Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НАПЯРЭДАДНІ КАРАНАЦЫІ БРАСЛАЎСКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ

НАПЯРЭДАДНІ КАРАНАЦЫІ БРАСЛАЎСКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ


20.08.2009.
НАПЯРЭДАДНІ КАРАНАЦЫІ БРАСЛАЎСКАЙ  ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ
”Сьветла радуецца Богам ратаваны горад Браслаў
і ўвесь край Беларускі”

Гэтыя словы трапара (літургічнай песьні) добра паказваюць радасьць вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды каранацыі Браслаўскай Іконы Маці Божай.

НАПЯРЭДАДНІ КАРАНАЦЫІ БРАСЛАЎСКАЙ  ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ
”Для Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі каранаваньне Браслаўскай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі зьяўляецца вялікай духовай падзеяй.

Гэта вялікае сьвята – духовая, малітоўная сустрэча вернікаў розных веравызнаньняў перад сьвятой Іконай Багародзіцы, якая ёсьць для нас усіх Маці Еднасьці .

Мы вельмі ўдзячныя Віцебскаму Біскупу Ўладзіславу Бліну за падрыхтоўку гэтага каранаваньня”
– сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

* * *

У грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі прайшлі дзевяцідзённыя маленьні (навэны), як падрыхтоўка да каранацыі.

Ва ўрачыстасьцях у Браславе прымаюць удзел грэка-каталіцкія вернікі, сьвятары і ярархі, як з грэка-каталіцкіх парафіяў на Беларусі, так і з замежжа.

Праз восем дзён пасьля каранацыі, у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі будзе праходзіць г. зв. ”Актава Падзякі” за каранацыю Іконы Маці Божай - Валадаркі Азёраў.


Трапар перад Браслаўскай Іконай Багародзіцы - Валадаркі Азёраў
Тон 4

Сёньня сьветла радуецца *
Богам ратаваны горад Браслаў і ўвесь край Беларускі,*
бо бачаць Твой, Міласэрная Валадарка Азёраў,*
слаўны ласкамі вобраз, каранаваны тут на зямлі.*
Ты ж, увенчаная нябеснаю славаю,* -
нястомны Пакроў і Заступніца хрысьціянаў,
верных Еднасьці Царквы.*
У час жа перасьледаў за вернасьць Адзінай Царкве *
Ты не пакінула дзетак сваіх,*
але падаравала Твой вобраз прававернаму народу для суцяшэньня,*
бо Ты – сапраўднае Прыстанішча ў жыцьцёвых бурах *
і Маці Еднасьці.

Вярнуцца назад