Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншаванне Кіраўніка Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі на завяршэнне XVII-тай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск - Полацк
Віншаванне Кіраўніка Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі на завяршэнне XVII-тай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск - Полацк10.07.2011. |
|
Віншавальнае Слова з нагоды Завяршэння XVII-тай грэка-каталіцкай Пілігрымкі Віцебск – Полацк 2011. Апостальская Нунцыятура Ў Рэспубліцы Беларусь Мінск, 10 ліпеня 2011 г. Дастойнаму Архімандрыту СЯРГЕЮ Апостальскаму Візітатару „ad nutum Sanctae Sedis” для грэка-католікаў Беларусі МІНСК Дастойны Айцец Архімандрыт, Пачэсныя Святары, Манахі і Манахіні, Браты Семінарысты, Узлюбленыя Пілігрымы, Усе Дарагія Вернікі! Учора ўвечары вы завяршылі XVII-тую штогадовую грэка-каталіцкую Пілігрымку з Віцебска ў Полацк. Акрамя традыцыйнага ўспаміну Полацкіх пакутнікаў 1705 г., манахаў-базыльянаў, сёлета гэтая вашая Пілігрымка насіла характар падзякі за беатыфікацыю Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га. Падчас яе вы ўспаміналі таксама Блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага - 10 год ад ягонай беатыфікацыі, ды пакутніка Хрыстовага, вашага руплівага пастыра Антона Неманцэвіча. Вашая Пілігрымка – гэта не толькі шлях, які вы прайшлі фізічна. Гэта шлях духоўнага подзвігу Вашай Царквы праз стагоддзі, ад месца мучаніцкай смерці святамучаніка Язафата да старажытнага горада Полацка. Каштоўны подзвіг вернасці Хрысту і Паўсюднай-Каталіцкай Царкве вашых праайцоў і айцоў у веры з’яўляецца для вас усіх адказным заданнем быць сёння мужнымі сведкамі Хрыста. Гэтае заданне з’яўляецца тым больш актуальным у гэтым годзе, калі спаўняецца 415 год ад Берасцейскага Царкоўнага Сабору, які аднавіў Еднасць Усходняй Царквы на Беларускіх Землях з Рымскім Апостальскім Пасадам. Як Кіраўнік Прадстаўніцтва Апостальскага Пасаду ў Мінску хачу перадаць усім вам найлепшыя пажаданні, каб з Божым Блаславеннем і праз Заступніцтва вашых святых Апекуноў вы стала ўзрасталі ў любові да Хрыста, да Каталіцкай Царквы і да Вашай Бацькаўшчыны. Няхай усіх вас бласлаўляе Міласэрны Хрыстос Чалавекалюбец. Манс. Крыспін Дубель часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Вярнуцца назад |