Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > МАРЫЯЛАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ў РЫМЕ - БЕЛАРУСКАЯ КРОПЛЯ
МАРЫЯЛАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ў РЫМЕ - БЕЛАРУСКАЯ КРОПЛЯ12.10.2026. |
|
Пасяджэнні канферэнцыі праходзілі 7 і 8 кастрычніка 2026 года ў зале Інстытута Патралогіі «Augustianum». Самая канферэнцыя сабрала больш за 400 даследчыкаў, багасловаў, святароў і свецкіх вернікаў з усяго свету. Яны прадстаўлялі розныя тэалагічныя школы, з асаблівым акцэнтам на традыцыйнай марыялогіі. У працах канферэнцыі актыўна ўдзельнічалі прадстаўнікі Усходніх Цэркваў розных традыцый: мараніцкай, малабарскай, візантыйскай.
Першы дзень канферэнцыі быў прысвечаны дактрынальным пытанням, а другі — ролі Блаславёнай Дзевы Марыі ў каталіцкім кульце, літургіі, гісторыі і народнай набожнасці.
Канферэнцыя адкрылася выступам амерыканскага кардынала Рэйманда Берка. Важным выкладам першага дня было выступленне Папскага тэолага а. Вайцеха Гертыха, дамініканіна. У фінальны дзень з дакладам выступіў былы прэфект Кангрэгацыі дактрыны веры кардынал Герхард Людвіг Мюлер.
Акрамя афіцыйнай праграмы, канферэнцыя дала ўдзельнікам магчымасць для размовы і рэфлексіі ў невялікіх, братэрскіх групах. У тых жа братэрскіх размовах удзельнічаў архімандрыт Сяргей (Гаек) — доктар усходніх царкоўных навук (SEOD) і член-карэспандэнт Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі (PAMI) на працягу трыццаці гадоў.
Тэмай братэрскіх абмеркаванняў стала ўшанаванне Багародзіцы сярод хрысціян візантыйскай традыцыі ў Беларусі, а таксама Пілігрымка іконаў Маці Божай па парафіях і супольнасцях па ўсёй Беларусі. Вярнуцца назад |