Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Велікодныя віншаванні Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
Велікодныя віншаванні Апостальскага Нунцыя ў Беларусі3.04.2010. |
|
Ніжэй змяшчаем тэкст віншаванняў. * * * Апостальская Нунцыятура Ў Рэспубліцы Беларусь Мінск, 29 сакавіка 2010 г. Вялебны Ойча, Раздзяляючы радасць, крыніцай якой з’яўляецца Уваскрасенне Гасподняе, прагну перадаць самыя сардэчныя зычэнні Вялебнаму Айцу, Святарам, Асобам богупасвячанага жыцця, а таксама ўсім свецкім вернікам дарагой Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Зычу, каб Хрыстос Госпад, якога сустракаем у ламанні хлеба і тлумачэнні Слова жыцця, дадаваў адвагі ў вызнанні веры, што гэта Ён перамог свет, узмацняў надзею ў перадоленні цяжкасцяў, якія паўстаюць перад намі кожны дзень, каб Ён быў прыкладам узаемнай хрысціянскай любові. Няхай Госпад шчодра Вас блаславіць, даруючы ласку здароўя і ўсялякага поспеху ў кожнай хвіліне жыцця. +Марцін Відавіч Апостальскі Нунцый у Беларусі Манс. Крыспін Дубель Сакратар Нунцыятуры Вярнуцца назад |