Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Архімандрыт Сяргей узначаліў літургію на заканчэнне фестывалю «Magnificat»
Архімандрыт Сяргей узначаліў літургію на заканчэнне фестывалю «Magnificat»11.09.2011. |
|
Падчас набажэнства прысутныя дзякавалі Богу за кожны «Magnificat» і маліліся аб далейшым развіцці фестывалю. «Субота — гэта дзень ушанавання Маці Божай, — нагадаў архімандрыт Сяргей Гаек, разважаючы над словамі Евангелля. — Арханёл Габрыэль прыходзіць да Марыі з радаснай весткай, але адначасова і з заданнем — прыняць Слова Божае ў сваім улонні». Так і кожны чалавек, як адзначыў іерарх, пакліканы несці Добрую Вестку. «Magnificat» намагаецца несці дабро праз творчую працу прадстаўнікоў розных краін і веравызнанняў. «Разам гэта складаецца ў адно сведчанне», — падкрэсліў архімандрыт. Удзельнікі фестывалю, па словах Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі, з’яўляюцца тымі, хто адказаў на пакліканне жыць дабром і несці дабро. «Гэта вельмі канкрэтнае дабро, якое застаецца ў нашых сэрцах і натхняе несці яго іншым», — дадаў іерарх. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |