Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > У Рыме адзначылі 280-годдзе каранацыі Жыровіцкай Іконы Маці Божай
У Рыме адзначылі 280-годдзе каранацыі Жыровіцкай Іконы Маці Божай24.10.2010. |
|
Боская Літургія была адслужана ў рыма-каталіцкім храме Мадона дэі Монці (Madonna dei Monti), паколькі царква святых Сяргея і Вакха невялікая. Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў ў Італіі і Іспаніі Ўладыка Дыянісій (Ляховіч) у саслужэнні з ерархам Тэрнопальска-Зборыўскім Уладыкам Васілём (Семенюком), Уладыкам Ірынеем (Білыкам) ды Апостальскім Візітатарам БГКЦ Архімандрытам Сяргеем (Гаекам) і шматлікімi духавенствам, сярод якога быў і беларускі ераманах а. Лявонцій (Тумоўскі). Разам са шматлікімі ўкраінскімі вернікамі маліліся і рымскія Беларусы, у тым ліку с. Вікторыя (Чэкан) і семінарыст Сяргей Раюнец. У святкаваннях прыняў удзел кардынал Агостыно Валіні, Вікарый Святога Айца Бэнэдыкта XVI для Рымскай дыяцэзіі, які звярнуўся да вернікаў з казаннем. У рамках святкавання адзначалася таксама 40-годдзе заснавання ўкраінскай грэка-каталіцкай парафіі святых Сяргея і Вакха, якая разам з домам пілігрыма размешчаная ў цэнтры Рыма, на плошчы Мадона дэі Монці, і якую папулярна называюць «Мадонна». Храм і будынак неаднаразова перабудоўваліся, а ў 1718 годзе, пры аднаўленні сцен, у калідоры паміж сакрыстыяй і кляштарам, пад тынкоўкай знайшлі ікону-фрэску, копію цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці. Ніхто не мог растлумачыць, якім чынам яна там апынулася. Неўзабаве абраз пачалі ўшаноўваць як цудатворны, называючы яе на італійскай мове «Мадонна дэль Пасколо» (Багародзіца з пашы). 7 верасня 1719 г. Папа Клімент XI распарадзіўся перанесці абраз-фрэску ў царкву для ўсеагульнага шанавання. Паводле гэтага рымскага спіска Жыровіцкай Іконы была напісана копія для каранацыі, якая прайшла ў Жыровічах у 1730 годзе. Сёння яна знаходзіцца ў храме св. Андрэя ў Слоніме, дзе 19 верасня гэтага года адбыліся святкаванні 280-годдзя Яе каранацыі. Вярнуцца назад |