Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хрысціянскі летнік для інвалідаў у Полацку
Хрысціянскі летнік для інвалідаў у Полацку4.08.2010. |
|
Акрамя штодзённай Літургіі, супольных ранішніх і вячэрніх малітваў, арганізатары падрыхтавалі таксама гульні, конкурсы, адбыўся паказ модаў, імправізаваныя пастаноўкі ля вогнішча, паход на рэчку. Кожны дзень для ўсіх прысутных была магчымасць узяць удзел ў розных занятках: былі створаны групы па інтэрэсах – вывучэння духовасці, мастацкая, танцавальная. Можна сказаць, што нічога асаблівага тут не было, але для некаторых удзельнікаў летніку, усё жыццё якіх праходзіць у інваліднай калясцы, нават такая, здавалася б, звычайная рэч, як купанне ў рэчцы, было упершыню! “Вельмі часта, - падкрэсліў адзін з арганізатараў летніка а. Алесь Шыбека, - простыя і звычайныя рэчы для нас – вялікі і жаданы скарб для іншых”. Падобныя мерапрыемствы заўсёды маюць не адну мэту: гэта не толькі апека і клопат над няпоўнаспраўнымі, але і ўмацаванне саміх валанцёраў, якія праз дапамогу бліжняму ўзрастаюць духоўна. Плануецца, што правядзенне такіх летнікаў стане традыцыйным. Яўгенія Ізотава, Віцебск Вярнуцца назад |