Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


3.03.2018

Нядзеля ІІІ Вялікага Посту (Крыжапаклонная) - 4 сакавіка 2018 г.Крыжу Твайму пакланяемся, Уладару наш,

і сьвятое Ўваскрасеньне Тваё славім.

 

пакланіцца - асэнсаваць - маліцца...

 

Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста


Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,

бачу Цябе павешаным на крыжы

дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.

 

Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;

сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;

рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;

ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

 

Малю Цябе сёньня:

дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа

пачуй малітвы мае,

пашлі мне ласку Тваю,

прыгарні мяне да сябе,

і будзь са мною ў час сьмерці маёй.

Амін.

Францішак Скарына

2.03.2018

Грэка-каталіцкая моладзь запрашае на малітоўнае чуванне ля Крыжа – 3 сакавіка 2018 г.Суботні вечар перад Надзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.

 

Моладзь грэка-каталіцкіх парафій горада Мінска запрашае усіх, хто жадае, далучыцца да супольнай малітвы, якая пройдзе ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, што на вул. Арджанікідзе д. 6 (ст. метро “Аўтазаводская”).

 

Субота, 3 сакавіка 2018 г. у 19:00 гадз.


- Вячэрня з ліццяй
- пакланенне св. Крыжу Гасподняму
- Велікапосная катэхеза.

1.03.2018

"Збаўленне ў Хрысце"Неапелагіянства і неагнастыцызм не адлюстоўваюць сутнасць хрысціянскага збаўлення

 

1 сакавіка 2018 г. быў абнародаваны ліст Кангрэгацыі Веравучэння Placuit Deo («Спадабалася Богу»), адрасаваны ўсім біскупам Каталіцкага Касцёла, адносна некаторых аспектаў хрысціянскага збаўлення. У дакуменце крытыкуюцца дзве сучасныя памылковыя тэндэнцыі: неапелагіянскі індывідуалізм і неагнастычны спірытуалізм.

 

Дзве тэндэнцыі сучаснага свету


Дакумент паглыбляе вучэнне пра збаўленне ў Хрысце ў час культурных пераменаў, якія перашкаджаюць сучаснаму чалавеку належным чынам успрымаць хрысціянскае пасланне, што «абвяшчае Хрыста — адзінага Збаўцу ўсяго чалавека і ўсяго чалавецтва». У прыватнасці, звяртаецца ўвага на дзве тэндэнцыі сучаснага свету.

26.02.2018

Білі Грэм: будаўнік мастоў паміж пратэстантамі і католікамі21 лютага на 100-м годзе жыцця адышоў у вечнасць амерыканскі евангелісцкі прапаведнік Білі Грэм. Калі ён распачынаў сваё служэнне ў 1940-х гадах, пратэстанты і католікі глядзелі адно на аднаго з вялікай падазронасцю, як прадстаўнікі розных рэлігій.


У той час евангелісты імкнуліся «перахрышчваць» католікаў, каб яны маглі далучыцца да «сапраўднай Царквы». Таму Білі Грэм, пачынаючы будаваць масты з католікамі, рызыкаваў страціць многіх сваіх паслядоўнікаў.

23.02.2018

Сёння — дзень посту і малітвы за мірПятніцу першага тыдня Вялікага посту, 23 лютага, папа Францішак абвясціў асаблівым днём посту і малітвы за мір.


У гэты дзень мы просім Езуса — Князя Супакою — перадусім у інтэнцыі народаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана, якія пакутуюць ад цяжкіх унутраных канфліктаў, і молімся за мір ва ўсім свеце. Вернікі Касцёла на Беларусі памятаюць у сваіх малітвах таксама пра народ братняй Украіны, які ўжо чацвёрты год пакутуе ад крывавага ўнутранага канфлікту на ўсходзе краіны.

 

Папа Францішак заахвоціў ўсіх людзей добрай волі падтрымаць ягоную ініцыятыву.

22.02.2018

«Беларуская мова ў сферы sacrum»: ці будзе нарэшце пачуты голас Касцёла?21 лютага, у дзень роднай мовы, які штогод праводзіцца па ініцыятыве ЮНЕСКА, у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму «Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць», у якой узялі ўдзел прадстаўнікі Касцёла.


Ад імя старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Рыма-Каталіцкі Касцёл на навуковым форуме прадставілі старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ кс. канонік Ян Крэміс, доктар тэалогіі, і супрацоўніца названай Секцыі доктар біблійнай тэалогіі Марына Пашук. Грэка-Каталіцкую Царкву па даручэнні Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі амафорнага архімандрыта Сяргея Гаека МІС прадставілі канцлер курыі Апостальскага візітатара а. Яўген Усошын і а. Андрэй Крот, магістр тэалогіі, дактарант Экуменічнага інстытута Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта.

17.02.2018

Паховіны святой памяці Марыі Магдалены Радзівіл, Мінск, 17 лютага 2018 г.Слова Апостальскага Візітатара Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

 

Той, хто жыве з дапамогай Усявышняга, 

 пад покрывам Бога нябеснага паселіцца” (Псалом 90:1)

 

Хрысціянскія паховіны – гэта малітоўнае развітанне са спачылым у Госпадзе хрысціянінам, хрысціянкай.

 

Сёння тут, у цэнтры Мінска, мы аддаем Беларускай зямлі прах святой памяці спачылай Слугі Божай Марыі Магдалены Радзіві́л – нашай Сястры ў Госпадзе.

 

На самай справе мы не столькі з Ёй развітваемся, колькі вітаем яе зямныя парэшткі ў роднай Беларусі.

17.02.2018

Святыня першай каталіцкай парафіі ў Мінску стала месцам вечнага спачыну Магдалены Радзівіл17 лютага 2018 г. у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылося перазахаванне парэштак Марыі Магдалены з Завішаў Радзівіл (1861–1945 гг.).


Мецэнатка і культурны дзеяч Магдалена Радзівіл — сведка, бадай што, самай пераломнай эпохі ў гісторыі чалавецтва. Яна прыйшла на свет у год адмены рабаўладання ў Расійскай Імперыі (т.зв. «прыгоннага права»), а адышла ў вечнасць у год заканчэння ІІ сусветнай вайны.

 

Нарадзілася Магдалена 8 ліпеня 1861 г. у Варшаве ў сям’і беларуса са старажытнага графскага роду Завішаў-Кежгайлаў. Яе бацька Ян Завіша, буйнейшы землеўладальнік Міншчыны, археолаг і палеантолаг, прывіў ёй любоў да гістарычнай радзімы — да Беларусі. Магдалена часта бывала ў Мінску, дзе жыла ў доме побач з Чырвоным касцёлам і дзе вакол яе збіралася маладая беларуская творчая інтэлігенцыя.

8.02.2018

Біскупы з Беларусі завяршылі візіт Ad limina Apostolorum ушанаванем св. Яна Паўла ІІПерад вяртаннем на Радзіму біскупы з Беларусі, якія напярэдадні завяршылі візіт Ad limina Apostolorum, 8 лютага цэлебравалі св. Імшу на грабніцы св. Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы св. Пятра.


Імшы на алтары, пад якім спачываюць рэліквіі святога Папы славянскага паходжання, які адыграў значную ролю ў гісторыі Касцёла і свету на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў, традыцыйна цэлебруюцца ў кожны чацвер. Гэтым разам цэлебрацыю ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

21.01.2018

«Хай гэта малітва будзе сведчаннем, што ў Хрысце мы ўжо адзіныя»: набажэнства за адзінства хрысціянаў прайшло ў МінскуЭкуменічнае набажэнства прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, Пратэстанцкай Царквы і Біблейскага Таварыства ў Беларусі прайшло 20 студзеня ў мінскай архікатэдры.


Супольная малітва адбылася ў межах Тыдня малітваў за еднасць хрысціянаў, тэксты да якой сёлета рыхтавалі вернікі з Карыбскіх астравоў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.