Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “КАШТОЎНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЗААХВОЧВАЕ ДА МАЛІТВЫ”
“КАШТОЎНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЗААХВОЧВАЕ ДА МАЛІТВЫ”9.09.2009. |
|
У парафіяльным сьвяце Нараджэньня Маці Божай у рыма-каталіцкай Парафіі у Лужках (Глыбоччына) 8 верасьня 2009 г. – чарговы раз удзельнічалі грэка-католікі. “Храм, у якім мы сёньня молімся, быў пабудаваны айцамі піярамі і быў ён сьведкам духовага клопату Касьцёла пра навучаньне моладзі. У мястэчку Лужкі дзейнічала ў свой час і уніяцкая царква. Каштоўная традыцыя заахвочвае нас усіх да малітвы. Гэта вельмі добра, што можам тут сёньня маліцца ў экуменічнай супольнасьці: рыма-католікі, грэка-католікі (якіх калісьці называлі ўніятамі), праваслаўныя. На пачатку новага навучальнага году хочам асабліва маліцца за моладзь і за ўсіх настаўнікаў. Хочам таксама ўзгадаць у малітве тых, хто адышоў да вечнасьці і склаў сьведчаньне вернасьці хрысьціянскім каштоўнасьцям” – сказаў у казаньні Архімандрыт Сяргей. Пасьля Службы ў касьцёле сьвятары і вернікі маліліся таксама на мясцовых каталіцкіх магілках. Вярнуцца назад |