Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа: хрысціяне пакліканыя быць пераканаўчым сведкамі адзінства
Папа: хрысціяне пакліканыя быць пераканаўчым сведкамі адзінстваУчора, 22:48. |
|
30 чэрвеня 2026 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы дэлегацыю Усяленскага Канстанцінопальскага Патрыярхата, якая прыбыла ў Рым з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла, нябесных заступнікаў Касцёла.
Сустрэча стала працягам традыцыйнага абмену візітамі паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой з нагоды святаў іх апекуноў.
Пантыфік нагадаў таксама пра святкаванне 1700-годдзя Першага Нікейскага Сабора, якое адбылося ў Ізніку па запрашэнні Патрыярха Барталамея з удзелам прадстаўнікоў іншых Цэркваў і касцёльных супольнасцяў. Падзея стала красамоўным сведчаннем еднасці, якая ўжо існуе паміж тымі, хто падзяляе веру ў Бога, Айца ўсіх людзей, і вызнае Пана і Сына Божага Езуса Хрыста і Духа Святога, Які натхняе і вядзе нас да паўнаты праўды і адзінства, - сказаў Леў XIV.
На думку Папы, Нікейскі Сімвал веры павінен заставацца асновай і крытэрыем на шляху да хрысціянскага адзінства, якое спалучае еднасць з законнай разнастайнасцю: адзінства ў Тройцы, Тройца ў адзінстве (пар. Апостальскі ліст “In unitate fidei”, 12). Ён выказаў пажаданне, каб шлях падрыхтоўкі да двухтысячагоддзя Адкуплення ў 2033 годзе быў пройдзены сумесна ўсімі хрысціянскімі канфесіямі свету.
Святы Айцец адзначыў, што ва ўмовах войнаў, роста палярызацыі, культурных і сацыяльных падзелаў, хрысціяне, прыміраныя паміж сабой і згуртаваныя ў вызнанні адзінай веры, пакліканыя быць пераканаўчым знакам міру. Ён падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі на коне стаіць не толькі пераканаўчасць хрысціянскага сведчання, але і сама будучыня чалавецтва. Неабходнасць больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж хрысціянамі для адказу на сучасныя выклікі, такія як захаванне міру, адказнае выкарыстанне новых тэхналогій, клопат аб стварэнні, вынікае з Евангелля Хрыста: адказнасць за жыццё і годнасць кожнага чалавека, пачынаючы з самых малых і абяздоленых, з’яўляецца крытэрыем, які вызначае наш цяперашні і вечны лёс (пар. Мц 25, 31-46), - нагадаў Пантыфік.
Напрыканцы сустрэчы Святы Айцец яшчэ раз падзякаваў дэлегацыі за візіт і намаганні на карысць хрысціянскага адзінства. Ён запэўніў гасцей у сваёй малітве, праз заступніцтва святых апосталаў Пятра і Андрэя, братоў па плоці і веры, і пажадаў, каб Бог заўсёды суправаджаў іх Сваім благаслаўленнем. Марыя Валодзіна – Vatican News
Вярнуцца назад |