактаранта Варшаўскага ўніверсітэта кс. Сяргея Сурыновіча ў мастацкай галерэі TUT.BY, дзе святар распавёў пра асаблівасці перакладаў Кнігі кніг.

Catholic.by выбраў ТОП-5 самых цікавых фактаў.

20.04.2017

«Біблія першых хрысціян — Септуагінта»: 5 фактаў пра Біблію і яе пераклады, якія здзіўляюцьНа якой мове чытаў Стары Запавет у сінагозе Хрыстус? Чаму на Беларусі часцей за ўсё перапісвалі Евангеллі і Псалтыр? З якой мовы перакладаў Біблію Скарына?

 У мастацкай галерэі TUT.BY прайшла адкрытая лекцыя бібліста і дактаранта Варшаўскага ўніверсітэта кс. Сяргея Сурыновіча, які распавёў пра асаблівасці перакладаў Бібліі.

16.04.2017

Віншаванне на Вялікдзень Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара ПінтэраДарагія браты і сёстры ў Беларусі,

Хрыстус, наша надзея, уваскрос; і няма ні ў кім іншым збаўлення (пар. Дз 4, 12). Гэтымі словамі з кнігі Дзеяў Апосталаў усіх вас ад шчырага сэрца віншую са святам Уваскрасення Пана.

Уваскрасенне Езуса становіцца для кожнага з нас крыніцай аздараўлення, надзеі і суцяшэння. Лек ад смерці сапраўды існуе. Хрыстус з’яўляецца дрэвам жыцця, якое зноў становіцца дасягальным для нас. 

Калі трымаемся Яго, то знаходзімся ў жыцці. Пасхальнае  віншаванне ўносіць новую перспектыву ў нашае існаванне, як людское, так і хрысціянскае: перспектыву, пазначаную не смерцю, а жыццём; не канфліктам, а супакоем; не індывідуальным эгаізмам, а салідарнасцю; не хлуснёй і падманам, а бляскам праўды, святла і чысціні. Вялікдзень будзе сапраўды добрым і плённым, калі наша грахоўнае жыццё накіруецца і навернецца да Бога. 

Аддаленасць і абыякавасць у адносінах да Бога з’яўляюцца трагічнымі хваробамі, якія руйнуюць нашую рэчаіснасць і ўсялякую надзею на будучыню. 

13.04.2017

"Дзякуй вам, што нястомна навучаеце нас любіць Бога, Царкву і Бацькаўшчыну"Грэка-каталіцкая моладзь павіншавала святароў.

Пачэсныя і Дарагія Айцы - грэка-каталіцкія святары!
Вялікі Чацвер - гэта святы дзень, калі Царква ўспамінае Тайную Вячэру нашага Госпада Ісуса Хрыста.

Вернікі ў гэты дзень моляцца за вас - святароў, дзякуючы Госпаду за вашае служэнне для народу Божага, асабліва для народу Божага ў Беларусі.
Вернікі віншуюць у гэтыя дні вас асабіста, але мы - прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі - хочам супольна павітаць вас, грэка-каталіцкіх святароў.

12.04.2017
РАСКЛАД ГРЭКА-КАТАЛІЦКІХ ПАСХАЛЬНЫХ СЛУЖБАЎ У МІНСКУДні Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя 2017 г.


Парафія Праведнага Язэпа 
і Парафія святога Міколы Цудатворцы

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: 
вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 13.04.2017
гадз. 18:30 – 
Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых
Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 14.04.2017
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)
гадз. 18:
30 – Вячэрня, Вынос Плашчаніцы і працэсія,
Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга, 
Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 15.04.2017
гадз. 10.00 –
 Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў

12.04.2017

Папа Францішак: на крыжы нараджаецца надзеяЛогіка Бога – гэта логіка зерня, якое памірае, каб даць новае жыццё, адзначыў Францішак 12 красавіка 2017 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. У сваёй катэхезе ён распавёў пра значэнне Хрыстовага крыжа, як месца нараджэння хрысціянскай надзеі. 

 

Каб прынесці ў свет новую надзею Езус стаў як пшанічнае зерне: пакінуў сваю нябесную хвалу, прыйшоў да людзей і дазволіў смерці раструшчыць сябе, як зерне дазваляе раструшчыць сябе ў зямлі. “Менавіта тут, у самай крайняй кропцы свайго прыніжэння – якая таксама з’яўляецца самай высокай кропкай любові – ўзышла надзея. Калі хтосьці з вас спытае мяне: “Як нараджаецца надзея?”, я адкажу: “На крыжы. Паглядзі на крыж, паглядзі на Укрыжаванага Хрыста і адтуль да цябе прыйдзе надзея, якая больш не знікне, якая будзе трываць аж да вечнага жыцця”, - заклікаў Папа.

11.04.2017

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да цывілізаванага вырашэння праблем вакол Дэкрэта №311 красавіка падчас прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў непакой адносна сітуацыі вакол Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ў Беларусі і заклікаў да цывілізаваных метадаў вырашэння гэтай праблемы.


Пра дэманстрацыі і наступствы публічных пратэстаў супраць дэкрэту пра так званых «дармаедаў» каталіцкі іерарх даведаўся падчас вяртання з ЗША, праглядаючы навіны ў інтэрнэце. «Мне стала горка за краіну і я вырашыў звярнуцца са сваім заклікам да ўсіх бакоў», — узгадаў Мітрапаліт. 

8.04.2017
Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя 2017 г.Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

Парафія Праведнага Язэпа 
і Парафія святога Міколы Цудатворцы

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: 
вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК – 10.04.2017
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
РЭКАЛЕКЦЫІ - Духоўнае настаўленне, Споведзь

ВЯЛІКІ АЎТОРАК – 11.04.2017
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
РЭКАЛЕКЦЫІ - Духоўнае настаўленне, Споведзь

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА – 12.04.2017 
гадз. 17:30 – Споведзь
гадз. 18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў
Міраванне

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – 13.04.2017
гадз. 18:30 – 
Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял. 
і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых
Споведзь

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА – 14.04.2017
СЛУЖБА ў ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ – верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)
гадз. 18:
30 – Вячэрня, Вынос Плашчаніцы і працэсія
Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга, 
Споведзь

ВЯЛІКАЯ СУБОТА – 15.04.2017
гадз. 10.00 –
 Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў
7.04.2017

УАПЦ(а) пацвердзіла намер да яднання з УГКЦ5 красавіка 2017 г. у Свята-Дзмітрыеўскай царкве Харкава прайшоў 27 сабор Харкаўска-Палтаўскай епархіі Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (УАПЦ абноўленай), у якім прынялі ўдзел 32 дэлегаты, у тым ліку 12 святароў і 20 свецкіх, а таксама першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы - Яго Блаславенства Святаслаў.

 

Першаіерарх УАПЦ (а) архібіскуп Ігар (Ісічанка) і вярхоўны архібіскуп Святаслаў (Шаўчук) распавялі пра працэс аб’яднання УАПЦ(а) з УГКЦ, паведамілі ў Харкаўска-Палтаўскай епархіі.

 

Дэлегаты звярнуліся да Папы Францішка з лістом, у якім пацвердзілі намер да атрымання адміністрацыйнага яднання і поўных зносінаў з УГКЦ.

5.04.2017

Створаны партал з віртуальнай рэканструкцыяй Крыжовага шляху ЗбаўцыПартал JerusCandle.com запусціў два віртуальных туры для тых, хто жадае, але пакуль не можа фізічна наведаць Святую Зямлю. Сайт прапануе прайсці крыжовым шляхам Хрыста і наведаць святыню Гробу Пана.

 

У Старым горадзе Іерусаліма захавалася Via Dоlorosa — «Шлях пакутаў» або «Крыжовы шлях». Менавіта тут Езус Хрыстус нёс крыж на Галготу.

Тысячы хрысціянаў ідуць гэтай дарогай, каб з новай моцай адчуць знаёмую праўду. Усяго на шляху 14 прыпынкаў, дзевяць з іх — на вуліцах Старога горада, а астатнія пяць — на тэрыторыі святыні Гробу Пана. 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.