Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Бэнэдыкт XVI: экуменізм — гэта пошук еднасці, а найперш малітва і пакута
Бэнэдыкт XVI: экуменізм — гэта пошук еднасці, а найперш малітва і пакута19.11.2010. |
|
Пантыфік выказаў удзячнасць чатыром папярэднікам сённяшняга старшыні рады — кардыналам Аўгустыну Беі, Ёханэсу Віллебрандсу, Эдварду Кассідзі і Вальтэру Касперу, а таксама ўсім супрацоўнікам ведамства. Па словах Святога Айца, за гэтыя 50 год было здзейснена больш глыбокае пазнанне іншых Цэркваў і супольнасцяў, развіццё тэалагічнага дыялога і дыялога любові, былі заснаваны розныя формы супрацоўніцтва. Кажучы аб дыялогу з Праваслаўнай Царквой і старажытнымі Цэрквамі Усходу, Папа падкрэсліў, што гэты дыялог мае на мэце паглыбіць агульную тэалагічную, літургічную і духоўную спадчыну. Сёння ў адносінах з Праваслаўнай Царквой закранута ключавое пытанне ролі біскупа Рыма ў супольнасці Касцёла. Эклезіялагічныя пытанні знаходзяцца і ў цэнтры размоваў з Цэрквамі Усходу, і, «нягледзячы на шмат стагоддзяў непаразуменняў і аддалення, можна з радасцю сцвярджаць, што мы захавалі агульную каштоўную спадчыну». «Экуменічная дзейнасць — гэта, з аднаго боку, адважны, поўны запалу і перакананы пошук поўнай еднасці ў праўдзе, каб знайсці мадэль еднасці, выявіць супрацьлегласці і няясныя пункты з мэтай дасягнення еднасці. Найперш жа экуменізм — гэта малітва, і ён заснаваны на малітве. Гаворка ідзе аб духоўным экуменізме, якія з’яўляецца жывым сэрцам ўсяго шляху», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. Па словах Пантыфіка, мы не ведаем гадзіны, калі настане поўная еднасць усіх хрысціян, бо гэта здзяйсняем не мы, а Бог, і гэтая еднасць выплывае з еднасці Айца і Сына ў дыялогу любові, якім ёсць Дух Святы. Аднак гэта не змяншае нашай адказнасці, а, наадварот, «павінна рабіць нас больш чуйнымі на адчытванне знакаў часу». Паводле catholic.by Вярнуцца назад |