Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ГАДАВІНА АБРАНЬНЯ ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ-ГА
ГАДАВІНА АБРАНЬНЯ ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ-ГА16.10.2009. |
|
Саслужылі Сьвятую Імшу Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ і а. Яўген Усошын, віцэ-дэкан грэка-каталіцкіх парафіяў г. Менску і Менскай вобласьці. Уладыка Архімандыт Сяргей у прамове ўзгадаў аўдыенцыю 28 чэрвеня 2004 г., на якой Ян Павал ІІ прыняў Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які зьяўляецца вернікам нашай грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа. На той аўдыенцыі Рыгор Барадулін перадаў Папе Яну Паўлу ІІ свой беларускі пераклад “Рымскага трыпціху” і прасіў у Сьвятога Айца блаславеньня для ўсіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігэнцыі, якія працуюць для разьвіцьця беларускай хрысьціянскай культуры. Сьвяты Айцец Ян Павел ІІ перадаў на рукі дзядзькі Рыгора сваё Блаславеньне. Пасьля візіту ў Рым Рыгор Барадулін напісаў свой “Рымскі дыпціх” – паэму падзякі Сьвятому Айцу. * * * РЫМСКІ ДЫПЦІХ У з р у ш э н ь н е Яну Паўлу ІІ І ххх Укленчыць і прыпасьці да рукі, Якая сьвет мудрэць дабраслаўляе. Адчуць, як ціхамірацца вякі, Як у душы зьняможанай сьвітае. Прыняць ружанец з дарчае рукі – Замроеныя пацеркі Сусьвету. Пачуць сустрэчы голас трапяткі Ўваскрэслы сьветла Ў словах Запавету. Сьцяжынай з-пад ускрыленай рукі Ісьці, ані зважаючы на стому, Да маладой нябеснае ракі, Якая смутак і ўзьнясе на строму. Бо багавейна нагадалі ксты, Што недасяжна блізкі Дух Сьвяты. Рыгор Барадулін Вярнуцца назад |