Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


9.07.2017

Напярэдадні ХХІІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Грэка-каталіцкая пілігрымка - шлях хрысціянскага братэрства


Напярэдадні ХХІІІ пілігрымкі Віцебск – Полацк хочам узгадаць сведчанне пілігрыма, які гэты шлях прайшоў год таму.


Маім асноўным намерам удзелу ў 22-й грэка-каталіцкай пілігрымцы – было асэнсаванне ўсходняй каталіцкай традыцыі, аб якой я шмат чытаў, але ніколі не быў яе сведкам ці ўдзельнікам. З тэарэтычнага пункту гледжання пытанне аб уніі, якая б яднала багатыя і разнастайныя формы духоўунага досведу Захаду і Усходу, падаецца ідэальным. Тым больш, што гэтыя пошукі гармоніі мелі свой багаты плён у форме Берасцейскай Царкоўнай уніі, якой ужо 420 гадоў!

30.06.2017

Сірыйскі біскуп: Не варта спрыяць эміграцыі, ахвярам вайны трэба дапамагаць на месцыБіскуп каталіцкай Мараніцкай Царквы Антуан Шбейр распавёў у Кракаве пра патрэбы хрысціян на Блізкім Усходзе.

 

«Не забывайце пра нас. Калі хочаце дапамагчы Сірыі, дапамажыце нам адбудаваць школы, каб дзеці маглі там вучыцца. Перадусім размова пра адукацыю дзяцей і моладзі, бо адукаваная моладзь аддаляецца ад тэрарызму. У каталіцкія школы ходзяць і многія мусульманскія дзеці, дзеці многіх палітыкаў, якім патрэбная добрая адукацыя», — сказаў іерарх.

 

Уцекачам, якія ўжо знаходзяцца ў Еўропе, несумненна, патрэбна дапамога, аднак вельмі няправільна думаць, што варта спрыяць перасяленню мас людзей з іх родных краёў, падрэксліў на прэзентацыі кнігі «Эмігранты каля брамы» біскуп Латакіі.

30.06.2017

Грэка-каталіцкія Службы ў рамках урачыстасці ў Будславе 2017Традыцыйна, у праграме ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе праходзяць 2 Службы паводле грэка-каталіцкай трыдыцыі.


Гэта ў пятніцу - 30.06.2017, у 20:00 гадз. - Акафіст у гонар Багародзіцы (у выкананні грэка-каталіцкага  хору ПРАСФАРА) і ў суботу - 1.07.2017, у 02:00 гадз. - Боская Літургія.

 

Запрашаем да супольнай малітвы.

29.06.2017

ЯК ФРАНЦІШАК СКАРЫНА ШАНАВАЎ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛААкафіст святым апосталам Пятру і Паўлу

У “Малой падарожнай кніжцы” бачна, як Францішак Скарына, які вырас у старажытнай беларускай сталіцы, напоўненай культурай хрысціянскага Усходу, спалучыў у сваім жыцці і дзейнасці гэтую традыцыю з культурай хрысціянскага Захаду.

У Акафісце святым апосталам Пятру і Паўлу, знаходзім такія ўслаўленні апостала Пятра:

Радуйся, намесніча Божы, што дзеля Яго палюбіў духоўнае (ікас 7); Радуйся, Рыму слаўнага галава, што пакінуў там па сабе пастыра статку Хрыстовага (ікас 11).

А так Скарына піша пра апостала Паўла:

Радуйся ты, што ва ўсяхвальным Рыме разам з намеснікам Ісусавым прыняў мучэнне (Ікас 12).

29.06.2017

Экуменічны Дзень Бібліі прайшоў у ВіцебскуУ суботу, 24 чэрвеня 2017 г. у Віцебску прайшло экуменічнае святкаванне Дня Бібліі, яно было духовым працягам успаміну Францішка Скарыны і ягонай спадчыны.

 
У духу хрысціянскага братэрства арганізатарымі Дня Бібліі былі сумесна: Біблійнае Таварства ў Рэспубліцы Беларусь, Царква ЕХБ "Дом Евангелля", Царква ЕХБ "Надзея", грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстова і рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, якая аказала гасціну сустрэчы.


У праграме святкавання прашлі: прэзентацыя дзейнасці Біблійнага Таварыства, сумеснае служэнне-малітва падзякі за дар Божага Слова, а таксама канцэрт духоўнага спеву.


Такім чынам хрысціяне розных канфесіі - з нагоды 500годдзя выдання БІБЛІІ Францішкам Скарынам - хацелі даць сведчанне, што Біблія і сёння яднае ўсіх вучняў Хрыста. 

 

Арцём Калугін
28.06.2017

Папа Францішак прыняў прадстаўнікоў Канстантынопальскага ПатрыярхаФранцішак прыняў 27 чэрвеня 2017 г. афіцыйную дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхата. Яе ўзначальвае архіепіскап Ёў, адзін з кіраўнікоў Камісіі па дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

 

Пантыфік нагадаў, што апосталы Пётр і Павел служылі Хрысту па-рознаму, тым не менш, у сваёй разнастайнасці, яны сведчылі аб адной міласэрнай любові Бога Айца. Менавіта па гэтай прычыне, са старажытных часоў Касцёл на Усходзе і на Захадзе аб’ядноўвае святкаванне мучаніцтва Пятра і Паўла. А абмен дэлегацыямі паміж Касцёлам Рыма і Царквой Канстантынопаля ўзмацняе імкненне да поўнага аднаўлення зносін паміж католікамі і праваслаўнымі, сказаў Францішак, і нагадаў, што сёлета адзначаецца 50-годдзе візіту Паўла VI да Патрыярха Афінагора. У гэтым кантэксце Францішак узгадаў і свае сустрэчы з Патрыярхам Барталамеем І.

27.06.2017

«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай БіблііДа 500-годдзя беларускай Бібліі была прымеркавана выстаўка «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў» у галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску, адкрыццё якой адбылося 23 чэрвеня ў межах правядзення міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяі «Францішак Скарына і яго духоўная спадчына ўчора і сёння».

Гэтая выстаўка — плён працы мастакоў па матывах двух пленэраў імя Яна Хруцкага — «Полацк Францішка Скарыны» (2015) і «Полацк вачыма Францішка Скарыны» (2016), якія праводзіліся на базе грэка-каталіцкай парафіі Пакутніка Язафата ў Полацку. Арганізоўваў пленэры айцец Аляксандр Шаўцоў, пробашч гэтай парафіі.  

27.06.2017

У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка СкарыныПостаці Францішка Скарыны і яго духоўнай спадчыне была прысвечана міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і яго духоўная спадчына ўчора і сёння», якая прайшла 23 чэрвеня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава.  

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Беларусі. 

Канферэнцыя мела інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У яе працы прынялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама даследчыкі свецкіх адукацыйных устаноў з Італіі, Польшчы і Беларусі.

25.06.2017

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з БеларусіСвяты Айцец прывітаў пілігрымаў з Украіны і Беларусі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча. З адмысловым зваротам ён звярнуўся 25 ліпеня 2017 г. на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў.

 

“Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна далучаюся да Боскай Літургіі, якую вы неўзабаве будзеце цэлебраваць у базыліцы св. Пятра, просячы ў Пана для кожнага з вас аб мужнасці хрысціянскага сведчання і дары міру для дарагой украінскай зямлі”, - сказаў Пантыфік.

21.06.2017

Выстава да 500-годдзя друку беларускай Бібліі адкрыецца ў ВіцебскуУ галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску 23 чэрвеня адкрыецца выстава «Горад Францыска Скарыны вачыма мастакоў».


Гэта выстава па матывах пленэраў імя Яна Хруцкага, якая прысвечаная да 500-годдзя друку беларускай Бібліі. У галерыі будуць прадстаўлены карціны Віктара Жукава, Івана Іванова, Вячаслава Літвіна, Андрэя Міхайлава, Зміцер Мшара, Сяргея Чарціліна, Андрэя Піскуна, Аляксе Яўсеева.

Пачатак у 17 гадзін.
Адрас: г. Віцебск, вул. Чкалава, 5а.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.