Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІ
ЖЫРОВІЦКАЯ ЗАСТУПНІЦА – МАЦІ ЕДНАСЬЦІ5.01.2010. |
|
3 студзеня 2010, у першую нядзелю новага года, група вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах зьдзейсьніла духоўную вандроўку ў Слонім, Жыровічы і Быцень. Мэтай гэтай пілігрымкі была малітва да Багародзіцы на месцах шанаваньня Яе Жыровіцкай Іконы, 280 гадоў каранацыі якой сьвяткуецца ў 2010 г. Сярод пілігрымаў былі Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей і семінарыст Сяргей Раюнец, які навучаецца ў Рыме. Пілігрымам спадарожнічалі словы малітвы з І-га ікаса Акафісту Жыровіцкай Багародзіцы: “Радуйся, вышэйшая за сілы анёльскія, Богам абраная спрадвеку”, якія прадбачаныя ў Царкоўным календары на месяц студзень 2010 г. Павел Дайлід, Вячаслаў Гарчакоў Вярнуцца назад |