Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


12.10.2017

95 гадоў вяртання ў Баруны Іконы Маці Божай БарунскайУ нядзелю - 15 кастрычніка 2017 г. мінскія грэка-католікі выпраўляюцца ў пілігрымку ў Баруны.


Маці Божая Барунская, Суцяшальніца ўсіх засмучаных,

маліся за нас!


Абраз Маці Божай Барунскай у 1922 г. вярнуўся з Вільні ў Баруны. 14 кастрычніка ад чыгуначнага вакзала ў Ашмянах з урачыстай працэсіяй Абраз быў перанесены у вёску Жупраны. Тут адбылося ўсеночнае чуванне, а раніцою 15 кастрычніка працэсія з Іконай Маці Божай рушыла ў Баруны. Пасля ўрачыстай Сумы цудоўны Абраз Маці Божай быў змешчаны на былым сваім месцы, у алтары бочнай навы.

12.10.2017

Святы Ян Павел ІІ — апякун польска-ўкраінскага прымірэнняУ 2017 годзе спаўняецца 30 гадоў з моманту першай сустрэчы прадстаўнікоў епіскапату Польшчы і Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, падчас якой была абвешчана Дэкларацыя пра польска-украінскія пагадненні, і сёлетняга ўручэння ўзнагароды «Капітул польска-украінскага прымірэння».

 

Гэты шлях з сённяшняга дня атрымаў у якасці заступніка святога Яна Паўла ІІ. Сёлетняя прэмія ўручаецца ў Рыме, як і 30 гадоў таму, дзе з 7 па 17 кастрычніка 1987 года, упершыню разам сабраліся прадстаўнікі польскага епіскапату і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

3.10.2017

Багатыя духовыя плады візіту Першаіерарха УГКЦ Святаслава ў БеларусьГлава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў наведаў Беларусь у днях 27 верасня – 1 кастрычніка 2017. Ён удзельнічаў у Генеральнай Асамблеі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (ССЕЕ). Гэта дало яму магчымасць сустрэцца з жыццём хрысціянскіх Цэркваў у Беларусі. Асабліва Уладыка Святаслаў быў зацікаўлены жыццём беларускіх грэка-католікаў.

 

На сустрэчы ўдзельнікаў Генеральнай Асамблеі РКБЕ з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка Блаславёны Святаслаў сказаў між іншым:

“Cёння я тут для таго, каб не толькі ўдзельнічаць ў гэтай канферэнцыі, але таксама каб сустрэцца з нашымі братамі грэка-католікамі Беларусі, падтрымаць іх і зрабіць усё для таго, каб узаемаразуменне і супрацоўніцтва паміж Цэрквамі было добрай будучыняй нашых краін, нашых народаў і нашых Цэркваў”.

29.09.2017

Глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы да прэзідэнта РБ: «Мы молімся, каб мінскія дамоўленасці былі выкананы»Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, 28 верасня падчас сустрэчы Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы з Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску выказаў беларускаму лідару падзяку за памяць пра Украіну.

 

«Вялікі дзякуй, што нават у сваёй прамове сёння ўспомнілі пра Украіну. Цэрквы Украіны — не толькі праваслаўныя, каталіцкія, але і пратэстанцкія — імкнуцца зрабіць усё, каб мір, за які мы молімся, перамог. Мы молімся, каб гэтыя, вядомыя на ўвесь свет, мінскія дамоўленасці нарэшце былі выкананы. Каб гэтыя прынцыпы, якія тут былі абвешчаны, — прынцып пашаны да міжнароднага права, заклікі спыніць ваенныя дзеянні, вывесці замежныя войскі з Украіны, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць, — каб яны былі выкананы ўсімі ўдзельнікамі гэтага працэсу», — адзначыў арцыбіскуп Шаўчук.

28.09.2017

Уступная прамова кардынала Анджэло Баньяска на распачацце асамблеі РКБЕ ў МінскуВаша Эксцэленцыя арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,

Ваша Высокапраасвяшчэнства Мітрапаліт Павел,
Высокадастойныя прадстаўнікі ўладаў Рэспублікі Беларусь,
Вашы Эмінэнцыі, Вашы Эксцэленцыі, дарагія браты і сёстры ў Хрысце,

На самым пачатку гэтага нашага пленарнага пасяджэння я жадаю ад імя ўсіх удзельнікаў прывітаць і падзякаваць Яго найдастойнейшай Эксцэленцыі Тадэвушу Кандрусевічу, арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Мы прыбылі сюды з вялікай радасцю, зацікаўленасцю і з вялікімі спадзяваннямі.

Вітаю таксама Яго Эмінэнцыю кардынала Марка Уэлле, прэфекта Кангрэгаці па справах біскупаў. Праз Вас, Ваша Эмінэнцыя, мы пацвярджаем нашую глыбокую лучнасць з Наступнікам Пятра, які сёння пэўным чынам прысутны сярод нас у Вашай асобе.

26.09.2017

Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў БаранавічахНовым дырэктарам катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах стаў кс. Юрый Дрозд.

 

Святар з’яўляецца магістрам гісторыі і тэалогіі, у каледжы выкладае экуменізм і літургіку. Вучыўся ў БДПУ імя М. Танка і Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Вучыцца ў дактарантуры Экуменічнага інстытута Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

Папярэдні дырэктар каледжа — кс. Павел Рудзьман — нясе пастырскае служэнне ў парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вострабрамскай у Баранавічах.

 

Паводле Catholic.by

11.09.2017

Каардынацыйны камітэт праваслаўна-каталіцкага дыялогу падрыхтуе дакумент «На шляху адзінства веры»На востраве Лерас (Грэцыя) завяршыў работу Каардынацыйны камітэт Змешанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

 

Сустрэча праходзіла з 5 па 8 верасня. Работы Каардынацыйнага камітэта ўзначалілі старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох і архіепіскап Іоў (Геча).

У пасяджэннях Каардынацыйнага камітэта таксама прыняў удзел старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

1.09.2017

Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І разам заклікалі абараніць стварэнне“Наша чалавечая годнасць і дабрабыт глыбока злучаны з нашым клопатам аб стварэнні”, - падкрэслілі Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І у апублікаваным 1 верасня 2017 г. сумесным пасланні на Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння. 

 

“Апавяданне пра стварэнне сусвету дае нам панарамнае бачанне свету. Святое Пісанне адкрывае, што “на пачатку” Бог задумаў, каб чалавецтва супрацоўнічала з Ім у абароне і ахове прыроднага асяроддзя. На пачатку, як чытаем у Кнізе Быцця, “яшчэ не было на зямлі ніякага палявога куста і не расла яшчэ ніякая палявая трава. Бо Пан Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і не было чалавека, каб апрацоўваць зямлю” (2,5). Зямля была нам даверана, як найвышэйшы дар і спадчына, за якую мы ўсе адказныя, пакуль, “напрыканцы”, усё на небе і на зямлі не будзе абноўлена ў Хрысце (пар. Эф 1,10). Наша чалавечая годнасць і дабрабыт глыбока злучаны з нашым клопатам аб стварэнні”, - гаворыцца ў дакуменце.

7.08.2017

У Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Францішка Скарыны6 жніўня пры мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшло Духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны. Нагодай стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

 

У свяце прымалі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Былі арганізаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў.

4.08.2017

Да 500-годдзя кнігадруку ў Беларусі з’явіцца новае выданне БіблііНа канец жніўня ў Беларусі запланаваны выхад другога выдання Бібліі на беларускай мове. Нагадаем, упершыню Беларускае біблійнае таварыства выпусціла поўны пераклад Святога Пісання ў 2012 г. – на аснове рукапісаў кс. Уладзіслава Чарняўскага. Незадоўга да сваёй смерці святар перадаў Біблійнаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў – эксперты здзейнілі іх дапрацоўку і набор.


І вось цяпер, у 500-годдзе першай беларускай кнігі, якой стала Біблія Францішка Скарыны, убачыць свет другое, адрэдагаванае выданне Святога Пісання на сучаснай беларускай мове, накладам 4,5 тыс. асобнікаў. Аб гэтым у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё распавёў выканаўчы дырэктар таварыства Ігар Міхайлаў. Па яго словах, тыраж першага выдання, 4 тыс. асобнікаў, ужо практычна разыйшоўся. А другое выданне рыхтавалі з улікам заўвагаў да Новага Запавету, якія паступілі за гэты час.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.