Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”

“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”


13.01.2010.
“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”Пахаваньне сьвятой памяці Ванды Скуратовіч

12 студзеня 2010 г. спачыла ў Богу с.п. Ванда Скуратовіч (1925 – 2010).
Усе, хто знаў пані Ванду, як яе называлі ў каталіцкіх колах Менску, могуць засьведчыць яе глыбокую веру, вернасьць Каталіцкай Царкве і шырокае сэрца, якое было адкрыта для ўсіх людзей спатканых ёю на сваёй жыцьцёвай дарозе.

“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”Вялікую мужнасьць выказала пані Ванда яшчэ ў гады ІІ-гой сусьветнай вайны тым, што разам са сваёю сям’ёю, рызыкуючы жыцьцём, уратавала жыцьцё габрэйскай сям’і (гл. фота).
За гэта ёй дзяржавай Ізраіль было прызнана званьне “Праведнік народаў сьвету”.

“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”“СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШУ ЗАСНУЛАЙ СЛУГІ ТВАЁЙ”У пасьляваенныя гады пані Ванда была тою, хто падтрымліваў у Менску агеньчык веры ў цяжкія гады атэістычнага перасьледу. У яе кватэры была сапраўдная сьвятыня, дзе захоўваліся Сьвятыя Дары, служыліся Службы Божыя, знаходзілі прытулак каталіцкія сьвятары (у тым ліку і грэка-католікі), якія падарожнічалі па былым Савецкім Саюзе ў душпастырскіх патрэбах.

С.п. Ванда Скуратовіч несла веру іншым людзям, у прыватнасьці яна пахрысьціла (пры адсутнасьці сьвятароў) некалькі чалавек, якія навярнуліся да Хрыста і Каталіцкай Царквы.
Яна была таксама адной з тых, хто адстаяў права менскіх католікаў мець свой храм у Менску. Менавіта дзякуючы ахвярнай пазіцыі нешматлікай тады групы менскіх католікаў, сярод якіх была і новаспачылая, пасьля дзесятка гадоў стараньняў (у тым ліку і выездаў у Маскву) восеньню 1980 г. на Кальварыйскіх могілках у Менску ўлады дазволілі адчыніць касьцёл.

Ужо ў часе рэлігійнай свабоды ахвотна прыймала ў сваёй хаце рыма-каталіцкую і грэка-каталіцкую моладзь. Немалая частка сёньняшніх маладых католікаў Менска, асабліва зьвязаных з касьцёлам на “Залатой горцы”, сталела ў веры дзякуючы маўклівай і малітоўнай прысутнасьці пані Ванды.

Разьвітаньне з пані Вандай адбылося ў касьцёле на “Залатой горцы” 13 студзеня а 12-й гадз. Заўпакойную сьвятую Імшу разам з лацінскімі сьвятарамі саслужылі таксама і грэка-каталіцкія сьвятары: апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей (Гаек) і пратапразьбітар Яўген Усошын. Прысутнічала грэка-каталіцкая моладзь.

У часе развітальнага набажэнства імі была адслужана заўпакойная ліцьця перад труною праведніцы. У кароткім слове перад ліцьцёй апостальскі візітатар сказаў пра вялікі прыклад мужнай веры пані Ванды, які ўражваў сваёй цьвёрдасьцю і веліччу.
Новаспачылая была пахаваная на Раўбічаўскіх каталіцкіх могілках паблізу Менску.

фатаграфіі: Дзяніс Салаш

Вярнуцца назад