Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


24.07.2017

Шлях малітвы і «добрага навучання» працягваеццаУдзельнікі ХХІII грэка-каталіцкай пілігрымкі асэнсоўваюць яе духовыя плады.


Да мэты пілігрымкі - у Полацк, у суботу - 15 ліпеня 2017 г. дайшло больш за 100 пілігрымаў. Шлях пілігрымкі, што пачаўся 11 ліпеня 2017 г. у Віцебску, праходзіў праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.

 

Дэвізам пілігрымкі былі словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению».

На паломніцкім шляху малітвы і «добрага навучання» пілігрымы карысталіся малітвамі з Малой падарожнай кніжкі Францішка Скарыны – у перакладзе на беларускую мову зробленым айцом Аляксандрам Надсанам.

22.07.2017

Мастацкі пленэр у Друі будзе прысвечаны спадчыне СкарыныЗ 22 па 30 ліпеня ў Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы пройдзе трэці міжнародны мастацкі пленэр. У ім прымаюць удзел 40 прафесійных мастакоў з Беларусі і замежжа.

 

Асноўная мэта пленэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва, будаўніцтва перспектываў мастоў, пошук агульнай гамы, дэталізацыя адценняў сугучча і сумоўя.

 

2017 год з’яўляецца асаблівым. Роўна 500 год таму беларусы атрымалі першую друкаваную кнігу. Гэта не быў пераклад філасофскіх вучэнняў Арыстоцеля, ці медычных трактатаў Ісхака ібн Хунайна. Гэта была кніга, што злучыла ў сабе і спрадвечную мудрасць, і ацаленне разам – Біблія! 

14.07.2017

Апостальскі Нунцый даслаў пілігрымам свае віншаванніУ чацвер, 13 ліпеня, у трэці дзень XXIII пілігрымкі, пілігрымы маліліся ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай ў Шуміліне.

 

Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек), які ўзгадаў, што ў той самы дзень удзельнікі беларускай пілігрымкі, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, моляцца ў Фаціме.

 

На пачатку Боскай Літургіі Архімандрыт Сяргей блаславіў падраснікі і апрануў у царкоўную вопратку двух кандыдатаў у духоўную семінарыю: Арцёма Калугіна з Віцебска і Ціграна-Мікалая Латышава з Мінска.

 

Паводле візантыйскага календара ў гэты дзень прыпадае таксама свята (Сабор) арханёла Гаўрыіла, таму ўдзельнікі пілігрымкі Віцебск-Полацк маліліся асабліва за Апостальскага Нунцыя, які носіць імя Гаўрыіл (вянг. Габор), і за ягонае служэнне ў Беларусі.

14.07.2017

polatsk170@gmail.com -  Словы падтрымкі, духоўнай салідарнасці з удзельнікамі ХХІІІ ПілігрымкіЗ Кастамлотаў:

Кастамлоты (над Бугам) вітаюць удзельнікаў ХХІІІ пілігрымкі Віцебск - Полацк, асабліва тых, хто ў мінулым месяцы чэрвені ўдзельнічаў у Пілігрымцы з Кастамлотаў да Пратуліна (на Падляшшы). Хай удзел у гэтай пілігрымцы будзе добрым умацаваннем веры і духа між-хрысціянскага дыялогу.

протаіерэй Збігнеў, пробашч унійнай парафіі ў Кастамлотах, разам з вернікамі - 12.07.2017

11.07.2017

Пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – ПолацкУ аўторак, 11 ліпеня 2017 г. раніцай пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў канцлер Грэка-каталіцкай курыі ў Мінску – протапрэзбітар Яўген Усошын.


На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. 


Сёлета пілігрымка праходзіць з 11 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». Паломніцкі шлях малітвы і «добрага навучання» з Віцебску ў Полацак пілігрымы пройдуць за 5 дзён — з аўторка да суботы.

 

Першага дня шлях з  Віцебска да Заронава пілігрымы праходзяць пад дэвізам “Праслаўляем Імя Ісуса”; асаблівай малітвай ў гэты дзень есць скарынаўскі “Акафіст Імю Ісусаваму”.

11.07.2017

Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў наведвае Украіну з пастырскім візітамПрэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў - кардынал Леанард Сандры, з 11 па 17 ліпеня 2017 г. будзе знаходзіцца з пастырскім візітам ва Украіне. Цэнтральнай часткай насычанай праграмы яго паездкі стане ўдзел ва ўрачыстасцях у санктуарыі Маці Божай у Зарваніцы, дзе штогод збіраюцца шматлікія паломнікі з ўсёй краіны. Кардынал наведвае санктуарый у суботу і нядзелю, 15- 16 ліпеня 2017 г.

 

11 ліпеня кардынал Леанард прыбудзе ў Кіеў і разам з Апостальскім нунцыем ва Украіне архібіскупам Клаудыё Гуджэроці і першаіерархам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўным архібіскупам Кіева-Галіцкім Святаславам (Шаўчуком) памоліцца на Майдане Незалежнасці і наведае музей Галадамору.

10.07.2017

Можна падтрымаць ХХІІІ грэка-каталіцкую пілігрымку Віцебск – ПолацкXXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацк праходзіць з 11 па 15 ліпеня 2017 г. Яе дэвізам ёсць словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению».

Паломніцкі шлях малітвы і «добрага навучання» з Віцебску ў Полацк пілігрымы праходзяць за 5 дзён — з аўторка да суботы.

 

На мінулых днях у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі прайшлі малітвы аб Божым блаславенні для паломнікаў.

10.07.2017
Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі змогуць пазнаёміцца з духоўнай спадчынай Францішка Скарыны і мітрапаліта Язэпа Вельяміна РуцкагаXXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак адбудзецца сёлета з 11 па 15 ліпеня. Яе дэвізам стануць словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». Паломніцкі шлях малітвы і «добрага навучання» з Віцебску ў Полацак пілігрымы пройдуць за 5 дзён — з аўторка да суботы.

 

Паводле праграмы ўвага пілігрымаў будзе накіраваная да духоўнай спадчыны беларускіх сведкаў веры. Побач Францішка Скарыны пілігрымы змогуць пазнаёміцца і з постаццю мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага, які шмат клапаціўся над справай «добрага навучання» на Беларускіх Землях. Сёлета адзначаецца 380-я гадавіна завяршэнныя зямнога жыцця мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага (+1637).

10.07.2017

Напярэдадні ХХІІІ грэка-каталіцкай пілігрымкіЯк Біблія паўплывала на маё жыццё


Нечакана запрасілі мне стаць удзельнікам ХХІІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Я пабачыў, што яе праграма задуманая, як час “добрага навучэння” – з нагоды 500-годдзя беларускай Бібліі. Я прыняў запрашэнне ды ў гэтым кантэксе хачу падзяліцца маім сведчаннем, як Біблія паўплывала на маё жыццё.


9.07.2017
XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 11-15 ліпеня 2017

“Людемъ посполитымъ к доброму научению”
1517 - 2017


Паломніцкі шлях малітвы і “добрага навучэння” - з Віцебска да Полацка - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.