Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


2.08.2017

У магілёўскай катэдры пройдзе святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава пройдзе святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

 

«Менавіта 6 жніўня 1517 года выйшаў у свет “Псалтыр” — першая друкаваная кніга са Святага Пісання на беларускай мове таго часу, — адзначае Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. — Для Скарыны першасным было не проста надрукаваць кнігу і стаць першадрукаром на нашых землях. Найбольш важным для яго было выданне менавіта Бібліі на мове, зразумелай звычайным людзям, каб Божае слова чыталі і каб — як казаў сам Скарына — “лекі для душы і для цела” адтуль бралі».

2.08.2017

Чырвоны касцёл запрашае на святкаванне 500-годдзя беларускай БіблііУрачыстае святкаванне 500-годдзя беларускай Бібліі адбудзецца 6 жніўня 2017 г. у 12:00 на скверы імя Эдварда Вайніловіча ля Чырвонага касцёла, пасля святой Імшы (у галоўным храме) ды Боскай Літургіі (у ніжнім храме), якія служацца ў 11:00 гадз.

 

Удзел у святкаванні возьмуць святары, навукоўцы, пісьменнікі і паэты, беларускія гурты.

1.08.2017

У Рыме прайшла Міжнародная Кансультацыя па духоўнай спадчыне Францыска СкарыныНапярэдадні 6 жніўня 2017 году, калі адзначаюцца 500-ыя ўгодкі перакладу і выдання беларускай Бібліі, у Рыме, у Генеральным Архіве Ордэна Марыянаў, прайшла другая сесія Міжнароднай Кансультацыі па духоўнай спадчыне Францыска Скарыны.

 

Першая сесія гэтай Кансультацыі адбылося 27 чэрвеня 2017 г. і была прысвечаная абмяркаванні вынікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Францыск Скарына і яго духоўная спадчына", што праходзіла ў Віцебску 23 чэрвеня 2017 г.

27.07.2017
Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцы: 4-5 жніўня 2017 г.Ушанаваць росіцкіх мучанікаў бл. Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча сёлета можна будзе 4-5 жніўня. Як заўсёды, летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і скончыцца святой Імшой 5 жніўня ў 12.00.
26.07.2017

Пілігрымка вельмі сымбалічнаяСьведчаньне ўдзельніка ХХІІІ пілігрымкі

 

Я першы раз удзельнічаў у грэка-каталіцкай пілігрымцы, папярэднім разам я быў у пілігрымцы рыма-каталіцкай. Гэтая пілігрымка была вельмі сымбалічная.

 

Па-першае, ушанаваньне Полацкіх пакутнікаў, якіх можна разглядаць як сымбаль нашай Уніяцкай Царквы.

Па-другое, 500-годзьдзе выданьня Бібліі Францыскам Скарынам.

Па-трэцяе, маршрут пралягаў па землях гістарычнай Полаччыны, адкуль пайшла нашая дзяржаўнасьць.

Па-чацьвёртае, грэка-каталіцкая пілігрымка стала сымбалям навяртаньня гэтай зямлі да Бога, бо яшчэ 23 гады таму па дарозе на Полацак ня было ніводнага храму, крыжу. А зараз яны ёсьць і іх становіцца ўсё больш.

26.07.2017
Архімандрыт Сяргей павіншаваў Протаархімандрыта Ордэна Базыльянаў з 400-годдземАпостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў Протаархімадрыта Ордэна Базыльянаў Генісія (Віомара) з нагоды 400-годдзя арганізацыі (цэнтралізацыі) Ордэна Базыльянаў, што адзначаецца 26 ліпеня 2017 г.
26.07.2017

400-годдзе Ордэна Базыльянаў400 год таму, у Нагародавічах на Навагрудскай Зямлі Вялікага Княства Літоўскага, кіеўскі з’яднаны мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі рэарганізаваў славянскае манаства, што дало пачатак Ордэну Базыльянаў.

 

На першай Капітуле, якую мітрапаліт Язэп склікаў у сваім радывым маёнтку ў Нагародавічах, 20-26 ліпеня 1617 г., адбылася рэформа і рэарганізацыя ўсходняга манаства ў Кіеўскай з’яднанай мітраполіі і заснаванне «Ордэна Св. Васіля Вялікага».

 

У 1617 г. з’яднаная (унійная) супольнасць манахаў, якія духова падтрымлівалі мітрапаліта Язэпа Руцкага і архімандрыта Язафата Кунцэвіча мела ўжо пяць манастыроў. Гэта былі: Вільня, Быцень, Жыровічы, Наваградак і Мінск, у якіх пражывала каля ста манахаў. Яны ажыццяўлялі першапачатковы план Язэпа Руцкога, працуючы над адраджэннем з’яднанай Царквы і над адукацыяй народа.

У Вільні, Наваградку і ў Мінску былі адкрыты школы для дзяцей, у Жыровічах адноўлена паломніцкае месца, а ў Быцені распачата духоўная школа для тых, хто паступае ў манастыр, у якой у тым годзе, пад кіраўніцтвам Айцоў Езуітаў, скончыла духоўнае навучанне першая група манахаў.

26.07.2017

Пілігрымка - шлях малітвы і «нечаканых сустрэчаў»Біскуп Алег Буткевіч сустрэў удзельнікаў ХХІII грэка-каталіцкай пілігрымкі.

 

У пятніцу, 14 ліпеня 2017 г., на паломніцкім шляху паміж Обалям і Гаранамі ўдзельнікаў пілігрымкі Віцебск – Полацк сустрэў рыма-каталіцкі Біскуп Віцебскі Уладыка Алег Буткевіч.

 

Шлях грэка-каталіцкай пілігрымкі праходзіць па тэрыторыі Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. У пэўныя дні паломнікі моляцца ў рыма-каталіцкіх храмах, што на шляху пілігрымкі, гасціну паломнікам аказваюць душпастыры і вернікі рыма-каталіцкіх парафій.

Таму сустрэча Біскупа Алега з паломнікамі была вялікай радасцю, тым больш вялікай, што нечаканай.

Яна ўмацавала пілігрымаў духова ды і ня толькі. Для падмацавання цела Уладыка Алег пачаставаў удзельнікаў пілігрымкі бананамі.

25.07.2017

У гонар Скарыны: у друйскай парафіі распачаў працу мастацкі пленэрУрачыстае адкрыццё трэцяга міжнароднага мастацкага плэнера, які ў гэтым годзе прысвечаны 500-годдзю перакладу «Бібліі» Францішкам Скарынам, адбылося 23 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.

 

Святую Імшу на адкрыццё «Скарынера» цэлебраваў пробашч парафіі і непасрэдны арганізатар пленэра кс. Сяргей Сурыновіч.

 

На распачацце «Скарынера» ў Друю прыбыло каля 30 мастакоў як з Беларусі, так і замежжа. Сваю працу яны распачалі ўжо 22 ліпеня. Адметна, што сёлета ў плэнэры побач з прафесійнымі мастакамі прымае ўдзел і 14-гадовы выхаванец Друйскага дзіцячага дома Ілья Данілевіч.

25.07.2017

Праслаўляць Імя Ісуса на вякіХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка – шлях праслаўлення Збаўцы.

 

Праслаўляем Імя Ісуса” –дэвіз і духоўная праграма першага дня пілігрымкі, дарогі з Віцебска да Заронава. Асаблівай малітвай ў гэты дзень быў скарынаўскі “Акафіст Імю Ісусаваму”.

Але гэты дзень вызначаў характар усёй пілігрымкі. Кожнага дня ў час маршу паломнікі песнямі праслаўлялі Імя Ісуса Хрыста. Праслаўленнем Госпада былі так сама багаслужэнні.

 

Дух супольнага праслаўлення Бога дамінаваў і у спантанных канцэртах, на месцах начлегаў. У братэрскай супольнасці хрысціяне розных традыцый і канфесіі спевам маліліся за Бацькаўшчыну, за духовае дабро паміж людзмі, за мір на свеце….


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.